viasna on patreon

Злачынны нападак на прыватную ўласнасць Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА

2007 2007-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ўночы “невядомымі” кіслатой зноў быў пашкоджаны аўтамабіль лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Гэта ўжо чацьвёрты выпадак знішчэння прыватнай ўласнасці палітыка за апошнія паўгады. Па факце здарэння Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў праваахоўныя ворганы. У гэтыя хвіліны міліцыянты праводзяць агляд месца здарэння і пашкоджання аўтамабіля.

Нагадаем, што 23 красавіка злачынцы прабілі колы і размалявалі кузаў у аўтамабіле, які належыць жонцы Аляксандра Мілінкевіча. 25 сакавіка бягучага году, у дзень правядзення акцыі Дня Волі, “невядомымі” кіслатой быў пашкоджаны дах і люк аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча.

Яшчэ раней, у лістападзе мінулага году, падчас сустрэчы з актывістамі горада Ліда, “невядомыя” распісалі аўтамабіль лідэра дэмакратычных сіл чырвона-зялёнай фарбай, паведамляе прэ-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства