Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2125 базавых велічыняў на 95 чалавек (колькасць выпадкаў — 107)

Арышты:

Арыштавана 469 чалавек на 5502 сутак (колькасць выпадкаў — 471)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 1186

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 [50] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
981 2010-05-14 Яроменак Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-14 Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Раніцою грамадскія актывісты Уладзмір Яроменак і Юльян Місюкевіч былі затрыманыя падчас вывешвання бел-чырвона-белых сьцягоў у раёне Кастрычніцкай плошчы й насупраць Адміністрацыі прэзыдэнта ў гадавіну ганебнага рэфэрэндуму па замене нацыянальных сымбаляў на савецкія, а таксама ў знак салідарнасьці зь віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, працэс над якім распачаўся ў гэты дзень у Віцебску. Дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за дробнае хуліганства.
982 2010-05-14 Місюкевіч Юльян м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-14 Менск, Цэнтральны 15 б.в.
525 000 руб.
Раніцою грамадскія актывісты Уладзмір Яроменак і Юльян Місюкевіч былі затрыманыя падчас вывешвання бел-чырвона-белых сьцягоў у раёне Кастрычніцкай плошчы й насупраць Адміністрацыі прэзыдэнта ў гадавіну ганебнага рэфэрэндуму па замене нацыянальных сымбаляў на савецкія, а таксама ў знак салідарнасьці зь віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, працэс над якім распачаўся ў гэты дзень у Віцебску. Дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за дробнае хуліганства.
983 2010-05-13 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск Вечарам, 13 траўня, супрацоўнікі спэцназа затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мікола Дземідзенка папросту ішоў па сваіх справах праз Кастрычніцкую плошчу. Да яго падышлі спэцназаўцы, якія добра ведаюць яго ў твар, бо неаднойчы яго затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яны запатрабавалі патлумачыць, чаму хлопец знаходзіцца на плошчы, паведамілі яму, што ён затрыманы, і выклікалі патрульную машыну. Дземідзенку пасадзілі ў аўтобус, забралі пашпарт. Але празь некаторы час пашпарт вярнулі і актывіста адпусьцілі.
984 2010-05-08 Каваленка Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-06-08 Калбун Віктар Віцебск, Першамайскі 3 б.в.
105 000 руб.
Інцыдэнт, які разьбіраў здарыўся 8 траўня напярэдадні сьвяткаваньня Дня перамогі. Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ў краме і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы. Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Віктара Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.
985 2010-05-07 Корбан Алег м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Алег Корбан. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
986 2010-05-07 Клюеў Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Сяргей Клюеў. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
987 2010-05-07 Багдановіч Раман м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Раман Багдановіч. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
988 2010-05-07 Мікуліч Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 15 б.в.
525 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Міхаіл Мікуліч. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
989 2010-05-07 Сцепаненка Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Кастрычніцкі 15 б.в.
525 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
990 2010-05-07 Кавалгін Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 10 б.в.
350 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Зміцер Кавалгін. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
991 2010-05-07 Лябедзька Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 25 б.в.
875 000 руб.
15-й гадзіне каля менскага ўнівэрсаму «Магілёўскі» сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі. Сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, усклалі кветкі на месцы выкраданьня Юр’я Захаранкі. Пасьля гэтага іх усіх затрымалі супрацоўнікі міліці і даставілі ў пастарунак. 7 траўня 1999 года непадалёк ад свайго дома быў гвалтоўна выкрадзены экс-міністар унутраных спраў Беларусі, сябра АГП Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень яго лёс застаецца невядомым.
992 2010-05-07 Каваленка Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-10 Віцебск, Першамайскі Віцебскага актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго брата Віталя Каваленку затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яны выходзілі з крамы. Датсавілі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Да суда знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд перанесены на 24 траўня.
993 2010-05-07 Каваленка Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-10 Калбун Віктар Віцебск, Першамайскі 3 б.в.
105 000 руб.
Віцебскага актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго брата Віталя затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яны выходзілі з крамы. Датсавілі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Да суда знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд перанесены на 24 траўня, затым на 7-га чэрвеня.
994 2010-05-07 Шарэнда Андрэй м Берасьце, Маскоўскі Берасцейскія праваабаронцы Раман Кісляк і Андрэй Шарэнда затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня. Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю і вызвалілі без складаньня пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня.
995 2010-05-07 Кісляк Раман м Берасьце, Маскоўскі Берасцейскія праваабаронцы Раман Кісляк і Андрэй Шарэнда затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня. Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю і вызвалілі без складаньня пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня.
996 2010-05-06 Каваленка Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-25 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны 4 б.в.
140 000 руб.
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
997 2010-05-06 Садоўская Кацярына ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Менск, Ленінскі Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча. Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых праваабаонца Кацярына Садоўская, якая раздавала газеты на прыступках будынку суда. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
998 2010-05-06 Макаеў Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-12 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых прадпрымальнік Макаеў Аляксандр. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
999 2010-05-06 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-12 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых моладзевы актывіст Мікалай ДЗемідзенка. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
1000 2010-05-06 Яроменак Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-06 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых моладзевы актывіст Уладзімір Яроменак. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 [50] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства