Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 5851048 базавых велічыняў на 52 чалавек (колькасць выпадкаў — 54)

Арышты:

Арыштавана 46 чалавек на 386 сутак (колькасць выпадкаў — 55)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 169

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9]  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
161 2013-01-24 Яроменак Уладзімер м 2013-03-20 Паскевіч Ганна Менск, Першамайскі 3 сут. У судзе Першамайскага раёна Менска 20 сакавіка паўторна разглядалася справа актывіста “Маладога фронту” Уладзі Яроменкі, якога раней пакаралі арыштам за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Не пагадзіўшыся з ранейшым прысудам (12 сутак арышту), Яроменак абскардзіў яго ў Менгарсудзе. Вынікам разгляду касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе 26 лютага стала накіраванне справы на новы разгляд у той жа суд Сёння суддзя Ганна Паскевіч, далучыўшы да ранейшых двух фактаў парушэнняў нагляду яшчэ адзін, прысудзіла яго ў канчатковым варыянце да 15 сутак арышту. Паколькі 12 сутак Яроменак адбыў раней, яму засталося даадбыць яшчэ трое сутак адміністрацыйнага арышту.
162 2013-01-24 Малашонак Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-01-24 Балаболава Зінаіда Наваполацак 25 б.в.
2 500 000 руб.
За акцыю з фатаздымкамі Алеся Бяляцкага Сяргея Малашонка афтрафавалі на 2,5 млн. рублёў Сяргей Малашонак настойваў на тым, каб яму даслалі афцыйную позву, дзе было б пазначана, у якасці каго і па якой справе ён мусіць з'явіцца ў гарадскую структуру МУС. Гэтыя патрабаванні былі расцэнены міліцэйскім кіраўніцтвам, як ігнараванне выкліку на допыт. І 24 студзеня ранкам Сяргея Малашонка затрымалі па дарозе дахаты – ён якраз вяртаўся з пошты, адправіўшы скргу на дзеянні міліцыянтаў, якія не жадаюць афармляць позвы належным чынам… Сяргей Малашонак быў затрыманы да суду. Актывіст не хаваў, што зрабў гэта на знак салідарнасці з палітвязнем
163 2013-01-24 Парчынскі Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-01-24 Ляўчонак Пётр Наваполацак 5 б.в.
500 000 руб.
Мясцовы актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра вулічныя масавыя мерапрыемствы.
164 2013-01-24 Яроменак Уладзімер м 13.11 КаАП – «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву» (былы 12.17) 2013-01-24 Менск, Першамайскі 12 сут. Уладзімер Яроменак прыйшоў адзначацца ў РАУС Першамайскага раёну, як ён заўжды гэта робіць па чацьверам. Там яму прад’явілі пастанову суда аб тым, што ён пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 12 сутак за парушэньне правілаў прывінтыўнага нагляду. Актывіст паведаміў аб гэтым сваім паплечнікам, якія пад’ехалі й перадалі яму неабходныя рэчы перад адпраўкай у ІЧУ па зав. Акрэсьціна, менавіта там Яроменак будзе адбываць пакараньне. З 1 лютага па 5 ен знаходзіўся ў шпіталі , і таму выйшлаў на волю толькі 9 лютага
165 2013-01-22 Калышка Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-02-20 Піпко Сяргей Ліда, раённы 20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага. Але праваахоўная сістэма паставілася да гэтай з’явы надзвычай насцярожана і з павышанай пільнасцю. Суддзя Сяргей Піпко накіраваў пратакол на дапрацоўку. Але не таму, што ўскладанне кветак лічыць з’явай законнай. У яго папросту узніклі сумневы ў тым, ці гэта была несанкцыянаваная акцыя. Чарговае паседжанне суда па гэтай справе адбудзецца пазней, пасля дапрацоўкі пратакола.
166 2013-01-14 Лемеш Уладзімір м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-01-15 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 30 б.в.
3 000 000 руб.
Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС. З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска.
167 2013-01-09 Марозаў Аляксей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-01-10 Менск, Кастрычніцкі 10 сут. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі. Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны. Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».
168 2013-01-09 Фабішэўскі Юрась м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-01-10 Менск, Кастрычніцкі 10 сут. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі. Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны. Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».
169 2013-01-09 Волкава Святлана ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-01-10 Менск, Кастрычніцкі 5 сут. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі. Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны. Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9]  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства