Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
381 2011-10-08 Сякерка Уладзімір м Затрыманы ў Гомеле у дзень Народнага Схода на падставе падазрэння аб тым што аўтамабіль на якім ехаў Уладзімір - скрадзены
382 2011-10-08 Судаленка Леанід м Затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам. Затрыманнем кіраваў майор Алейнік. Адпушчаны без складання пратакола
383 2011-10-08 Палякоў Васіль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-11-09 Купрацэвіч Віктар Гомель, Савецкі 5 сут. Затрыманы ў прэвентыўна перад Народным Сходам, больш чым праз месяц асуджаны. Суд прызнаў старшыню аргкамітэта вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў арыштам, тэрмінам якраз на пяць сутак, то бок на Народны сход Палякоў не трапіць, бо вызваліцца з ІЧУ 13 лістапада.
384 2011-10-08 Бойка Вячаслаў м Затрыманы ў Полацку і завезены ў ДАІ Полацка., па надуманай прычыне нібыта ён ехаў на скрадзенай машыне.
385 2011-10-08 Кацора Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-10 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны РАУС 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы ў Гомелі ў дзень перад Народным Сходам, дастаўлены ў мясцовы РАЎС, складзены пратакол, быў затрыманы да суда на выходныя
386 2011-10-08 Калеснік Віктар м У полацку быў затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам. Адвезены ў Наваполацк у аддзел крымінальнага вышуку.
387 2011-10-08 Марголін Леў м Затрыманы ў Барысаве ў дзень Народнага схода, прэвентыўна перад акцыяй. Затрыманы для агляду на утрыманне ў арганізме алкаголя.
388 2011-10-08 Каваленка Сяргей м У Віцебску прэвентыўна быў затрыманы перад Народным Сходам. Пратрыманы 10 гадзін і адпушчаны без складання пратакола.
389 2011-10-08 Сімбіроў Ігар м Затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам у Асіповічах . Затрыманнем кіраваў падпаўкоўнік Рогаль.
390 2011-10-08 Іван Шэга м Затрыманы перад Народным Сходам у Карэлічах, пратрымалны 3 гадзіны у карэлічыскім РАЎСе і адпушчаны без складання пратакола
391 2011-10-08 Міхнюк Зінаіда ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-11-11 Рэўцкая Алена Берасьце, Маскоўскі 2 б.в.
70 000 руб.
Сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Брэсце, кіраўніцу рэгіянальнага адзялення незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіду Міхнюк затрымалі яшчэ да пачатку мерапрыемства.Яе адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманні нібыта за лаянку. Пасля трох гадзін з моманту затрымання яе зноў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і вывезлі на адну з вуліц горада.
392 2011-10-07 Няпомняшчых Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-10-10 Цалкова Алена Гомель, Цэнтральны 5 б.в.
175 000 руб.
Раслепліваў налепкі з запрашэннем на Народны Сход, у судзе заявіў што дзейнічаў суадносна закона " Аб Рэспубліканскіх і мясцовх сходаў", пасля чаго суддзя перакваліфікавала арт. 23.34 на 17.1 і асудзіла на 175 000
393 2011-10-07 Шыталь Кастусь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-10-17 Драбышэўскі Валеры 3 б.в.
105 000 руб.
Спадара Шыталя, затрыманага напярэдадні Народнага сходу, прызналі вінаватым у дробным хуліганстве – нібыта ён нецэнзурна лаяўся, калі супрацоўнікі міліцыі прапрасілі яго паказаць дакументы. Судовы працэс ішоў два дні, і Кастусь Шыталь лічыць яго палітычна матываваным, а пакаранне штрафам – несправядлівым. Суддзя Мёрскага райсуду Валеры Драбышэўскі прысудзіў Кастусю Шыталю штраф памрам 3 базавых велічыні пасля двухдзённага судовага разбіральніцтва. Судовы працэс над журналістам распачаўся яшчэ 10 кастрычніка – пасля таго, як хлопец адбыў амаль двае сутак у мёрскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
394 2011-10-07 Трафімчык Сяргей м Масты У Мастах сёння супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі затрымалі актывіста рэгіянальнага Руху”За свабоду” з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргея Трафімчыка. Яго машыну спынілі, пасля чаго міліцыянты правялі яе агляд і забралі стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый. Міліцыянты патлумачылі затрыманне машыны Трафімчыка тым, што нібыта яна знаходзіцца ў вышуку, а яго самога выклікалі на заўтра ў Мастоўскі РАУС на 11-ю гадзіну.
395 2011-10-07 Няпомняшчых Уладзімер м 2011-10-10 Цалкова Алена Гомель 5 б.в.
175 000 руб.
Быў затрыманы за раздачу улетак пра Народны Сход
396 2011-10-06 Манаеў Алег м Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы на менскай вуліцы незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы. У заяве для прэсы Алег Манаеў распавёў, што 6 кастрычніка яго затрымалі без тлумачэньня прычынаў, адвезьлі ў Партызанскі райаддзел міліцыі, праверылі рэчы, паспрабавалі зьняць адбіткі пальцаў – ад чаго ён адмовіўся. Роўна за 5 хвілін да заканчэньня трохгадзіннага тэрміну сказалі, што «затрымалі для праверкі дакумэнтаў" і адпусьцілі.
397 2011-10-06 Эшбаеў Артур м 2011-10-07 Смалявічы 7 сут. Судом Смалявіцкага раёна адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах - Артур Эшбаеў быў прысуджаны да 7 сутак арышту.
398 2011-10-06 Рабцэвіч Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-07 Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Суд аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні, прызнаўшы вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка. Пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі Вадзім Рабцэвіч ноч перад судом знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.
399 2011-10-05 Мельнікаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-06 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 5 сут. Затрыманы за раздачу ўлетак перад прахадной ААТ "МАЗ"
400 2011-10-05 Такарэнка Васіль м 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) Гомель, Цэнтральны РАУС У Гомелі ўвечары 5 кастрычніка спецназам былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту - Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка. Спачатку іх даставілі ў наркадыспансер, каб праверыць на наяўнасць алкагольнага ап'янення. Затым маладых людзей даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі амаль да 24 гадзіны. На затрыманых склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення).

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства