Навіны на тэму: катаванні
08.05.2024 "Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем". Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію
Канваіры забылі Канстанціна ў "стакане", а ён стаў завадатарам пратэста ў калоніі і прамяняў ідэалагічную лекцыю на канцэрт любімага гурта.
15.04.2024 "Следчая адвярнулася да сцяны і заплакала". Гісторыя пенсіянера, якога асудзілі па даносе суседа за ўдзел у пратэстах
Дамаўляўся з кантрабандыстамі, каб збегчы з Беларусі, і падскокваў ад радасці, калі апынуўся ў бяспецы.
12.04.2024 Затрыманне за каментары, абнаўленне "экстрэмісцкага" спісу: хроніка пераследу 12 красавіка
Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
29.03.2024 "Вясна" атрымала Прэмію ўніверсітэта Граца за дакументаванне парушэнняў правоў чалавека
Прэмія ўручаная "Вясне" ў складзе Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
29.03.2024 Затрыманага ў Брэсце Віталя Чопіка вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага збіцця
Нагадаем, 28 сакавіка 2024 года МУС паведаміла, што ў СІЗА змясцілі 40-гадовага жыхара Брэста, які хадзіў на суды.
26.03.2024 "Упадзеш — адпіз*зім". Гісторыя беларуса, якога жорстка катавалі за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў
Хамутамі зламалі кісць, ударам нагі разарвалі каленныя звязкі
18.03.2024 Апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Савет па правах чалавека ААН 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
07.03.2024 "Білі шокерам пад пазногці, потым аблівалі ногі і зноў білі". Былыя арыштанты распавялі пра катаванні і "суткі" ў 2023 годзе
"Вясна" паразмаўляла з некалькімі былымі арыштантамі, якія прайшлі праз адміністрацыйны арышт восенню і зімой 2023 года ў ізалятарах Менска і Наваполацка. Яны распавялі пра збіццё і метады катаванняў у ГУБАЗіКу, пра арыштаваных за ўдзел у акцыях пратэсту за мяжой, пра затрыманні за каментары пад відэа палка Кастуся Каліноўскага, пра невыносныя ўмовы для палітычных і неаказанне медыцынскай дапамогі.
01.03.2024 "Збівалі да фіялетавых ног, пасадзіўшы мяне каля дзвярэй, каб я чула". Мэрыем Герасіменка распавяла пра збіццё свайго хлопца
Мэрыем распавяла ў інстаграме гісторыю свайго пераследу, катаванні супраць яе хлопца Антона і спробу фальсіфікаваць справу супраць яе за "фінансаванне УСУ".
01.03.2024 "Бутэлькай з вадою следчы выбіў мне зубы". Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны пра апошняе затрыманне
Міхаіла затрымалі за дапамогу палітвязням падчас масавага рэйду сілавікоў 23-24 студзеня.
23.02.2024 Ад "сутак" да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю
Па стане на 23 лютага 2024 года ў Беларусі за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1671 чалавека.
01.02.2024 "Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі". Гісторыя баранавіцкага інжынера
Экс-палітвязень Ігар Фёдараў пра затрыманне, калонію і другі ад'езд з Беларусі.
25.01.2024 Непоўнагадовым стварыў "экстрэмісцкае фармаванне" і з’ехаў за мяжу. Гісторыя магілёўскага баяніста
Дзмітрый распавёў "Вясне", як ГУБАЗіК прымусіў яго прысядаць 250 разоў і пагражаў расправаю, а таксама як яго адлічылі з каледжу.
18.01.2024 "Гэта было свайго роду паказальным прыніжэннем". Як супрацоўнікі парушаюць нормы ў месцах зняволення
Зняволеныя амаль заўсёды распавядаюць пра жорсткае і нечалавечае абыходжанне, з якім яны сутыкнуліся за час пазбаўлення волі.
29.12.2023 Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе
Праваабаронцы распавялі пра асаблівасці дакументавання ў 2023 годзе.