Навіны за Ліпень 2020

Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"

30.07.2020 Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"

У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях, у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску.

Блог Паўла Сапелкі: Адказвайце смела

30.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Адказвайце смела

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "БелГазеце" апісвае, як праходзіць адміністрацыйны працэс у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях і Што рабіць, каб зберагчы сябе ад міліцэйскага самавольства. 

СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

30.07.2020 СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

Як паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

"Захаваць вопратку і асабіста ісці ў СК". Куды скардзіцца, калі пры затрыманні незаконна ўжылі сілу

30.07.2020 "Захаваць вопратку і асабіста ісці ў СК". Куды скардзіцца, калі пры затрыманні незаконна ўжылі сілу

TUT.BY папрасіў юрыста Праваабарончага цэнтра "Вясна" Паўла Сапелку растлумачыць, каму можна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, ці могуць фатаграфіі ў тэлефоне стаць доказам па справе, на што трэба звярнуць увагу следчага і, калі пасадзяць на суткі, як потым даказваць, што была ўжытая сіла.

У Ваўкавыску да сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка прыйшла міліцыя: аглядаюць іх жыллё

30.07.2020 У Ваўкавыску да сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка прыйшла міліцыя: аглядаюць іх жыллё

У дом сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка-ваўкавыскага прадпрымальніка Аляксандра Навасада — прыйшла міліцыя з пастановай аб аглядзе. Пра гэта TUT.BY распавёў яго знаёмы — Станіслаў Бацвін. Таксама агляд прайшоў яшчэ ў адной жыхаркі Ваўкавыска — Тамары Бясько.

Еўрапейскія дэпутаты працягваюць акцыю падтрымкі беларускіх палітзняволеных

30.07.2020 Еўрапейскія дэпутаты працягваюць акцыю падтрымкі беларускіх палітзняволеных

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Сяргею Ціханоўскаму падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да канца верасня

30.07.2020 Сяргею Ціханоўскаму падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да канца верасня

29 ліпеня зняволенаму па крымінальнай справе блогеру Сяргею Ціханоўскаму, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 29 верасня.

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб правакацыях і нагадалі пра бяспеку пад час масавых мерапрыемстваў

30.07.2020 Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб правакацыях і нагадалі пра бяспеку пад час масавых мерапрыемстваў

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада.

У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян

30.07.2020 У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян

Гэта вынікае з заявы дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова па выніках тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося 29 ліпеня пасля затрымання пад Менскам групы баевікоў з расейскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

Пад будынкам СІЗА ў Мінску затрымалі Пятра Маркелава

29.07.2020 Пад будынкам СІЗА ў Мінску затрымалі Пятра Маркелава

Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, дзе аб'явілі галадоўку сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста Пятра Маркелава.

Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю

29.07.2020 Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю

Пасля двух месяцаў зняволення ўвечары 29 ліпеня з СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску выпусцілі фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ, палітвязня Вяргілія Ушака. Пра гэта паведаміла яго нявеста, якая сустрэла яго ў 8 вечара каля СІЗА. 

Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня

29.07.2020 Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня

На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.

У Светлагорску затрымалі праваабаронцу Маслюкову і 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці

29.07.2020 У Светлагорску затрымалі праваабаронцу Маслюкову і 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці

Каля 17.30 29 ліпеня ў Светлагорску затрымалі праваабаронцу і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову і яшчэ 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці. Яны чакалі аднаго з удзельнікаў - Арцёма Данілава, які пайшоў у міліцыю па позве.

Працягваюцца затрыманні ў межах "крыміналак" за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Ужо мінімум 13 фігурантаў

29.07.2020 Працягваюцца затрыманні ў межах "крыміналак" за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Ужо мінімум 13 фігурантаў

Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум транаццаць чалавек. 

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту

29.07.2020 Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга салідарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства