Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2125 базавых велічыняў на 95 чалавек (колькасць выпадкаў — 107)

Арышты:

Арыштавана 469 чалавек на 5502 сутак (колькасць выпадкаў — 471)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 1186

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 [60]  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1181 2010-02-08 Фінькевіч Артур м Менск, Цэнтральны 8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, у тым ліку і лідэра Маладой Беларусі Артура Фінькевіча. Некаторых зьбівалі пад час затрымання, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве. Праз тры гадзіны вызвалены.
1182 2010-02-03 Шульга Іван м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-02-01 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Меснку пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат, дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі капітан Валынцаў і старшы лейтэнант Каралькоў цьвердзяць, што Іван Шульга падчас размовы абражаў іх, сарваў шаўрон з формы і нібыта нават ударыў нагой аднаго зь міліцыянтаў.
1183 2010-01-15 Раманенка Валеры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-18 Віцебск, Першамайскі Валеры Раманенка, актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі затрыманы на вуліцы нібыта за зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане. Дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Да суда двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Як мяркуюць актывісты БХД затрыманне - у сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга.
1184 2010-01-15 Галавань Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-18 Віцебск, Першамайскі 7 сут. Алеся Галаваня, сябра “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, затрымалі на вуліцы, калі ён ішоў у паліклініку. Двое супрацоўнікаў міліцыі схапілі яго і пасадзілі ў машыну, адвезлі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за знаходжанне ў грамадскім месцы нібыта ш нецвярозым стане. Да суда трое сутак правёў ў ізалятары часовага ўтрымання. Як мяркуюць актывісты БХД - у сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга. Суд перанесены на 2 лютага, аднак у гэты дзень актывіст здаваў іспыты і не змог прысутнічаць на судзе. Па пошце атрымаў пастанову суда пра адміністратыўны арышт на 7 сутак. Па Адміністратыўнаму кодэксу, калі артыкул прадугледжвае арышт, то справа мусіць разглядацца толькі ў прысутнасці асобы, справа якой раглядаецца.
1185 2010-01-12 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС спачатку пэўны час назіралі за распаўсюднікам незалежнай прэсы са службовай машыны. Потым выклікалі АМАП. Барыса Хамайду затрымліваюць амаль кожны месяц. Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу “Нашу Ніву”, “ARCHE” ды іншыя выданьні ля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Распаўсюднік дастаўлены ў Чыгуначны РАУС для праверкі зместу прэсы.
1186 2010-01-09 Сурган Тарас м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-15 Цыганкова Т. Віцебск, Чыгуначны 7 сут. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Т. Цыганкова прызнала Тараса Сургана вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы. Факт хуліганства Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць, распавёўшы, што пайшоў выносіць сьмецьце і невядомыя асобы зьвярнуліся да яго з прапановай пагутарыць і запрасілі ў машыну. Невядомыя ў цывільным аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і сёньня ў судзе яны былі сьведкамі – цьвердзілі, што Сурган нецэнзурна выказваўся. Дастаўлены ў РАУС Чугуначнага раёну, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Тарас Сурган заявіў адвод судзьдзі, сказаўшы што не давярае суду разглядаць справу. Але ягоны адвод адхілілі.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 [60]  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства