viasna on patreon

Беларуская афіцыйная дэлегацыя ў Жэневе наладзіла сьлежку за прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацыяў

2005 2005-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў са зьдзіўленьнем заўважылі, як адразу пасьля сустрэчаў з нацыянальнымі дэлегацыямі, якія бяруць удзел у працы 61-й сесіі Камісіі па правах чалавека, па іхніх сьлядах ідуць прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі і праводзяць «контрсустрэчы», мабыць спрабуючы абвергнуць тую інфармацыю па парушэньнях правоў чалавека, якую давалі прадстаўнікі беларускіх НДА.

У гэтай гонцы па «гарачых сьлядах» бярэ ўдзел асабіста кіраўнік афіцыйнай беларускай дэлегацыі сп.Алейник. Было заўважана, як беспасьпяхова спрабаваў адбіцца ад яго кіраўнік бразільскай дэлегацыі, які пасьля запланаванай сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацыяў сьпяшаўся па сваіх справах, але быў літаральна заціснуты ў кут і быў вымушаны выслухаць усе контраргументы сп. Алейника.

«Мабыць нічога больш карыснага і важнага падчас свайго знаходжаньня ў Жэневе беларуская афіцыйная дэлегацыя не знаходзіць, як толькі шпегаваць за беларускімі праваабаронцамі і «зглажваць» смтуацыю», -- рэзюмуе старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства