Навіны за 6 кастрычніка 2010
06.10.2010 На мяжы затрымалі актывістаў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
5 кастрычніка на памежным пункце “Каменны Лог” былі затрыманыя актывісткі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік і Паліна Сцепаненка. Іх высадзілі з аўтобусу “Вільня-Менск”. Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інфармацыйныя матэрыялы кампаніі, якія везлі актывісткі.
06.10.2010 Менск: Зборшчыкаў подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў не пускаюць у інтэрнаты прадпрыемстваў
Багуслаў Унгур, сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, распавёў, як хацеў прайсці з мэтай збору подпісаў у інтэрнат менскага камбіната сілікатных вырабаў па вуліцы Прылукскай, 50. Пасля кароткай тэлефоннай нарады вахцёрка сказала, што, калі актывіст будзе працягваць рухацца ўнутр інтэрната, яна націсне на ахоўную кнопку, і тады на месца тэрмінова прыбудуць АМАП ці міліцыя. Аналагічная сітуацыя атрымалася і ў суседнім будынку па той жа вуліцы, пазначаным як “інтэрнат N 6”. Трапіць у той інтэрнат таксама не ўдалося – на гэты раз, акрамя вахцёра, шлях актывісту заступіла яшчэ і выхавальніца.
06.10.2010 Зэльва: Збор подпісаў ідзе спакойна
На пытанне, ці ўзнікалі праблемы, ці звярталіся прадстаўнікі ад ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на Зэльвеншчыне па якіх-небудзь пытаннях, са скаргамі, Сяргей Горны адказаў, што падчас мінулых выбараў падобныя пытанні прыходзілася разглядаць і вырашаць. “Цяпер збор подпісаў ідзе спакойна, ад прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў ніхто са скаргамі пакуль не звяртаўся. Не паступала скаргаў і ў раённы аддзел міліцыі”, - адзначыў кіраўнік Зэльвенскай раённай выбарчай камісіі .
06.10.2010 Мітынгі і пікеты недзяржаўных прафсаюзаў забаронены
7 кастрычніка міжнародная супольнасць адзначыць Сусветны дзень барацьбы за годныя ўмовы працы. Мітынгі і пікеты прафсаюзаў традыцыйна пройдуць ва ўсіх краінах Еўропы за выключэннем Беларусі, дзе недзяржаўным прафсаюзам улады забаранілі ладзіць мерапрыемствы.
06.10.2010 Выбары прынеслі ў Салігорск цяпло?
Як ніколі рана пачалася падача цяпла ў жылы фонд Салігорска і населеныя пункты раёна. Жыхары рэгіёна масава тлумачаць гэткую спешку надыходзячымі выбарамі. "Так, напярэдадні быў загад з Мінску каб даць цяпло ў дзіцячыя садкі. Аднак калі мы прышлі ў панядзелак на працу, загад ужо даслалі іншы. Гэта была абсалютная неспадзеўка. Тым больш, што аніякіх нечаканых метэаралагічных зменаў не адбывалася. Гэта была пазапланавая падзея, бо звычайна папярэджваецца аб пуску цяпла загадзя, каб грамадзяне ведалі і былі да гэтага падрыхтаваныя. Тыя ж радыятары каб праверылі. А тут для нас саміх гэта быў сюрпрыз. Можа гэта і паранойя, але ж я і мае калегі звязваем гэта з набліжэннем выбраў", - пракаментаваў сітуацыю адзін з супрацоўнікаў Салігорскай міні-ЦЭЦ.
06.10.2010 Леанід Гаравы звярнуўся ў пракуратуру наконт парушэння сваіх выбарчых правоў
Актывіста з райцэнтра Гарадок Віцебскай вобласці не ўключылі ў раённую выбарчую камісію – як ён лічыць, з-за негатыўнай характарыстыкі, якую дала яму намесніца старшыні райвыканкаму. Зварот у пракуратуру Леанід Гаравы напісаў пасля таго, як мясцовыя ўлады праігнаравалі яго скаргу.
06.10.2010 Івацэвічы: Подпісы за Лукашэнку збіраюць на працоўных месцах
Подпісы ў Івацэвіцкай раённай бальніцы збіраліся па камандзе і пад пільным наглядам галоўнага ўрача. У дзіцячым садку “Вясёлка” загадчыца папярэдзіла супрацоўнікаў загадзя, каб прынеслі пашпарты. 5 верасня сабрала калектыў у зале, дзе дырэктар Івацэвіцкай сш № 4, дэпутат абласнога Савета, сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Таццяна Касавец сабрала подпісы. Сёння такім чынам будуць сабраны подпісы ў ліцэі, бо ўчора дырэктар ліцэя Яўген Пішчаў загадаў супрацоўнікам прынесці пашпарты.
06.10.2010 Барысаў: Прымусовы збор подпісаў за Лукашэнку
Дырэктар дзяржпрадпрыемства "Барысаўводаканал" Зароўскі В.А.. даў вусны загад, каб усе супрацоўнікі прыйшлі з пашпартамі і падпісаліся за вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Лукашенкі А.Р.
06.10.2010 Чыноўнікі ў Лёзна таксама прыслухаліся да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”
Літаральна на наступны дзень пасля публікацыі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары” пад загалоўкам “У Лёзна выбараў не будзе?” мясцовы выканкам паспяшаўся засведчыць адваротнае. На афіцыйным сайце райвыканкаму ўсё ж з’явіўся банэр, які адсылае да інфармацыі пра выбары прэзідэнта – амаль праз тры тыдні пасля афіцыйнага абвяшчэння гэтай падзеі.
06.10.2010 Баранавічы: Тры візіты ў адзін дзень
Збор подпісаў у Баранавічах пачаўся актыўна. У гэты даволі цікавы працэс уключыліся не толькі сябры ініцыятыўных групаў, але і самі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты. 5 кастрычніка горад наведалі адразу тры кандыдаты – Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў і Мікалай Статкевіч. Апошні прыехаў у горад, каб сустрэцца з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы. А вось Саннікаў і Кастусёў разам са сваімі валанцёрамі збіралі подпісы ля ўвахода ў гарадскі парк і на кірмашы.
06.10.2010 Збор подпісаў у Слуцку. Фотафакт
У Слуцку распачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Гараджанне могуць падтрымаць таго ці іншага прэтэндэнта, паставіўшы свой подпіс, як у вулічных пікетах, так і ў сябе на кватэрах.
06.10.2010 Жодзіна: Умовы для збору подпісаў - няроўныя (фота)
Тры дні працуюць пікеты па зборы подпісаў за Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава і Уладзімера Някляева. Тут жа можна сустрэць зборшчыкаў подпісаў і за кандыдатуру Алеся Міхалевіча. За Аляксандра Лукашэнку подпісы збіраюць на прадпрыемствах у працоўны час.
06.10.2010 Гомельская вобласць: Сайты выканкамаў адрэагавалі на публікацыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"
Пасля публікацыі на нашым сайце паведамлення, у якім распавядалася аб адсутнасці на 1 кастрычніка бягучага года на шэрагу сайтаў выканкамаў Гомельскай вобласці даты выбараў прэзідэнта, адбыліся змены ў станоўчы бок.
06.10.2010 Баранавічы: Позву ў ваенкамат сябру ініцыятыўнай групы ўручылі проста падчас збору подпісаў
5 верасня супрацоўніца Баранавіцкага ваекамата ўручыла позву мясцоваму актывісту Яраславу Грышчэні проста падчас збору подпісаў на пікеце ў цэнтры горада.
06.10.2010 Салігорск: Найбольшую актыўнасць праяўляюць ініцыятыўныя групы Міхалевіча, Някляева, Раманчука і Саннікава
Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў ў ЦВК выявіла найбольш моцныя перадвыбарчыя штабы дэмакратычных кандыдатаў на Салігоршчыне. Па некалькі дзясяткаў чалавек налічваецца ў камандах Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень