Навіны на тэму: ціск
06.08.2021 “Чым больш скоцкія ўмовы, тым больш праяўляюцца чалавечыя якасці”. Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда — пра тры дні, праведзеныя на Акрэсціна
Праваабаронцу “Вясны” і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуду затрымалі 14 ліпеня — у той дзень прыйшлі і да іншых “вясноўцаў”. Трое сутак ён правёў на Акрэсціна, дзе, між іншым, сядзеў разам з галоўным рэдактарам “Нашай нівы” Ягорам Марціновічам і журналістам “Белсат” Ігарам Ільяшом. Умовы ўтрымання праваабаронца называе “скоцкімі”. Андрэй Палуда распавёў “Вясне”, што бачыў і чуў падчас свайго знаходжання на Акрэсціна.
06.08.2021 Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
Яны ўпэўненыя, што пазіцыя абвінавачвання будуецца выключна на нічым не пацверджаных паказаннях 12-га фігуранта справы — Давіда Слашчова, у якіх знайшлі мноства нестыковак.
05.08.2021 Праваабаронца "Вясны" Андрэй Палуда пакінуў Беларусь
Свой ад'езд праваабаронца тлумачыць ціскам, які ўзмацніўся пасля 14 ліпеня.
04.08.2021 Год калоніі строгага рэжыму – за словы "Лукашенко – петух"
3 жніўня суд Савецкага раёна горада Мінска разгледзеў справу 42-гадовага Аляксея Шчарбацюка.
04.08.2021 Прыходзіць наглядчык і б'е па ракавіне палкай. Палітзняволеная Міа Міткевіч распавяла пра ціск у жодзінскай турме
Палітзняволеная арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Міа Міткевіч, якую асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі за допісы пра міліцыянтаў "ВКонтакте", распавяла пра ціск у жодзінскай следчай турме.
02.08.2021 Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня
Другога жніўня вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Стацэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу.
31.07.2021 У Жлобіне адбываецца чарговы суд па падзеях 9 жніўня
У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Стацэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам.
30.07.2021 Палітвязень Андрэй Новікаў: «Я агучваў тое, што баяліся агучваць іншыя»
Пракурор папрасіў асудзіць яго на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
29.07.2021 Новыя ператрусы, экстрэмісцкія каналы і затрыманні. Хроніка пераследу 28-29 ліпеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 28 і 29 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.
23.07.2021 Патрабуем спыніць кампанію па знішчэнні арганізацый грамадзянскай супольнасці
Выказваем свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў Беларусі.
22.07.2021 Два гады "хатняй хіміі" – за абразу Чамаданавай
Справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк.
21.07.2021 Сукамернікі псіхалагічна ціснуць на палітвязня Арцёма Баярскага ў СІЗА
Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-1 ч.1 КК.
21.07.2021 "Кінуў не менш аднаго каменя". Мінчука асудзілі да шасці гадоў калоніі
Сяргея Пацукевіча прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
20.07.2021 У Віцебску пачалі судзіць Андрэя Новікава — валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 і арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь
19.07.2021 Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 19 ліпеня.