Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2125 базавых велічыняў на 95 чалавек (колькасць выпадкаў — 107)

Арышты:

Арыштавана 469 чалавек на 5502 сутак (колькасць выпадкаў — 471)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 1186

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
801 2010-11-29 Бажына Андрэй м 29 лістапада ў пераходзе станцыі мэтро «Пралетарская» да Андрэя Бажына падышлі два амапаўца. Яны сказалі, што беларускі герб «Пагоня», намаляваны на яго шаліку, зьяўляецца забароненай сымболікай, і сказалі, што ён затрыманы для засьведчаньня асобы. Малады чалавек паказаў ім пашпарт і сказаў, што іх дзеяньні незаконныя. Тады яго сілай завялі ў пакой міліцыі і абшукалі. Пры гэтым супрацоўнікі АМАП адмаўляліся назвацца. Пасьля таго, як у Андрэя Бажына знайшлі пасьведчаньні чальца ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, ён быў вызвалены. Пратакол затрыманьня й пратакол асабістага надгляду не быў складзены.
802 2010-11-27 Сяргей Павел м 27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага. З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў.
803 2010-11-27 Міхалевіч Натальля ж 27 лістапада ў Маладэчна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага. З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў.
804 2010-11-26 Салаўёў Зміцер (праваабаронца) м Уначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімера Лабковіча і Зьміцера Салаўёва, якія вярталіся зь Вільні ў Менск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. На мяжы У.Лабковіча і Зьм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэньне – затрымаць ці прапусьціць.
805 2010-11-26 Лабковіч Уладзімер м Уначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімера Лабковіча і Зьміцера Салаўёва, якія вярталіся зь Вільні ў Менск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. На мяжы У.Лабковіча і Зьм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэньне – затрымаць ці прапусьціць.
806 2010-11-22 Дзяржаўцаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-11-22 Цыганкова Алена Віцебск, Чыгуначны 10 б.в.
350 000 руб.
Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
807 2010-11-22 Хамайда Барыс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-11-22 Цыганкова Алена Віцебск, Чыгуначны 5 сут. Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
808 2010-11-17 Дземідзенка Мікалай м У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.
809 2010-11-17 Дашкевіч (Палажанка) Наста ж У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.
810 2010-11-15 Багдановіч Раман м Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі.
811 2010-11-15 Пашкевіч Міхась м Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі.
812 2010-11-15 Лобаў Эдуард м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада. У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна. Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, яго раптам адпусьцілі.
813 2010-11-11 Котаў Антось м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Уначы ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў. Актывіста пратрымалі каля трох гадзін і пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі. Зараз Антося Котава чакае суд. Яму інкрымінуецца парушэньне артыкулу Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14 ч..2 “Парушэньне правіл добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
814 2010-11-07 Тычына Андрусь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве.
815 2010-11-07 Шыла Іван м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве.
816 2010-11-06 Лабачоў Валянцін м 6 лістапада больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які адкрываў Аляксандар Лукашэнка. Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё.
817 2010-11-03 Лобаў Эдуард м У сераду 3 лістапада ў Менску затрымалі маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Эдуарду прыпісалі распаўсюд “антыдзяржаўнай агітацыі”, але склалі толькі пратакол канфіскацыі. Эдуарда Лобава затрымалі на 3 гадзіны. У пастарунку ў хлопца канфіскавалі тры сотні аб'яваў і склалі адпаведны пратакол канфіскацыі. Супрацоўнікі міліцыі настойліва прасілі маладафронтаўца ізноў падыйсьці ў адзьдзел міліцыі пры першым патрабаваньні.
818 2010-10-31 Кандакоў Сяргей м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-11-30 Жарыкава Алеся Віцебск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Распаўсюднік незалежнага выданьня Сяргей Кандакоў быў затрыманы 31 кастрычніка, калі раскідваў «Витебский курьер» па паштовых скрынях. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала яго дзеяньні правапарушэньнем. Інцыдэнт, які разьбіраўся ў судзе, адбыўся ў пад’езьдзе жылога дому 28, корпус 5 па вуліцы Церашковай у Віцебску. Мясцовы жыхар Сяргей Анікіевіч выклікаў міліцыю, убачыўшы, што нехта рассоўвае па паштовых скрынях незалежную газэту. Судзьдзя Алеся Жарыкава прызнала Сяргея Кандакова вінаватым у незаконным распаўсюдзе выданьня і прысудзіла штраф памерам 20 базавых велічынь, што складае 700 тысяч рублёў.
819 2010-10-28 Бакур Юрый м На перакрыжаваньні вуліц Гогаля і Савецкай у Берасьці быў затрыманы актывіст Юрка Бакур. Разам са Зьмітром Шурхаем ён сёньня вазіў сабраныя подпісы па рэгіёнах вобласьці. Зьмітра Шурхая затрымалі некаторы час таму, па падазрэньні аб тым, што ў яго фальшывыя правы кіроўцы. Актывіст быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС і праз некаторы час вызвалены без складаньня пратакола.
820 2010-10-11 Прадзед Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-10-12 Менск, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
11 кастрычніка геі і лесьбіянкі ўсяго сьвету адзначаюць дзень «Камінг аўту». У Менску з гэтай нагоды прайшла акцыя. Напярэдадні актывісты ЛГБТ-руху падалі заяўку на правядзеньне публічнага мерапрыемства, але Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў ім. У акцыі ўзялі ўдзел дзесяць чалавек. Яны прайшлі з вясёлкавай сымболікай ад станцыі мэтро "Купалаўская" да Нямігі і назад. Сяргей Прадзед застаўся стаяць на Кастрычніцкай плошчы з выпіскамі з Канстытуцыі арт. 35 пра свабоду сходаў, а таксама з паперамі пра адмову Мінгарвыканкаму. На другім плякаце ў Сяргея было напісана: «Дзе?». Праз хвілін трыццаць падышлі два амапаўцы, папрасілі распавесьці пра прычыну пікету. Потым яго даставілі ў РУУС. Пасьля допыту Сяргея Прадзеда адвезьлі на Акрэсьціна, дзе ён правёў ноч у чаканьні суда. У аўторак суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў ЛГБТ-актывіста штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў).

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства