viasna on patreon

Cёньня – Ўсясьветны дзень свабоды прэсы

2007 2007-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мэта Ўсясьветнага дня свабоды прэсы – прыцягнуць увагу грамадзкасьці да патрэбы ў свабодных сродках масавай інфармацыі і пагрозам для іх у кожнай частцы сьвету, паведамляе Радыё Свабода.

У сёлетнім Пасланьні з нагоды Ўсясьветнага дня свабоды прэсы генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун зазначыў, што цягам апошняга году болей як 150 работнікаў прэсы загінулі, выконваючы свой прафэсійны абавязак, яшчэ большая частка зазнала перасьлед. Пан Гі Мун падкрэсьлівае, што “замах на свабоду прэсы – гэта замах на міжнароднае права, чалавечнасьць, саму свабоду, гэта значыць, на ўсё, за што выступае Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў”.

Адзначаецца дзень свабоды прэсы на ініцыятыву ЮНЭСКА ў гонар Віндхуцкай Дэклярацыі, што была ўхваленая 3 траўня 1991 году. Дэклярацыя была складзеная афрыканскімі выдаўцамі, рэдактарамі і журналістамі, каб заявіць пра найважнейшую ролю свабоднай прэсы ў сьвеце. У дэклярацыі – заклік да ўрадаў усіх краінаў гарантаваць свабоду прэсы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства