viasna on patreon

Былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец абскардзіў рашэньне Аддзела па міграцыі і грамадзянству Першамайскага РУУС, які адмовіў яму ў выездзе за мяжу

2007 2007-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу СяргейСкрабец накіраваў у Аддзел па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, паведаміў pahonia.promedia.by.

“13. 04 .2007 аддзелам па грамадзянстве і міграцыі Перашамайскага РУУС Мінска вынесена рашэнне аб прыпыненні афармлення мне пагпарта для часовага выезду за мяжу Рэспублікі Беларусь да выканання абавязацельстваў, накладзеных судом у адпаведнасці з пунктам 4 часткі 1 артыкула 5 Закона РБ «Аб парадку выезду з РБ і ўезду ў РБ грамадзянаў РБ” ад 02.06.1993 года.

Згодна з указаным артыкулам, выезд за мяжу грамадзяніну РБ можа быць часова абмежаваны, калі ён ухіляецца ад выканання абавязацельстваў, накладзеных на яго судом, - да выканання абавязацельстваў.

Так як я не ўхіляюся ад выканання абавязацельстваў, лічу рашэнне АГІМ Першамайскага РУУС Мінска не адпавядаючым Закону РБ «Аб парадку выезду з РБ і ўезду ў РБ грамадзянаў РБ” ад 02.06.1993 года. Прашу адмяніць рашэнне АГІМ Першамайскага РУУС Мінска і даць мне дазвол на выезд за мяжу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства