Старшыня Вярхоўнага суда не задаволены сістэмай кіраваньня судамі
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, выступаючы 4 красавіка ў Савеце Рэспублікі, выказаўся супраць падвойнага падпарадкаваньня судоў агульнай юрысдыкцыі, паевдаміў Інтэрфакс.
.
Паводле цяперашняй сыстэмы, за кадравае забесьпячэньне судоў, за іх фінансаваньне адказвае міністэрства юстыцыі, а за вынікі працы судоў – Вярхоўны суд. Старшыня Вярхоўнага суду адзначыў, што можа пакараць судзьдзю, распачаць перасьлед супраць яго за парушэньні, але ня можа ўзнагародзіць яго за добрую працу. “Калі грошы Сукалы (старшыні Вярхоўнага суду) знаходзяцца ў кішэні Галаванава (міністра юстыцыі) – гэта вядзе да кепскіх наступстваў,” – заявіў Валянцін Сукала. “Судовая сыстэма павінна быць адзінай і пад адзіным кіраўніцтвам,” – сказаў ён і прывёў прыклад сыстэмы гаспадарчых судоў, якія падпарадкоўваюцца толькі Вышэйшаму гаспадарчаму суду.