Навіны на тэму: рэферэндум-2022
03.02.2022 Мінус 213 участкаў для галасавання: аптымізацыя ці пазбаўленне права на галасаванне?
На тэрыторыі краіны створана 5510 участкаў, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя і 12 у воінскіх часцях.
03.02.2022 У Нясвіжы агітацыю за рэферэндум праводзіць інфармацыйна-прапагандыская група райвыканкама
У студзені ў аграгарадку Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна адбылася агітацыйная сустрэча з працоўным калектывам ЗАТ “1 Мая”. Яе праводзіла інфармацыйна-прапагандыская група Нясвіжскага райвыканкама.
03.02.2022 Дэградацыя палітычнай барацьбы: чатыры партыі вылучылі ў склад акруговых камісій па рэферэндуме толькі 89 сябраў
Партыйны склад тэрытарыяльных выбарчых камісій у Беларусі памяншаецца з правядзеннем кожнай наступнай электаральнай кампаніі.
02.02.2022 Праваабаронцы: Гарантуйце беларусам права ўдзельнічаць у рэферэндуме, незалежна ад іх месцазнаходжання
У сувязі з агучанымі планамі ўладаў адмовіцца ад стварэння ўчасткаў для галасавання за межамі Беларусі кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заяўляе наступнае.
02.02.2022 "У рэжыме праўды". Юрый Васкрасенскі агітуе рэгіёны за рэферэндум гісторыямі з СІЗА
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" коратка распавядаюць, што адбывалася на гэтых сустрэчах.
02.02.2022 Мазыр, Калінкавічы, Светлагорск: склады і кіраўніцтва раённых камісій - практычна нязменныя
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць інфармацыю аб складзе ўтвораных раённых камісій па рэферэндуме і афіцыйныя звесткі аб стварэнні участкаў для галасавання.
02.02.2022 Місіі СНД і ШАС, але без АБСЕ. Міжнароднага назірання ізноў не будзе?
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адказваюць на гэтае пытанне.
01.02.2022 Агітатары, чальцы выбаркамаў і назіральнікі: як дзяржаўныя прафсаюзнікі закрываюць сабой усё на рэферэндуме
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае пра вялікую ўключанасць дзяржаўных прафсаюзаў у падрыхтоўку да рэферэндума.
31.01.2022 На Віцебшчыне вызначылі колькасць і межы ўчасткаў для галасавання
Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з апублікаванымі дадзенымі, галасаванне будзе весціся на крыху больш за 700 участкаў для галасавання
31.01.2022 Рэчыца: склад раённай камісіі практычна не мяняецца з году ў год
На сайце Рэчыцкага райвыканкама апублікаваныя звесткі пра склад раённай камісіі па рэферэндуме. У камісію на безальтэрнатыўнай аснове ўвайшлі 11 чалавек, усе яны людзі ў раёне добра вядомыя і правераныя падчас ранейшых электаральных кампаній.
31.01.2022 Рэферэндум у Беларусі – не для беларускамоўных?
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнулі ўвагу на недасканаласць беларускамоўнай версіі сайта Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндума.
30.01.2022 Інфармацыйнае забеспячэнне рэферэндуму на Брэстчыне кульгае на абедзве нагі
Большасць сайтаў, акрамя афіцыйнай інфармацыі аб прызначэнні рэферэндуму на 27 лютага, не публікуюць аніякай інфармацыі ўвогуле.
30.01.2022 Улады Віцебшчыны праінфармавалі аб тым, хто будзе працаваць у камісіях па рэферэндуме
На сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці, за рэдкім выключэннем, можна знайсці поўную інфармацыю аб складах раённых камісій па правядзенні рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і змяненняў у дзеючую Канстытуцыю краіны.
30.01.2022 Утварэнне ТВК на Гарадзеншчыне: кадры - правераныя, альтэрнатывы - няма
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі склад і асаблівасці ўтварэння тэрытарыяльных камісій па рэферэндуму Гродзенскай вобласці.
28.01.2022 Ад бухгалтэрыі да цэхаў. У выбарчай кампаніі па традыцыі выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што працягваецца практыка актыўнага выкарыстання ў палітычных мэтах адміністрацыйнага рэсурсу і залежнасці работнікаў ад працадаўцы.