Навіны за Кастрычнік 2014
23.10.2014 Ігар Аліневіч выйшаў з ШЫЗА пасьля 30 сутак
Палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШЫЗА Віцебскай калёніі 30 сутак. Ён быў пакараны штрафным ізалятарам за адмову мыць месцы агульнага карыстаньня.
23.10.2014 Бабруйск: Сябры СПБ напісалі адкрыты ліст Лукашэнку
Працоўныя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), з якімі не працягнулі кантракты, звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. "Уся наша "віна" заключаецца ў тым, што мы, згодна з артыкулам 41 Канстытуцыі РБ, аб'ядналіся ў прафсаюз. Назва якога - Свабодны прафсаюз Беларускі", - гаварыцца ў лісце.
23.10.2014 КПЧ ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы жыхароў Віцебска, асудзіўшы за акцыю 25 сакавіка 2009 года
Акцыя ў Дзень Волі 25 сакавіка 2009 года скончылася для Ігара Базарава і Валерыя Аляксандрава затрыманнем. А праз два дні Кастрычніцкім райсудом яны былі пакараныя штрафамі памерам 2 базавыя велічыні.
22.10.2014 Змаганне з “дармаедствам” – папулістычныя захады часоў ваеннага камунізму
Папулістычнымі захадамі часоў ваеннага камунізму назваў Валянцін Стэфановіч даручэнні прэзідэнта Лукашэнкі, скіраваныя на выкараненне “ўтрыманства” і “дармаедства”, якія ён раздаваў 20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.
22.10.2014 Міхаіл Мяхедка абскардзіць рашэнне аб накладанні штрафу ў Менгарсудзе
Менскі гарадскі суд 28 кастрычніка разгледзіць скаргу жыхара сталіцы Міхаіла Мяхедкі, якога пакаралі штрафам за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду.
22.10.2014 Уладзімір Някляеў міліцыянерам: Я маю права бараніць сваю чалавечую годнасць
Лідар кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да міліцыянераў з нагоды яго затрымання, што адбылося 20 кастрычніка ў Мінску.
22.10.2014 У Гомелі актывіст незалежнага прафсаюзу плануе правесці 7лістапада шэсце супраць расійскай агрэсіі ва Украіне
Актывіст Гомельскага аддзялення незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Эдуард Нелюбовіч плануе 7 лістапада, у дзень святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі, правесці вулічнае шэсце супраць дзеянняў кіраўніцтва Расіі па падтрымцы сепаратызму ва Украіне і падтрымцы украінскага народу.
22.10.2014 Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць” (фота)
У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцый вісяць таблічкі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Здавалася б добрая справа, але тое, што там напісана падаецца здзекам. Тэкст таблічкі наступны: “Калі вам патрэбная дапамога, тэлефануйце па тэлефоне”.
21.10.2014 Сітуацыя з правамі чалавека і становішча праваабаронцаў у Беларусі абмяркоўваецца на Генасамблеі ААН
У рамках 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніка будзе прадстаўлены даклад Спецдакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста, 28 кастрычніка - даклад Спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці. Акрамя таго, пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы з удзелам праваабаронцаў.
21.10.2014 У Магілёве дырэктар філіяла “Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” прымушае студэнтаў уступаць у БРСМ
Са словаў Мікалая Алданава, тыя, хто не папоўніць шэрагі прадзяржаўнай арганізацыі, могуць сутыкнуцца з праблемамі са здачай іспытаў і залікаў. Пра гэта паведамляюць студэнты навучальнай установы.
21.10.2014 Падатковая налічыла актывісту 142 мільёны рублёў за прадпрыемства, якое 10 гадоў таму спыніла існаванне
Высокія, у прамым сэнсе, кошты прыходзіцца часам плаціць беларусам за ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці. Так, у верасні 2014 году грамадскі актывіст, былы каардынатар аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Юрый Клімовіч са здзіўленнем даведаўся, што ён павінны дзяржаве 142 мільёны рублёў.
21.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: адміністратыўнае пакаранне актывістаў Таццяны Сячко і Андруся Кашэўскага, узмацненне ціску на палітвязняў Аліневіча, Парфянкова, Дзядка. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Павел Сапелка - пра створаныя камісіі па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі.
21.10.2014 “Жыццё ў праўдзе” Вацлава Гавэла перакладзена на беларускую мову
У сталічнай галерэі “Ў” 24 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гавэла “Жыццё ў праўдзе”. Беларускі варыянт кнігі ўбачыў свет ў выдавецтве “Логвінаў”.
21.10.2014 УУС Брэсцкага аблвыканкаму лічыць, што матэрыялы ў СМІ з загалоўкамі кшталту «Асцярожна, цыганы!» не з'яўляюцца дыскрымінацыйнымі
Гомельскія праваабаронцы Алесь Яўсеенка і Марыя Клімовіч атрымалі адказы ад прадстаўнікоў УУС Брэсцкага аблвыканкаму, Ганцавіцкага РАУС і намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.
20.10.2014 Amnesty International распавяла пра пазасудовыя пакаранні смерцю на ўсходзе Украіны
Даследаванне Amnesty International даказвае датычнасць да асобных інцыдэнтаў абодвух бакоў канфлікту, "але не ў маштабах, пра якія паведамляюць расійскія СМІ і органы ўлады".
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень