42721 |
2013-02-16 |
Кішчук Аляксей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-18 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула.
На судовым працэсе, які распачаўся 18 лютага і завяршыўся 21 лютага, абодва актывісты сваёй віны не прызналі. Яны не абвяргалі таго, што 16 лютага выйшлі на вуліцу Леніна ў Віцебску з расцяжкай са словам "Свабоду!" і стэндам з партрэтамі палітвязняў. Але хлопцы спрабавалі давесці, што выказвалі свае ўласныя меркаванні, не перашкаджалі грамадскаму парадку, не спрабавалі звяртацца да мінакоў, спрабуючы прыцягнуць іхную ўвагу.
Між тым, супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі і затрымалі актывістаў праз пару хвілін пасля пачатку акцыі, паводзілі сябе не адпаведна заканадаўству. |
42722 |
2013-02-07 |
Сільчанка Зьміцер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-07 |
|
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска.
29 студзеня актывісты "Альтэрнатывы" правялі флэш-моб на тэму афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі. На агароджы каля Камароўскага рынка яны замацавалі імправізаваныя манекены, якія сімвалізавалі беспрацоўных, трымаючы ў руках плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’язджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае», «Я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы». |
42723 |
2013-01-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
13.11 КаАП – «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву» (былы 12.17) |
2013-01-24 |
|
Менск, Першамайскі |
12 сут. |
|
Уладзімер Яроменак прыйшоў адзначацца ў РАУС Першамайскага раёну, як ён заўжды гэта робіць па чацьверам. Там яму прад’явілі пастанову суда аб тым, што ён пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 12 сутак за парушэньне правілаў прывінтыўнага нагляду. Актывіст паведаміў аб гэтым сваім паплечнікам, якія пад’ехалі й перадалі яму неабходныя рэчы перад адпраўкай у ІЧУ па зав. Акрэсьціна, менавіта там Яроменак будзе адбываць пакараньне.
З 1 лютага па 5 ен знаходзіўся ў шпіталі , і таму выйшлаў на волю толькі 9 лютага |
42724 |
2013-01-24 |
Парчынскі Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-24 |
Ляўчонак Пётр |
Наваполацак |
|
5 б.в. 500 000 руб. |
Мясцовы актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра вулічныя масавыя мерапрыемствы. |
42725 |
2013-01-24 |
Малашонак Сяргей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-24 |
Балаболава Зінаіда |
Наваполацак |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
За акцыю з фатаздымкамі Алеся Бяляцкага Сяргея Малашонка афтрафавалі на 2,5 млн. рублёў
Сяргей Малашонак настойваў на тым, каб яму даслалі афцыйную позву, дзе было б пазначана, у якасці каго і па якой справе ён мусіць з'явіцца ў гарадскую структуру МУС. Гэтыя патрабаванні былі расцэнены міліцэйскім кіраўніцтвам, як ігнараванне выкліку на допыт. І 24 студзеня ранкам Сяргея Малашонка затрымалі па дарозе дахаты – ён якраз вяртаўся з пошты, адправіўшы скргу на дзеянні міліцыянтаў, якія не жадаюць афармляць позвы належным чынам…
Сяргей Малашонак быў затрыманы да суду.
Актывіст не хаваў, што зрабў гэта на знак салідарнасці з палітвязнем |
42726 |
2013-01-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
|
2013-03-20 |
Паскевіч Ганна |
Менск, Першамайскі |
3 сут. |
|
У судзе Першамайскага раёна Менска 20 сакавіка паўторна разглядалася справа актывіста “Маладога фронту” Уладзі Яроменкі, якога раней пакаралі арыштам за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Не пагадзіўшыся з ранейшым прысудам (12 сутак арышту), Яроменак абскардзіў яго ў Менгарсудзе.
Вынікам разгляду касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе 26 лютага стала накіраванне справы на новы разгляд у той жа суд
Сёння суддзя Ганна Паскевіч, далучыўшы да ранейшых двух фактаў парушэнняў нагляду яшчэ адзін, прысудзіла яго ў канчатковым варыянце да 15 сутак арышту. Паколькі 12 сутак Яроменак адбыў раней, яму засталося даадбыць яшчэ трое сутак адміністрацыйнага арышту. |
42727 |
2013-01-22 |
Калышка Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-20 |
Піпко Сяргей |
Ліда, раённы |
|
|
20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага. Але праваахоўная сістэма паставілася да гэтай з’явы надзвычай насцярожана і з павышанай пільнасцю. Суддзя Сяргей Піпко накіраваў пратакол на дапрацоўку. Але не таму, што ўскладанне кветак лічыць з’явай законнай. У яго папросту узніклі сумневы ў тым, ці гэта была несанкцыянаваная акцыя.
Чарговае паседжанне суда па гэтай справе адбудзецца пазней, пасля дапрацоўкі пратакола. |
42728 |
2013-01-14 |
Лемеш Уладзімір |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-01-15 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС.
З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска. |
42729 |
2013-01-09 |
Волкава Святлана |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-01-10 |
|
Менск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.
Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны.
Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы». |
42730 |
2013-01-09 |
Фабішэўскі Юрась |

42731 |
2013-01-09 |
Марозаў Аляксей |

42732 |
2012-12-18 |
Дземідзенка Мікалай |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2012-12-18 |
|
Менск, Фрунзенскі |
5 сут. |
|
Мікола Дземідзенка быў затрыманы 18 снежня ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Завезлі ў фркнзенскі руус і асудзілі на 5 сутак. |
42733 |
2012-12-18 |
Сазонаў Віктар |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-05 |
Лецка Віталь |
Гародня, Ленінскі |
|
15 б.в. 1 500 000 руб. |
Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, аштрафаваныя судом Ленінскага раёну Гародні на паўтары мільёны кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека, склалі скаргі ў абласны суд. У сваіх скаргах яны даводзяць усю абсурднасць абвінавачвання і пастановы суду. Усё абвінавачванне грунтавалася толькі на медыйным факце – фотаздымку на інтэрнэт-сайтах і дапушчэннях супрацоўнікаў міліцыі. У матэрыялах судовай адміністрацыйнай справы няма аніводнага доказу, што адбываўся пікет, аніводнага выразнага сведчання. Больш таго, паказанні супрацоўнікаў міліцыі ў справе супярэчлівыя. |
42734 |
2012-12-18 |
Хільмановіч Уладзімір |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-05 |
Лецка Віталь |
Гародня, Ленінскі |
|
15 б.в. 1 500 000 руб. |
18 снежня праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі апытаныя ў гродзенскім гарадскім аддзяленні міліцыі «Цэнтр». А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзеныя пратаколы аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце) у сувязі з акцыяй у падтрымку Алеся Бяляцкага . Судзебнае паседжанне адбылося 5 студзеня |
42735 |
2012-12-18 |
Юргель Раман |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-05 |
Лецка Віталь |
Менск, Першамайскі |
|
15 б.в. 1 500 000 руб. |
Тры праваабаронцы атрымалі абвінавачванні пасля таго, як сфатаграфаваліся 10 снежня 2012 года ў Гродна з партрэтамі арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і брашурамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Міліцыя прад'явіла ім абвінавачванні 18 снежня 2012 года, пасля таго як акцыя 10 снежня была разгледжаная як "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". Тэксты абвінавачвання, у якіх былі апісаныя нібыта здзейсненыя адміністратыўныя правапарушэнні, былі прад'яўленыя абвінавачваным 19 снежня 2012 года. Пазней тры справы былі аб'яднаныя ў адну, слуханні былі прызначаныя ў судзе Ленінскага раёна на 5 студзеня 2013 года. |
42736 |
2012-12-12 |
Вінаградаў Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-12-17 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
5 сут. |
|
12 сьнежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэньні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд, разгляд справы буў перанесены на 17 сьнежня. |
42737 |
2012-12-05 |
Пушкін Алесь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-12-05 |
Запаснік Марына |
|
12 сут. |
|
Напярэдадні затрымання і арышту Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні. |
42738 |
2012-11-22 |
Казакоў Сяргей |
м |
|
|
|
|
|
|
Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97".
Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.Усіх адпусцілі пасьля 19 гадзін. |
42739 |
2012-11-22 |
Цюрава Валянціна |
ж |
|
|
|
|
|
|
Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97".
Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.Усіх адпусцілі пасьля 19 гадзін. |
42740 |
2012-11-08 |
Васільеў Раман |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2012-11-09 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
15 сут. |
|
напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”.
ктывіст Маладога Фронту Раман Васільеў быў затрыманы ў Менску 8 лістапада і ноч правёў у Маскоўскім РАУСе.
Актывіст выйшаў з дому, каб ехаць на сустрэчу, і да месца сустрэчы не даехаў. Пазней стала вядома, што за ім была выслана міліцыя з мэтай затрымання. |