viasna on patreon

Акцыя ў абарону касьцёлу cьвятога Язэпа

2007 2007-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 траўня актывісты «Ініцыятывы» правялі акцыю супраць перабудовы касьцёла сьвятога Язэпа ў казіно. Удзельнікі акцыі сабраліся ў дзьвюх месцах: каля палацу спорту і каля прыпынку «Няміга». Там яны распаўсюдзілі ня меней за 500 улётак.

Таксама былі прадэманстраваны мінакам праекты «рэканструкцыі» будынкаў МУС, Менгарвыканкаму і Белсаўпрофу, якія арганізатары акцыі прапануюць зьдзейсьніць замест зьдзеку са старажытнага касьцёлу.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 актывістаў. Мінакі зь цікаўнасьцю бралі ўлёткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства