viasna on patreon

Спыненая крымінальная справа ў адносінах Мікіты Сасіма -- аднаго з каардынатараў руху “Зубр”.

2005 2005-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта М. Сасіму паведамілі 5 красавіка ў РУУС Ленінскага раёну г. Мінска. Па словах М. Сасіма крымінальная справа спыненая ў сувязі з нязначнасьцю нанесенай шкоды.

Нагадаем, што Мікіта Сасім быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 8 студзеня і абвінавачаны ў тым, што напісаў “Свабоду Марынічу” на будынках па прасьпекце Францыска Сакрыны і вуліцы Валадаскага ў Мінску. Пасьля затрыманьня ён знаходзіўся трое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля чаго яму было прад’яўлена абвінавачаньне па ч.1 арт. 218 Крымінальнага Кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства