Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 5851048 базавых велічыняў на 52 чалавек (колькасць выпадкаў — 54)

Арышты:

Арыштавана 46 чалавек на 386 сутак (колькасць выпадкаў — 55)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 169

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
141 2013-03-24 Цімохаў Антон м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 25 б.в.
2 500 000 руб.
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі
142 2013-03-24 Зеленоўскі Назар м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Паўлючэнка Дзьмітрый Пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор было затрымана трое грамадзян Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі. Назар Зелкноўскі атрымаў толькі папярэджанне
143 2013-03-24 Слівінская Юля ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 1 сут. Затрымана 9 чалавек пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Трое з затрыманых - грамадзяне Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі.
144 2013-03-24 Грышчук Юля ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-03-25 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 1 сут. Затрымана 9 чалавек пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Трое з затрыманых - грамадзяне Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі.
145 2013-03-22 Аўтухоў Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-26 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 5 сут. Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху.
146 2013-03-18 Бароўскі м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-03-20 Берасьце, Маскоўскі 1 б.в.
50 000 руб.
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры. Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста. У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму не адмаўляў што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на 18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).Рашэнне прынята камісіяй 4 красавіка пасля разгляду матэрыялаў адміністрацыйнай справы Бароўскага на падставе ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства). “права разглядалася ў камісіі па справах непаўнагадовых, бо на момант затрымання і складання пратакола Бароўскаму было яшчэ 17 гадоў
147 2013-03-18 Хазіахметаў Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-03-22 Берасьце, Маскоўскі 10 б.в.
1 000 000 руб.
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры. Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста. У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. 20 сакавіка ў Маскоўскім РАУС у дачыненні да Бароўскага і Хазіахметава былі складзены пратаколы паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП. 22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Хазіахметаву — 10 (1 млн.).
148 2013-03-18 Шарэнда Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-03-22 Берасьце, Маскоўскі 25 б.в.
2 500 000 руб.
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры. Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста. У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні 22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Шарэнду штраф у 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіахметаву — 10 (1 млн.). Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго.
149 2013-03-08 Цюрава Валянціна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-03-11 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 3 сут. Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду. Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.
150 2013-03-02 Котава Галіна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-04-18 Барцэвіч Зінаіда Гародня, Кастрычніцкі 25 б.в.
2 500 000 руб.
2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з’явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа. Як сцвярджае старшыня БХД па Гарадзенскай вобласці Мікалай Баўсюк, гэтыя людзі не папярэдзілі афіцыйна, што пікет усё ж не дазволены. Калі гэта высветлілася, сябры БХД адразу разышліся, па-сутнасці пікет так і не пачаўся. Аднак, пазней на заяўніцу пікету Галіну Котаву быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. http://spring96.org/be/news/61911
151 2013-02-28 Вусік Валеры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-04-08 Загорская Аксана Бялынічы, раённы 22 сакавіка ў судзе Бялыніцкага раёна разглядалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў жыхар вёскі Лебедзянка Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года. Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным участковым інспектарам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах пляменніка старшыні СВК “Лебедзянка” трактарыста Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”. Суддзя Бялыніцкага суда Аксана Загорская заслухала паказанні нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, участковага інспектара Сяргея Карыткіна, а таксама Валерыя Вусіка і сведкаў з яго боку, незалежных тэлежурналістаў. Валерыю Вусіку дапамагаў абараняць яго правы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Алена Загорская вырашыла працягнуць разгляд справы 2 красавіка, калі ў судзе будуць заслуханы паказанні сведкі з боку нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, а потым ячшчэ раз працягнула да 8 красавіка
152 2013-02-28 Сацюк Сяргей м У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка. Прычыну затрымання ім не растлумачылі. Затрыманыя паінфармавалі калег, што іх павезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна для разбіральніцва. Там супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя затрыманых, прагледзелі адзнятае відэа, нічога не выдалялі. Як распавялі журналісты прэс-службе ГА "БАЖ", яны рабілі апытанне ў раёне Акадэміі навук: прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне, каго б яны падтрымалі матэрыяльна — уладу ці апазіцыю, — кінуўшы сімвалічныя грошы ў адну з дзвюх адпаведных скрыняў. Увесь працэс здымалі на відэа. Праз пэўны час да іх падышлі міліцыянты, праверылі дакументы, потым пад'ехала "Газэль", у якую журналістам прапанавалі сесці і "праехаць". На развітанне міліцыянты Першамайскага РАУС параілі ім наступным разам ладзіць свае апытанні на тэрыторыі іншага раёна.
153 2013-02-28 Афоніна Ганна ж У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка. Прычыну затрымання ім не растлумачылі. Затрыманыя паінфармавалі калег, што іх павезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна для разбіральніцва. Там супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя затрыманых, прагледзелі адзнятае відэа, нічога не выдалялі. Як распавялі журналісты прэс-службе ГА "БАЖ", яны рабілі апытанне ў раёне Акадэміі навук: прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне, каго б яны падтрымалі матэрыяльна — уладу ці апазіцыю, — кінуўшы сімвалічныя грошы ў адну з дзвюх адпаведных скрыняў. Увесь працэс здымалі на відэа. Праз пэўны час да іх падышлі міліцыянты, праверылі дакументы, потым пад'ехала "Газэль", у якую журналістам прапанавалі сесці і "праехаць". На развітанне міліцыянты Першамайскага РАУС параілі ім наступным разам ладзіць свае апытанні на тэрыторыі іншага раёна.
154 2013-02-28 Сямашка Васіль м У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка. Прычыну затрымання ім не растлумачылі. Затрыманыя паінфармавалі калег, што іх павезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна для разбіральніцва. Там супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя затрыманых, прагледзелі адзнятае відэа, нічога не выдалялі. Як распавялі журналісты прэс-службе ГА "БАЖ", яны рабілі апытанне ў раёне Акадэміі навук: прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне, каго б яны падтрымалі матэрыяльна — уладу ці апазіцыю, — кінуўшы сімвалічныя грошы ў адну з дзвюх адпаведных скрыняў. Увесь працэс здымалі на відэа. Праз пэўны час да іх падышлі міліцыянты, праверылі дакументы, потым пад'ехала "Газэль", у якую журналістам прапанавалі сесці і "праехаць". На развітанне міліцыянты Першамайскага РАУС параілі ім наступным разам ладзіць свае апытанні на тэрыторыі іншага раёна.
155 2013-02-28 Вінаградаў Павал м 2013-02-28 Менск, Маскоўскі 7 сут. Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў. Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў. 28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
156 2013-02-24 Наумовіч Анатоль м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-02-25 Есьман Валерый Менск, Цэнтральны 15 сут. Актывістаў культурніцка-асветніцкага руху “Еўрапейскае дзеянне” затрымалі 24 лютага ў Менску. Гэта адбылося ў Вяснянцы, дзе збіралася моладзь, каб паўдзельнічаць у арганізаванай прабежцы, прыкладна ў 13 гадзін дня. Праваабаронцам пакуль вядома, што з пастарунку адпусцілі непаўнагадовых, а астатніх,сярод якіх Наумовіч Анатоль, вінавацяць у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ). Суд прайшоў у закрытым рэжыме.
157 2013-02-21 Лойка Генадзь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-02-21 Лаппо Людміла Менск, Фрунзенскі 5 сут. У Міжнародны дзень абароны роднай мовы, 21 лютага, вядомы скульптар Генік Лойка зладзіў флэш-моб на ганках “беларускай” гімназіі №4 ў Менску. Двукоссі тут зусім невыпадковыя. Перад самым пачаткам заняткаў у гімназіі, каля 8 гадзін раніцы, Генік Лойка разгарнуў расцяжку з надпісам “ Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы. Гімназія №4 была апошняй беларускамоўнай школы”.
158 2013-02-16 Кішчук Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-02-18 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 30 б.в.
3 000 000 руб.
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула. На судовым працэсе, які распачаўся 18 лютага і завяршыўся 21 лютага, абодва актывісты сваёй віны не прызналі. Яны не абвяргалі таго, што 16 лютага выйшлі на вуліцу Леніна ў Віцебску з расцяжкай са словам "Свабоду!" і стэндам з партрэтамі палітвязняў. Але хлопцы спрабавалі давесці, што выказвалі свае ўласныя меркаванні, не перашкаджалі грамадскаму парадку, не спрабавалі звяртацца да мінакоў, спрабуючы прыцягнуць іхную ўвагу. Між тым, супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі і затрымалі актывістаў праз пару хвілін пасля пачатку акцыі, паводзілі сябе не адпаведна заканадаўству.
159 2013-02-16 Лаўрэнаў Станіслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-02-18 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 30 б.в.
3 000 000 руб.
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула. На судовым працэсе, які распачаўся 18 лютага і завяршыўся 21 лютага, абодва актывісты сваёй віны не прызналі. Яны не абвяргалі таго, што 16 лютага выйшлі на вуліцу Леніна ў Віцебску з расцяжкай са словам "Свабоду!" і стэндам з партрэтамі палітвязняў. Але хлопцы спрабавалі давесці, што выказвалі свае ўласныя меркаванні, не перашкаджалі грамадскаму парадку, не спрабавалі звяртацца да мінакоў, спрабуючы прыцягнуць іхную ўвагу. Між тым, супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі і затрымалі актывістаў праз пару хвілін пасля пачатку акцыі, паводзілі сябе не адпаведна заканадаўству.
160 2013-02-07 Сільчанка Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-02-07 Менск, Савецкі 10 сут. Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска. 29 студзеня актывісты "Альтэрнатывы" правялі флэш-моб на тэму афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі. На агароджы каля Камароўскага рынка яны замацавалі імправізаваныя манекены, якія сімвалізавалі беспрацоўных, трымаючы ў руках плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’язджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае», «Я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы».

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства