У Магілёве дырэктар філіяла “Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” прымушае студэнтаў уступаць у БРСМ
https://spring96.org/be/news/73747
2014
2014-10-21T13:15:14+0300
2014-10-21T13:15:14+0300
2014-10-21T13:15:14+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brsm.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Са словаў Мікалая Алданава, тыя, хто не папоўніць шэрагі прадзяржаўнай арганізацыі, могуць сутыкнуцца з праблемамі са здачай іспытаў і залікаў.Пра гэта паведамляюць студэнты навучальнай установы.З іх словаў, нават нягледзячы на пагрозы дырэктара філіяла, напісалі заявы на ўступленне ў БРСМ не болей за 20 чалавек з амаль 120.
Раней Мікалай Алданаў паведаміў студэнтам, што каб пазбегнуць падобнай сітуацыі, якая адбываецца на украінскім Данбасе, усім неабходна ўступаць у БРСМ.
Трэба адзначыць, што Мікалай Алданаў таксама з’яўляецца дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.