viasna on patreon

Жлобінскага палітвязня Ігара Поварава на паўгода змясцілі ў ПКТ і катуюць холадам

2021 2021-12-02T09:03:04+0300 2021-12-02T11:17:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/povarau-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Повараў.

Ігар Повараў.

У дачыненні да жлобінскага палітвязня Ігара Поварава ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прымяняюцца катаванні.

Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы, былога працаўніка Жлобінскага металургічнага завода Ігара Поварава на 6 месяцаў змясцілі ў адзіночнай камеры ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу, што можна параўноўваць з умовамі ўтрымання ў калоніі строгага рэжыму). Ігара катуюць холадам. У гэтае зімовае надвор'е фортачка камеры заўсёды наўмысна адчыненая, тэмпература ў памяшканні — практычна вулічная.

Нагадаем, што адзінай віной Ігара было тое, што БМЗ нанёс "шкоду" ў выглядзе 1088 рублёў за забастоўку на БМЗ. На судзе завод не меў прэтэнзій да Ігара, бо ўвесь "шкода" быў кампенсаваны.

Ігар Повараў быў затрыманы 23 лістапада 2020 года і змешчаны пад варту за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве 17 жніўня. Ігару і яшчэ некалькім работнікам прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У апошнім слове ў судзе Ігар Повараў сказаў: «Катэгарычна адмаўляю, што знаходзіўся ў змове. Шчыра раскайваюся. Мэтаў нашкодзіць  заводу не было. Прашу разабрацца і не пазбаўляць волі».

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: усім траім - пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Працягваецца працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Аднак, паколькі справа мела ярка выражаны палітычны характар, то завадчанін атрымаў тры гады калоніі. Ён трымаецца і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, бо не лічыць сябе вінаватым. 16 верасня Аляксандр Баброў і Яўген Говар былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі. Говара перавялі з калоніі на «хімію», а Баброва на "хатнюю хімію".

Падтрымаць Ігара Поварава лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:

ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 (ПКТ).

Повараў Ігар Ігаравіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства