42701 |
2013-04-26 |
Тарнагурскі Аляксандр |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Чарняка Дзьмітрыя затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка . Выходныя правеў на ІВС у Менску. Асудзілі па 5 сутак па кожнаму артыкулу. |
42702 |
2013-04-26 |
Трухановіч Ігар |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Прымаў удзел у дазволеным шэсьці «Чарнобыльскі шлях», выкрываў лёзунгі – напрыклад, «До чего дошёл прогресс, здоровья нет, а есть АЭС». Дайшоў да плошчы Бангалор, але на саму плошчу не пайшоў, вырашыў сысьці дадому. За ім увесь час ішоў чалавек у цывільным. Ён паспрабаваў уцячы ад незнаёмца, але тут падбеглі яшчэ двое, павалілі на зямлю, зацягнулі ў двор, а пасьля пад’ехаў мікрааўтобус, і яго туды запіхнулі. |
42703 |
2013-04-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
|
2013-04-18 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
15 сут. |
|
18 красавіка без удзелу Яроменка адбыўся суд па парушэнню нагляду. Суд пакараў хлопца 15 суткамі арышту — нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.
Паводле Першамайскага суду, Уладзь Яроменак не знаходзіўся ў сябе дома ў нейкі прамежак часу з 21 гадзіны вечара да 6 гадзіны раніцы 24 лютага 2013 году. |
42704 |
2013-04-22 |
Смолікаў Кастусь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-25 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. |
42705 |
2013-04-22 |
Вінаградаў Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-23 |
Шабуня Вікторыя |
Менск, Цэнтральны |
12 сут. |
|
Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Яго падазраюць у вывешванні каля ўвахода на станцыю метро «Няміга» партрэта Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сцяга. Побач з калонкі даносілася песня Ляпісаў Belarus Freedom.
У судовую залу дапусцілі толькі жонку актывіста - Святлану.
Абвешчаны прысуд - 12 сутак арышту. |
42706 |
2013-04-05 |
Мельнікаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-10 |
Рэлява Аксана |
Менск, Першамайскі |
|
22 б.в. 2 200 000 руб. |
25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю. Ён разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў.
Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
Назіральнікі, якія сачылі за працэсам адзначаюць, што суддзя прыняла рашэнне толькі на падставе рапарту супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фотаздымкаў з электронных СМІ.
Дзіўным і абсурдным выглядае і прымяненне часткі 2 артыкула 23.34 (арганізацыя масавага мерапрыемства, несанкцыянаванага ўладамі), паколькі цяжка ўявіць, якім чынам адзіны удзельнік акцыі можа арганізаваць яе. |
42707 |
2013-03-29 |
Вусік Валеры |
м |
172.3 КаАП – «распаўсюд друкаваных выданьняў без выходзячых дадзеных», 9.2 КаАП – «паклёп» |
|
Гуз Уладзімір |
Бялынічы, раённы |
|
50 б.в. 5 000 000 руб. |
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Вёў судовае паседжанне старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз, сакратаром суда на паседжанні была Тамара Ігнатовіч.
У судзе разглядаліся два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеныя ўчастковым інспектарам Сяргеем Карыткіным, быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за “незаконны” распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.Таксама Бялыніцкі раённы суд не задаволіў хадайніцтва Валерыя Вусіка аб удзеле ў разглядзе адміністрацыйнага працэса яго адваката. Слуханні ў судзе пачаліся ў 16-40 і скончыліся толькі ў 20-00 вечара.Суд таксама не прыняў да ўвагі пісьмовыя сведчанні шэрагу жыхароў вёскі Лебедзянкі, якія пацвярджалі, што факты парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, выкладзеныя у артыкуле Валерыя Вусіка “Што змянілась за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка”?” у газеце “Магілёўскі Выбар”, сапраўды мелі месца.Не прыняў да ўвагі суд і сведчанні выдаўца газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіча, што газета “Магілёўскі Выбар” выдаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, і можа распаўсюджвацца любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь без усялякіх абмежаванняў.Суд пакараў Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў. |
42708 |
2013-03-25 |
Багінская Ніна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-10 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
іну Багінскую затрымалі ў Дзень Волі, 25 сакавіка, за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам ля Чырвонага касцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры архангела Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзняволеных і грамадзкія актывісты.
Калі жанчына разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі ды адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сцяг і пашпарт, а саму адпусцілі да раніцы.
26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 КаАП РБ — за несанкцыянаванае правядзенне масавай акцыі.
Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Лекары “Хуткай дапамогі адвезлі жанчыну ў 5-ты шпіталь сталіцы. таму паседжанне перанеслі на 10 красавіка |
42709 |
2013-03-25 |
Каваленка Сяргей |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-04-29 |
Карабліна Натальля |
Віцебск, Першамайскі |
|
10 б.в. 1 000 000 руб. |
Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку затрымалі ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Паводле актывіста, на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэнне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы, потым – за нецэнзурную лаянку. 26 сакавіка ў 14.40 яго адпусцілі з-пад варты ў будынку Першамайскага райсуду, выпісаўшы позву на наступнае судовае пасяджэнне 29
http://spring96.org/be/news/62148 |
42710 |
2013-03-24 |
Грышчук Юля |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
1 сут. |
|
Затрымана 9 чалавек пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Трое з затрыманых - грамадзяне Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі. |
42711 |
2013-03-24 |
Слівінская Юля |

42712 |
2013-03-24 |
Зеленоўскі Назар |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
|
|
|
Пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор было затрымана трое грамадзян Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі. Назар
Зелкноўскі атрымаў толькі папярэджанне |
42713 |
2013-03-24 |
Цімохаў Антон |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
42714 |
2013-03-24 |
Кавалёў Аляксандр |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Палулех Кірыл |
Крупкі, раённы |
|
40 б.в. 4 000 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
42715 |
2013-03-24 |
Станішэўскі Віталь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-03-25 |
|
Менск, Савецкі |
5 сут. |
|
Затрыманы на акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка. Верагодна за святочны фейерверк. |
42716 |
2013-03-24 |
Асташонак Алег |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Палулех Кірыл |
Менск, Савецкі |
|
40 б.в. 400 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
42717 |
2013-03-24 |
Мокіч Сяргей |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
42718 |
2013-03-24 |
Рагоўскі Алег |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Затрыманы актывіст "Эўрапейскай Беларусі" пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
42719 |
2013-03-22 |
Аўтухоў Леанід |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-26 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. |
42720 |
2013-03-18 |
Шарэнда Андрэй |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-22 |
|
Берасьце, Маскоўскі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.
Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.
У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні
22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Шарэнду штраф у 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіахметаву — 10 (1 млн.). Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго. |