Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2125 базавых велічыняў на 95 чалавек (колькасць выпадкаў — 107)

Арышты:

Арыштавана 469 чалавек на 5502 сутак (колькасць выпадкаў — 471)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 1186

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 [51] 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1001 2010-05-06 Казулін Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-12 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы Аляксандр Казулін, былы кандыдат у прэзідэнты, калі ішоў ад будынка Вярхоўнага суда ( пасля вынесенага рашэння па справе Мікалая Аўтуховіча) – на перакрыжаванні вуліц Леніна і Маркса. Прычым Казуліна мэтанакіравана выхапілі з групы людзей, якія ішлі побач з ім. Палітыка АМАПаўцы моўчкі заштурхнулі ў аўтобус і не адказвалі на патрабаванні патлумачыць прычыны яго затрымання.Даставілі ў Ленінскі РУУС, дзе быў складзены пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.
1002 2010-05-04 Шацікава Крысьціна ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-28 Крашкіна Натальля Магілёў, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы. Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва. Выданне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Выданне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі.
1003 2010-04-30 Багданава Галіна ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак
1004 2010-04-30 Сагідуліна Лідзія ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак
1005 2010-04-30 Канавалаў Руслан м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Герасімовіч Тацяна Ворша 30 красавіка на вакзале ў Воршы быў затрыманы Руслан Канавалаў, у яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду». Але пратакол быў складзены толькі 12 траўня ў транспартнай міліцыі, куды актывіст быў выкліканы. Пратакол паводле артыкула 22.9 — нібыта спадар Канавалаў, які прывёз балёнікі зь Менску ў Воршу, займаўся незаконным распаўсюдам пэрыядычных друкаваных выданьняў. Справа спыненая.
1006 2010-04-28 Кузьмінскі Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін усе былі затрыманыя, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціана.
1007 2010-04-28 Атрошчанка Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 1 б.в.
17 500 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін усе былі затрыманыя, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціана.
1008 2010-04-28 Наскоў Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 1 б.в.
17 500 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін супрацоўнікі АМАПу затрымалі ўдзельнікаў пікету, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціна.
1009 2010-04-26 Барадзінчык Аляксандр м Менск У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык. У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі.
1010 2010-04-26 Ладзіс Вікторыя ж Менск, Першамайскі У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык. У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі.
1011 2010-04-26 Казакова Марыя ж Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакова Марыя.
1012 2010-04-26 Казлоўскі Алег м Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казлоўскі Алег.
1013 2010-04-26 Казакоў Аляксей м Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакоў Аляксей
1014 2010-04-26 Кузняцоў Аляксандр м Берасьце Актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі. Затрыманне машыны супрацоўнікамі ДАІ і далейшае трыманне актывіста ў адзяленні міліцыі звязанае менавіта з грамадскай дзейнасцю і нежаданнем уладаў дапусціць удзельнікаў на массавую акцыю "Чарнобыльскі шлях" у Менску.
1015 2010-04-26 Назранка Антось м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2010-05-19 Шышкоў Міхаіл Гомель, адміністратыўная камісія 4 б.в.
140 000 руб.
26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка. Антось расклейваў увечары улёткі зь інфармацыяй пра Малады Фронт ля прыпынкаў транспарту. Каля адзінаццатай гадзіны вечара яго затрымалі й адвялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі блізу 80 інфармацыйных улётак. Супрацоўнікі міліцыі разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”. Прыблізна празь дзьве гадзіны адпусьцілі, склаўшы пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Адміністратыўная камісія пакарала хлопца мінімальным штрафам і спагнала 600000 як кампенсацыя матэрыяльнай шкоды ЖЭСу.
1016 2010-04-26 Ладуцька Алег м Менск На станцыі метро "Інстытут культуры" да маладога чалавека падышлі супрацоўнікі міліцыі і абшукалі яго заплечнік. Знайшоўшы там сцягі Еўрапейскага Саюза міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў пакой міліцыі на станцыі метро, а адтуль - у суд Ленінскага раёна, дзе разгледзелі пратакол аб удзеле Алега Ладуцькі у акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам перад будынкам Вярхоўнага суда 16 сакавіка.
1017 2010-04-25 Кульманава Марыя ж Магілёў Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. Пачалося разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі.
1018 2010-04-25 Александровіч Вадзім м Менск У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча. Затрыманне адбылося каля 20.00, калі ён здымаў на фотаапарат у рэжыме відэа працэс падліку галасоў. Гэта не спадабалася выбарчай камісіі. Затрыманне правёў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Уладзіслаў Спірын па просьбе дырэктаркі гімназіі № 33 Аксаны Якубоўскай.Затрыманага журналіста адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. у пастарунку ў яго адразу ж адабралі мабільны тэлефон. Пратаколу на яго не складалі, але ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, а каля 23.00 адпусцілі.
1019 2010-04-24 Талстыка Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-04-26 Менск, Маскоўскі 5 б.в.
175 000 руб.
Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Талстыка быў затрыманы ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 Сухараўскай выбарчай акругі № 30 падчас назіраньня за ходам датэрміновага галасаваньня. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў, актывіста «Руху «За Свабоду», Алеся Лагвінца. Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасаваньня ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесьніку старшыні выбаркама на незаконнасьць такіх дзеяньняў. У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэньняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканьне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэньні грамадзкага парадку і выклікала нарад міліцыі. Прыкладна ў 18.30 на назіральніка Таўстыку склалі пратакол аб дробным хуліганстве. З выбарчага ўчастка давераную асобу незалежнага кандыдата даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, дзе ён утрымліваўся да суду.
1020 2010-04-23 Койпіш Антон м Быў затрыманы падчас распаўсюду выбарчых улётак за кандыдата Вінцука Вячорку. Адпушчаны без складаньня пратакола. https://spring96.org/be/news/33546

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 [51] 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства