Навіны на тэму: рэферэндум-2022
11.02.2022 Танцы ў працоўны час: як на заводах агітуюць за рэферэндум
Акрамя "дыялогавых пляцовак" з чыноўнікамі, мінскія гарадскія ўлады арганізоўваюць агітацыйныя канцэрты прама на заводах у працоўны час.
11.02.2022 У Магілёве невядома, хто ўвайшоў ва ўчастковыя камісіі — газета не апублікавала іх імёны
Сёння, 11 лютага, сканчваецца тэрмін, калі ўлады павінны апублікаваць спісы членаў участковых выбарчых камісій.
10.02.2022 Светлагорск: абмяркоўваюць "Дэкларацыю ў падтрымку рэферэндума»
У Светлагорску напярэдадні аб’яўленага ўладамі рэферэндума па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю на допыты выклікаюць актыўных грамадзян. Адначасова арганізуюцца пасяджэнні ў «падтрымку рэферэндуму», з адказнымі «за падрыхтоўку тэкстаў выступленняў».
10.02.2022 Фотафакт. У Мінску малодшых школьнікаў агітуюць да рэферэндуму
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" заўважылі на фота, у тым ліку, школьнікаў малодшых класаў (меркавана, 3-4 класы) з агітматэрыяламі па рэферэндуме.
08.02.2022 Аналітычная справаздача аб ацэнцы этапа фарміравання ўчастковых камісій па правядзенні рэферэндуму
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
08.02.2022 Рэаліі рэгіёнаў: у Беразіно старшыня райвыканкама агітаваў за рэферэндум, а пытанні атрымліваў пра дарогі
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, якія пытанні задаюць грамадзяне на агітацыйных мерапрыемствах. Апынулася, што людзей цікавіць далёка не рэфэрэндум, а надзённыя пытанні.
08.02.2022 Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый не ўключаны ў склад участковых камісій
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікавала дадзеныя аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме.
08.02.2022 На Віцебшчыне пры фармаванні ўчастковых камісій парушылі прынцып адкрытасці і галоснасці
Этап па фарміравання складаў участковых камісій завершаны ў Віцебскім рэгіёне. Яго адметная асаблівасць была ў тым, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар - прысутнічалі толькі самі ў члены камісій і чыноўнікі РВК.
08.02.2022 “Пайшлі ў народ”: дэпутаты і чыноўнікі высокага рангу напярэдадні рэферэндуму актывізавалі сваю дзейнасць
Сустрэчы з электаратам, “прамыя лініі і гарачыя тэлефоны”, дыялогавыя пляцоўкі – для ідэалагічнай апрацоўкі грамадзян напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па зменах у канстытуцыю актывізаваліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і чыноўнікі высокага рангу.
07.02.2022 Кабінкі без фіранак у прысутнасці міліцыі і дружыннікаў: ці парушае гэта прынцыпы свабоднага і таемнага галасавання?
Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падрыхтавалі адказы на пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі са здыманнем фіранак з выбарчых кабінак і адначасовай прысутнасцю супрацоўнікаў міліцыі і дружыннікаў на выбарчых участках.
05.02.2022 "Ніхто не ведаў, як рабіць Канстытуцыю. Ну і ўзялі за аснову заходнія краіны": як агітуюць за рэферэндум у Оршы
У Аршанскім рэгіёне задзейнічаюць увесь кіраўнічы патэнцыял, якія спрабуе зразумелымі словамі данесці да выбарцаў новаўвядзенні ў Канстытуцыю і іх актуальнасць для грамадства.
05.02.2022 Першымі на Віцебшчыне ўчастковыя камісіі па рэферэндуме сфарміравалі ўлады Бешанковіцкага раёна
5 і 6 лютага ў Віцебскім рэгіёне плануюць завяршыць гэты этап падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму па ўнясенні зменаў у Асноўны закон краіны.
04.02.2022 Магілёўшчына: агітацыя па рэферэндуме праводзіцца нават сярод непаўнагадовых
У Магілёўскай вобласці чыноўнікі і дзяржслужачыя вядуць агітацыю па канстытуцыйным рэферэндуме сярод непаўналетніх. Хоць апошнія пакуль нават не маюць права прымаць удзел у галасаванні.
03.02.2022 Віцебскі праваабаронца, які знаходзіцца за мяжой, просіць ЦВК і МЗС вярнуць яму права ўдзельнічаць у рэферэндуме
Праваабаронца з Віцебска Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер не ў Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтравыбаркам з нагоды парушэння яго права ўдзельнічаць у рэферэндуме.
03.02.2022 Ці можна памяшканні для агітацыі ўсім жадаючым і больш галоснасці? "Грамада" звярнулася ў ЦВК
Партыя "Грамада" просіць ЦВК больш адкрыта асвятляць рэферэндум і вылучыць памяшканні для агітацыі ўсім жадаючым.