viasna on patreon

Красоўскі адмовіўся сьведчыць супраць сябраў «Маладога фронту»

2007 2007-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы актывіст Павал Красоўскі паведаміў «Радыё Свабода», што сьледчы Жодзінскай гарадзкой пракуратуры Васько сёньня падчас допыту цікавіўся ягонай дзейнасьцю ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Сьледчы таксама распытваў Красоўскага пра актывістаў “Маладога фронту” Насту Азарку, Дзяніса Карнова і Івана Шылу.

Павал Красоўскі паведаміў, што адмовіўся сьведчыць супраць сябе, а таксама нічога не паведаміў пра сваіх паплечнікаў.

Нагадаем, што ў траўні ў Менску павінен прайсці суд над актывістамі «Маладога Фронта», якіх абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч ужо асуджаны на 1,5 гадоў зьняволеньня ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства