Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 2 лістапада:
Хроніка: Дзмітрый Фурманаў распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі, Валянцін Стэфановіч у СІЗА здзіўлены колькасцю коцікаў, Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе радзіме, а людзей садзяць на суткі за экстрэмізм праз рэпосты.
Крымінальны пераслед: ПЦ “Вясна” распавёў, колькі, паводле яго дадзеных, людзей асудзілі па палітычна матываваных крымінальных артыкулах у кастрычніку, за што часцей судзілі і якімі былі пакаранні.
Падзея: 30 кастрычніка — Дзень палітзняволенага ў СССР. Як паўстаў гэты дзень ў савецкіх лагерах, як распаўсюджваўся і чаму менавіта такая назва? Што не так з афіцыйным днём 30 кастрычніка ў РФ? Чаму Салавецкі камень існуе паралельна помніку ахвярам палітычных рэпрэсій у Маскве? Гісторыяй і сваім меркаваннем падзеліцца Алег Арлоў, сябра рады праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і сябра праўлення "Міжнароднага Мемарыялу".
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта “Лютавер’е”.
Аўдыязапіс выпуску: