Навіны за 10 верасьня 2007

10.09.2007 Суды над Алесем Пушкіным і Аляксеем Янушэўскім адкладзены на заўтра

Суды над затрыманымі ў Воршы мастаком Алесем Пушкіным і актывістам Аляксеем Янушэўскім перанесены назаўтра. Як паведаміў мясцовы праваабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых прывезьлі да будынку суда яшчэ ў 15 гадзін. Але па невядомай прычыне суд адкладваўся і зараз затрыманых актывістаў Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага , адвезьлі назад у РАУС.

10.09.2007 Сяргея Сямёнава зноў будуць судзіць за беларускую мову

На гомельскага актывіста Сяргея Сямёнава зноў склалі пратакол за патрабаваньне беларускамоўнага блянка мытнай дэклярацыі. 9 верасьня супрацоўнікі гомельскай мытні абвінавацілі маладзёна ў правапарушэньні па артыкуле 23.4 - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.

10.09.2007 Баранавічы: Моладзевых актывістаў чакаюць новыя суды

Выпушчаныя на свабоду адзінаццаць моладзевых актывістаў, затрыманых сёньня раніцай на ганку Баранавіцкага суду, куды яны прыйшлі, каб выказаць падтрымку Яраславу Грышчэню, суд над якім адбываецца сёньня.

10.09.2007 Суды ў Баранавічах працягваюцца

На судзе над Яраславам Грышчэнем абвешчаны чарговы перапынак. Мяркуецца заслухаць паказаньні яшчэ аднаго сьведкі -- участковай па справах непаўналетніх Вараксы. Некалі Яраслаў Грышчэня пры ёй пісаў заяву аб выхадзе з «Маладога фронту». Але адбылося тое у адсутнасьць бацькоў.

10.09.2007 Міліцыя шукае адвакатаў для Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага

Суды над затрыманымі ў Воршы мастаком Алесем Пушкіным і актывістам Аляксеем Янушэўскім дагэтуль не пачаліся. Як паведамляе мясцовы праваабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых прывезьлі да будынку суда яшчэ ў 15 гадзін. Але па невядомай прычыне суд адкладваўся і зараз Алеся Пушкіна, адвезьлі назад у РАУС, а для Аляксея Янушэўскага тэрмінова выклікаецца адвакат.

10.09.2007 Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага трымаюць у аўтамабілі каля будынку Аршанскага суда

Суды над затрыманымі ў Воршы мастаком Алесем Пушкіным і актывістам Аляксеем Янушэўскім дагэтуль не пачаліся. Як паведамляе мясцовы праабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых прывезьлі да будынку суда яшчэ ў 15 гадзін. Але па невядомай прычыне суд адкладваецца. Верагодна праваахоўнікі і суддзя чакаюць, калі раз’едзецца моладзь, якая дзяжурыць каля будынку суда. Але існуе верагоднасьць, што ў міліцыі раяцца наконт узбуджэньня крымінальнай справы супраць Алеся Пушкіна, якога падазраюць у апаганьваньні дхзяржаўнай сымволікі.

10.09.2007 Андрэй Бастунец: Прысуд Клімаву паказвае ўсю неабгрунтаванасць заяваў пра «бескантрольнасць» Інтэрнэту

Увечары 7 верасня стала вядома, што грамадскі актывіст Андрэй Клімаў ужо больш як месяц таму асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за распаўсюд праз Інтэрнэт заклікаў супраць дзейнай улады. Пра гэта паведаміла 8 верасня Радыё “Свабода” са спасылкай на прэсавага сакратара пракуратуры г. Мінска Алега Агафонава. Дагэтуль у пракуратуры журналістам увесь час казалі, што справа Андрэя Клімава яшчэ расследуецца.

10.09.2007 Прадпрымальнікі мітынгуюць на Бангалоры

Людзі сабраліся - некалькі соцень - а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб'яднання "Перспектыва", у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў.

10.09.2007 У судзе па справе Яраслава Грышчэні абвешчаны перапынак

У Баранавіцкім судзе абвешчаны перапынак да 14-30. Пад час ранішняга судовага паседжаньня суддзя дапытала пяць сведкаў з васьмі. Прычым, як паведаміла “Свабода”, адзін сьведка заявіў у судзе, што Яраслаў Грышчэня даваў яму агітацыйныя ўлёткі і налепкі. Калі ж яго папрасілі паказаць Яраслава Грышчэню, то сьведка прызнаўся, што ён першы раз бачыць актывіста ў залі суду, і што гэтыя сьведчаньні яму загадалі даць міліцыянты.

10.09.2007 У Воршы судзяць затрыманых Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага

Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі ўчора па завяршэньні бардаўскага фэсту "Аршанская бітва -2007", і мінулую ноч вядомы мастак і менскі моладзевы актывіст правялі ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

10.09.2007 Дзяніса Садоўскага пасадзілі на 5 сутак

Аршанская суддзя Тацяна Рыбакова пакарала сёньня адміністратыўным арыштам моладзевага актывіста Дзяніса Садоўскага. Актывіст атрымаў 5 сутак зняволеньня па артыкуле 17.1 Кодэксу ад адміністратыўных правапарушэньнях. Ён быў затрыманы 8 верасня пад Воршай пад час сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы.

10.09.2007 Спіс журналістаў і моладзевых актывістаў затрыманых 10 верасьня ў Баранавічах (дапаўняецца)

Па стану на 10-30 у Баранавічах затрыманы больш за 20 чалавек. У дачыненьні да Сяргеева Уладзі распачата адміністратыўная справа. суд пачнецца сёньня. На астатніх затрыманых складзены пратаколы

10.09.2007 Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзьвярыма ААН

8 верасьня Беларускі моладзевы рух Амэрыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні.

10.09.2007 У Баранавічах судзяць Яраслава Грышчэню

У Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Ля будынку сабраліся каля паўсотні чалавек, сярод іх вядомыя беларускія палітыкі, праваабаронцы і моладзевыя актывісты. Аднак большасьць з сабраных не змагла патрапіць у залю, бо для працэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканьне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.

Аршанская бітва стала агульнабеларускай

10.09.2007 Аршанская бітва стала агульнабеларускай

У суботу, 8 верасня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскай бітвы не адбылося. Гэтая гістрачычная бітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.

2019: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства