viasna on patreon

У Белаазёрску ўзмацняецца ціск на дэпутатку мясцовага гарсавету

2004 2004-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля звальненьня з працы цяпер дэпутатку Белаазёрскага гарсавету Наталлю Акаронку спрабуюць зрабіць вінаватай у гісторыі, калі быў моцна зьбіты ейны муж – кіраўнік гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Два месяцы таму ў Белаазёрску быў зьдзейсьнены напад на кіраўніка мясцовай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Яўгена Акаронку і ягоную жонку Натальлю, якая зьяўляецца дэпутатам гарадзкога савету. Асабліва цяжкія пашкоджаньні тады атрымаў спадар Акаронка, які патрапіў шпіталь. Зараз паводле гэтага здарэньня мясцовай пракуратурай распачатая крымінальная справа.

Адначасова белаазёрская міліцыя высьвятляе іншыя падрабязнасьці бойкі. З папярэдніх высноваў вынікае, што сярод тых, каго могуць прыцягнуць да адказнасьці, ёсьць і Натальля Акаронка, якая таксама пацярпела ад нападу і была ініцыятарам міліцэйскага разьбіральніцтва.

Сёлета гэта ўжо ня першая непрыемнасьць для Натальлі Акаронкі. У студзені дэпутатку Белаазёрскага гарадзкога савету пазбавілі працы ў мясцовай школе. Падставай для звальненьня названы ўдзел у сэсіі гарсавету, якую ініцыявалі апазыцыйныя дэпутаты. Прадстаўнікі ўлады тую сэсію ў лістападзе мінулага году байкатавалі і дачакаліся паўторных выбараў, пасьля якіх апазыцыя пазбавілася большасьці ў мясцовым савеце, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства