Праваабаронцы заклікаюць адхіліць кандыдатуру Беларусі у Раду ААН па пытаньнях правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/6745
2007
2007-05-03T10:00:00+0300
2007-05-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Звыш 40 праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў заклікалі Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі, якая прэтэндуе на месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека.
У звароце праваабаронцаў адзначаецца, што шматлікія парушэньні правоў чалавека, дапушчаныя беларускімі ўладамі, робяць “абсалютна непрымальным” удзел Беларусі ў працы праваабарончага ведамства ААН.
Арганізацыя “Human Rights Watch” назвала пазыцыю афіцыйнага Менску ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека “жахлівай і бессаромнай”
Галасаваньне аб кандыдатуры Беларусі мае прайсьці ў Генэральнай асамблеі ААН 17 траўня.