viasna on patreon

“Жыццё ў праўдзе” Вацлава Гавэла перакладзена на беларускую мову

2014 2014-10-21T10:28:16+0300 2014-10-21T10:59:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaclau_havel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вацлаў Гавел

Вацлаў Гавел

У сталічнай галерэі “Ў” 24 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гавэла “Жыццё ў праўдзе”. Беларускі варыянт кнігі ўбачыў свет ў выдавецтве “Логвінаў”.

У кнізе, што выйшла ў серыі "Чэшская калекцыя", змешчаныя сем праграмных эсэ грамадзкая дзеяча і палітыка, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Вацлава Гавэла. Эсэ ахопліваюць як перыяд, калі драматург з’яўляўся дэсідэнтам, так і час ягонага прэзідэнцтва. Таксама публікуецца  "Дэкларацыя Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, паколькі з’яўляўся адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей і Юлія Сматрычэнкі, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі. 
Як паведамляе сайт Амбасады Чэшскай рэспублікі ў Менску прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Падчас прэзентацыі выступіць пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гавэла “Пратэст”.

Пачатак а 18-й. Уваход вольны. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства