Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 5851048 базавых велічыняў на 52 чалавек (колькасць выпадкаў — 54)

Арышты:

Арыштавана 46 чалавек на 386 сутак (колькасць выпадкаў — 55)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 169

Папярэдняя  1 2 3 4 5 [6] 7 8 9  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
101 2013-08-06 Паліенка Дзьмітрый м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-11-04 Ясеновіч Леанід Менск, Цэнтральны 12 б.в.
1 560 000 руб.
Удзельнічаў у пікетаваньні, трымаў расьцяжку "Далоў армію рабоў" і раздаваў улёткі.
102 2013-08-05 Лабковіч Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-10-08 Якубоўскі Эдуард Менск, Савецкі 30 б.в.
3 900 000 руб.
5 жніўня супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Равяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны. Яны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці, падчас якой раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім.
103 2013-08-05 Рэвяка Таццяна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-08-06 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, адміністратыўная камісія Савецкага раёну 30 б.в.
3 000 000 руб.
5 жніўня супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Равяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны. Яны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці, падчас якой раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім.
104 2013-08-04 Буракова Дыяна ж Грамадская актывістка Дзіяна Якаўлева была затрымана супрацоўнікамі АМАП і дастаўленая ў апорны пункт па вул. Крыленкі. Пасьля высьвятлення асобы і размовы была адпушчаная. Міліцыянтаў цікавіла месца, дзе знаходзіца офіс магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
105 2013-08-01 Сырыца Віктар м 24.23 ч.2 КаАП – «арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2013-08-01 Груда Кацярына Баранавічы 20 б.в.
2 000 000 руб.
Віктар Сырыца быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства, прысвечанага 150-тым угодкам бітвы пад Мілавідамі паўстанцаў Каліноўскага.
106 2013-07-26 Сільчанка Зьміцер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-07-29 Чайко Кацярына Менск, Партызанскі 5 сут. Разам з Алегам Кералем і Алегам Корбанам 26 ліпеня ўсталяваў нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага «Беларусь». Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
107 2013-07-26 Кероль Алег м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-07-29 Чайко Кацярына Менск, Партызанскі 5 сут. Разам з Алегам Корбанам і Зьмітром Сільчанкам 26 ліпеня ўсталяваў нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага «Беларусь». Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
108 2013-07-26 Корбан Алег м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2013-07-29 Паўлоўская Вольга Менск, Партызанскі 5 сут. Разам з Алегам Кералем і Зьмітром Сільчанкам 26 ліпеня ўсталяваў нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага «Беларусь». Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
109 2013-07-25 Васількоў Віталь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 10 сут. Віталь Васількоў быў затрыманы днём 25 ліпеня, калі выйшаў з офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцу пакурыць.
110 2013-07-04 Гладышаў Мікалай м 2013-08-15 Волкава Алена Магілёў, Ленінскі 10 б.в.
1 000 000 руб.
Паводле выраку Мікалай Гладышаў 4 ліпеня правёў без дазволу гарвыканкаму пікет. Гэтым пікетам актывіст пратэставаў супраць намераў разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу.
111 2013-07-04 Гладышаў Мікалай м 2013-08-15 Волкава Алена Магілёў, Ленінскі 10 б.в.
1 000 000 руб.
Суддзя Алена Волкава палічыла, што актывіст парушыў артыкул 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”, бо ён не падаваў заяўку на правядзеньне пікета ў адпаведнасьці з законам у мясцовы гарвыканкам.
112 2013-07-01 Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2013-08-26 Данільчык Сяргей Баранавічы, раённы 21 б.в.
2 100 000 руб.
Грамадскі актывіст абвінавачваўся ў парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня 2013 года.
113 2013-06-27 Касцюкевіч Наталля ж 27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх была Касцюкевіч Наталля. Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку.
114 2013-06-27 Карней Ігар м 27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх быў Ігар Карней з Радыё Свабода. Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку.
115 2013-06-27 Сівы Аляксандр м 27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх быў Аляксандр Сівы “Народная Воля” Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усе журналісты былі адпушчаны
116 2013-06-27 Шумчанка Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-06-28 Менск, Цэнтральны 5 сут. 27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе яны дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту за нібыта правядзеньне несанкцыянаванай акцыі Старшыня грамадскага аб’яднання “Перспектыва” разам з прадпрымальнікамі планаваў перадаць патрабаванні дробнага бізнесу ў Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі. 27 чэрвеня дробныя прадпрымальнікі абвесцілі агульнанацыянальны страйк. Пастанову аб яго правядзенні прыняў Форум прадпрымальнікаў, прысвечаны пытанням укаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».
117 2013-05-07 Камбалава Анжаліка ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-05-08 Груда Кацярына 20 б.в.
2 000 000 руб.
У Баранавічах 8 мая ў гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі АГП Анжалікі Камбалавай, якую 7 мая затрымалі супрацоўнікі міліцыі а 19-й гадзіне за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікету ў памяць бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Усю ноч актывістка правяла ў камеры ізалятара часовага ўтрымання. Судовае пасяджэнне вяла суддзя Кацярына Груда. Яна прызнала актывістку вінаватай у парушэнні ч.2 арт.23.34 КаАП і прысудзіла ей адміністрацыйны штраф у памеры 20 базавых адзінак (2 млн. руб.). Анжаліка Камбалава прызнала, што арганізавала і ўдзельнічала ў пікеце ля гандлёвага цэнтра “Вясёлка”, але не прызнала сябе вінаватай. Пасля суда міліцыянер, які прысутнічаў на судзе, вярнуў актывістцы партрэт Юрыя Захаранкі.
118 2013-05-06 Галко Дзьмітрый м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-05-07 Хаткевіч Яўген Менск, Маскоўскі 10 сут. Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску. Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналістаў у непадпарадкаванні Суддзя дапытал сведак - супрацоўнікаў міліцыі Новіка і Гарошко
119 2013-05-06 Ярашэвіч Аляксандр м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2013-05-07 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 12 сут. Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску. Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналістаў у непадпарадкаванні. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі -Гарашко, Жарскі
120 2013-05-02 Мельнікаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-05-03 Шабуня Вікторыя Менск, Цэнтральны 10 сут. Актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава затрымалі ўвечары 2 траўня супрацоўнікі міліцыі. У парку імя М.Горкага ён трымаў расцяжку з надпісам "Анархізм не злачынства, Ігар Трухановіч не злачынца". Ноч Мельнікаў правёў у пастарунку Першамайскага РУУС. А 3 траўня актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (ч.3 арт. 23.34, арт 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь). Суд Цэнтральнага раёна Менска пакараў яго арыштам на 10 сутак, суддзя Вікторыя Шабуня. Справа разглядалася без адваката.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 [6] 7 8 9  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства