viasna on patreon

Калегія адвакатаў не дачакалася рашэння суда і выключыла са свайго складу Ганну Бахціну Дапоўнена

2017 2017-10-27T17:00:21+0300 2017-10-28T08:36:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bachcina2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Бахціна ў судзе. Фота: "Наша Ніва".

Ганна Бахціна ў судзе. Фота: "Наша Ніва".

Суд Маскоўскага раёна Мінска працягнуў 27 кастрычніка разгляд апеляцыйнай скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі. Праз суд яна намагаецца аднавіць магчымасць займацца прафесійнай дзейнасцю, якой займаецца 25 год.

На першым паседжанні, якое адбылося 19 кастрычніка, судзе Ганна Бахціна заявіла хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці сведкі старшыні каваліфікацыйнай камісіі Мінюста Мікалая Старавойтава, але суддзя хадайніцтва адхіліў. Прадстаўнікі Мінюста ў сваю чаргу хадайнічалі перад судом аб далучэнні да справы характарыстыкі на Бахціну, якое суд задаволіў.

Пастанова аб пазбаўленні Бахціной ліцэнзіі была вынесеная Міністэрствам юстыцыі 14 верасня на падставе рашэння кваліфікацыйнай камісіі. Але пры гэтым, на думку Бахціной, мелі месца парушэнні пры правядзенні атэстацыі, а пазачарговая атэстацыя была праведзена няправільна, таму і рашэнне было прынятае неабаснавана.

Нагадаем, 12 верасня кваліфікацыйная камісія Мінюста Беларусі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызналі Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай».

Сёння за ходам судовага працэсу назірае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" і былы калега Бахціной Павел Сапелка.

У судзе Ганна Бахціна патлумачыла, што адмаўлялася адказваць на пытанні камісіі, паколькі падчас атэстацыі адчувала сябе кепска і нават прымала лекавыя прэпараты.

Пад час працэсу высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Рашэнне ўступіла ў сілу 26 кастрычніка.

Пасля апытання ў судзе прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі і сведкі з боку Бахціной, суд адклаў прыняцце рашэння на некалькі дзён. Час наступнага паседжання будзе вызначаны пазней. Суд па скарзе працягнецца 30 кастрычніка.

13 верасня праваабаронцы  выступілі з  Сумеснай заявай беларускіх праваабарончых арганізацый, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць ціск на адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону фігурантаў палітычна матываваных справаў і справаў, звязаных з адстойваннем правоў чалавека; неадкладна спыніць умяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры і забяспечыць яе незалежнасць на заканадаўчым узроўні шляхам унясення адпаведных зменаў у дзеючае заканадаўства, а таксама адмяніць адпаведнае рашэнне кваліфікацыйнай камісіі Мінюста, якое з’яўляецца перашкодай у ажыццяўленні прафесійнай адвакацкай дзейнасці Ганнай Бахціной.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства