Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 5851048 базавых велічыняў на 52 чалавек (колькасць выпадкаў — 54)

Арышты:

Арыштавана 46 чалавек на 386 сутак (колькасць выпадкаў — 55)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 169

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 [7] 8 9  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
121 2013-04-26 Трухановіч Ігар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Прымаў удзел у дазволеным шэсьці «Чарнобыльскі шлях», выкрываў лёзунгі – напрыклад, «До чего дошёл прогресс, здоровья нет, а есть АЭС». Дайшоў да плошчы Бангалор, але на саму плошчу не пайшоў, вырашыў сысьці дадому. За ім увесь час ішоў чалавек у цывільным. Ён паспрабаваў уцячы ад незнаёмца, але тут падбеглі яшчэ двое, павалілі на зямлю, зацягнулі ў двор, а пасьля пад’ехаў мікрааўтобус, і яго туды запіхнулі.
122 2013-04-26 Тарнагурскі Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Чарняка Дзьмітрыя затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка . Выходныя правеў на ІВС у Менску. Асудзілі па 5 сутак па кожнаму артыкулу.
123 2013-04-26 Чарняк Дзьмітрый м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 10 сут. Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Чарняка Дзьмітрыя затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка . Выходныя правеў на ІВС у Менску. Асудзілі па 5 сутак па кожнаму артыкулу.
124 2013-04-26 Дашкевіч Вячаслаў м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Паўлючэнка Дзьмітрый 5 сут. Вячаслава Дашкевіча затрымалі падчас маніторынга Савецкага РУУСа падчас акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка. прысудзілі 5 сутак арышту.
125 2013-04-26 Барбарыч Генадзь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Палулех Кірыл Менск, Савецкі 3 сут. Журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, якое, нібыта мела месца пад час “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя ўвечары пасля заканчэння дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасьведчанні. Выходныя журналісты правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.
126 2013-04-26 Ярашэвіч Аляксандр м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-04-29 Палулех Кірыл Менск, Савецкі 3 сут. Журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, якое, нібыта мела месца пад час “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя ўвечары пасля заканчэння дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасьведчанні. Выходныя журналісты правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.
127 2013-04-26 Дзяржаўцаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-05-17 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 20 б.в.
2 000 000 руб.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com Дзяржаўцава і Каваленку прызналі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету ў дзень угодкаў чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка. Яны выйшлі на вуліцу Замкавую з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль». Каваленка і Дзяржаўцаў не адмаўлялі таго, што прастаялі з плакатамі каля паўгадзіны ў цэнтры Віцебску. Але казалі, што не ладзілі акцыі – проста выкаўвалі свае меркаванні, а гэта ёсць іх канстатуцыйным правам
128 2013-04-26 Каваленка Віталь м 24.23 ч.2 КаАП – «арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2013-05-17 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 20 б.в.
2 000 000 руб.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com Дзяржаўцава і Каваленку прызналі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету ў дзень угодкаў чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка. Яны выйшлі на вуліцу Замкавую з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль». Каваленка і Дзяржаўцаў не адмаўлялі таго, што прастаялі з плакатамі каля паўгадзіны ў цэнтры Віцебску. Але казалі, што не ладзілі акцыі – проста выкаўвалі свае меркаванні, а гэта ёсць іх канстатуцыйным правам
129 2013-04-24 Яроменак Уладзімер м 2013-04-18 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 15 сут. 18 красавіка без удзелу Яроменка адбыўся суд па парушэнню нагляду. Суд пакараў хлопца 15 суткамі арышту — нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду. Паводле Першамайскага суду, Уладзь Яроменак не знаходзіўся ў сябе дома ў нейкі прамежак часу з 21 гадзіны вечара да 6 гадзіны раніцы 24 лютага 2013 году.
130 2013-04-22 Вінаградаў Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-23 Шабуня Вікторыя Менск, Цэнтральны 12 сут. Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Яго падазраюць у вывешванні каля ўвахода на станцыю метро «Няміга» партрэта Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сцяга. Побач з калонкі даносілася песня Ляпісаў Belarus Freedom. У судовую залу дапусцілі толькі жонку актывіста - Святлану. Абвешчаны прысуд - 12 сутак арышту.
131 2013-04-22 Смолікаў Кастусь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-25 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 5 сут. Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху.
132 2013-04-05 Мельнікаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-10 Рэлява Аксана Менск, Першамайскі 22 б.в.
2 200 000 руб.
25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю. Ён разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў. Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в. Назіральнікі, якія сачылі за працэсам адзначаюць, што суддзя прыняла рашэнне толькі на падставе рапарту супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фотаздымкаў з электронных СМІ. Дзіўным і абсурдным выглядае і прымяненне часткі 2 артыкула 23.34 (арганізацыя масавага мерапрыемства, несанкцыянаванага ўладамі), паколькі цяжка ўявіць, якім чынам адзіны удзельнік акцыі можа арганізаваць яе.
133 2013-03-29 Вусік Валеры м 172.3 КаАП – «распаўсюд друкаваных выданьняў без выходзячых дадзеных», 9.2 КаАП – «паклёп» Гуз Уладзімір Бялынічы, раённы 50 б.в.
5 000 000 руб.
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Вёў судовае паседжанне старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз, сакратаром суда на паседжанні была Тамара Ігнатовіч. У судзе разглядаліся два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеныя ўчастковым інспектарам Сяргеем Карыткіным, быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за “незаконны” распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.Таксама Бялыніцкі раённы суд не задаволіў хадайніцтва Валерыя Вусіка аб удзеле ў разглядзе адміністрацыйнага працэса яго адваката. Слуханні ў судзе пачаліся ў 16-40 і скончыліся толькі ў 20-00 вечара.Суд таксама не прыняў да ўвагі пісьмовыя сведчанні шэрагу жыхароў вёскі Лебедзянкі, якія пацвярджалі, што факты парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, выкладзеныя у артыкуле Валерыя Вусіка “Што змянілась за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка”?” у газеце “Магілёўскі Выбар”, сапраўды мелі месца.Не прыняў да ўвагі суд і сведчанні выдаўца газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіча, што газета “Магілёўскі Выбар” выдаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, і можа распаўсюджвацца любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь без усялякіх абмежаванняў.Суд пакараў Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў.
134 2013-03-25 Каваленка Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-04-29 Карабліна Натальля Віцебск, Першамайскі 10 б.в.
1 000 000 руб.
Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку затрымалі ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Паводле актывіста, на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэнне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы, потым – за нецэнзурную лаянку. 26 сакавіка ў 14.40 яго адпусцілі з-пад варты ў будынку Першамайскага райсуду, выпісаўшы позву на наступнае судовае пасяджэнне 29 http://spring96.org/be/news/62148
135 2013-03-25 Багінская Ніна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-10 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 25 б.в.
2 500 000 руб.
іну Багінскую затрымалі ў Дзень Волі, 25 сакавіка, за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам ля Чырвонага касцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры архангела Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзняволеных і грамадзкія актывісты. Калі жанчына разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі ды адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сцяг і пашпарт, а саму адпусцілі да раніцы. 26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 КаАП РБ — за несанкцыянаванае правядзенне масавай акцыі. Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Лекары “Хуткай дапамогі адвезлі жанчыну ў 5-ты шпіталь сталіцы. таму паседжанне перанеслі на 10 красавіка
136 2013-03-24 Рагоўскі Алег м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 30 б.в.
3 000 000 руб.
Затрыманы актывіст "Эўрапейскай Беларусі" пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі
137 2013-03-24 Мокіч Сяргей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 25 б.в.
2 500 000 руб.
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі
138 2013-03-24 Асташонак Алег м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Палулех Кірыл Менск, Савецкі 40 б.в.
400 000 руб.
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі
139 2013-03-24 Станішэўскі Віталь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-03-25 Менск, Савецкі 5 сут. Затрыманы на акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка. Верагодна за святочны фейерверк.
140 2013-03-24 Кавалёў Аляксандр м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Палулех Кірыл Крупкі, раённы 40 б.в.
4 000 000 руб.
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 [7] 8 9  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства