Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 [134] 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2661 2009-05-04 Фінькевіч Артур м Менск Затрыманы лідэр "Маладой Беларусі" перад пачаткам акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, які ў турме трымае галадоўку. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС нібыта для праверкі пашпартных звестак. Адпушчаны праз пэўны час.
2662 2009-04-26 Крук Іван м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2009-06-26 Дзямешчык Аляксандр Астравец 20 б.в.
700 000 руб.
26 красавіка Іван Крук сустрэў на вуліцы суседа-пэнсіянэра і даў яму газэты “Астравецкі весьнік”, “Мірны атам”, “Новы час”, “Глыток паветра”, Вілейшчына”, у якіх былі надрукаваныя артыкулы пра плянаваную будоўлю Астравецкай АЭС. Супрацоўнікі міліцыі потым канфіскавалі ўсе газэты, а ў Івана Крука ўчастковы ўзяў пісьмовае тлумачэньне і разам з газэтамі пераслаў у Міністэрства інфармацыі. Там на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што ён распаўсюджваў выданьні без выходных дадзеных, і накіравалі ў Астравецкі суд.
2663 2009-04-26 Пілевіч Аляксей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-05-21 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Аляксей Пілевіч, які ўдзельнічаў у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Актывіст дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны. Сладзены пратакол правапарушэньня. На судзе супрацоўнік міліцыі Матвееў распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі актывіста - гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук, і пацвердзіў, што пры затрыманьні ў дачыненьні да актывіста ўжывалася фізічная сіла.
2664 2009-04-26 Шчапёткіна Тамара ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-20 Нямкова Алена Бяроза У Бярозе пад час правядзеньня традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысьвечанай сумнай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, была затрыманая журналісмтка і праваабаронца Тамара Шчапёткіна. Дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час. Суд пачаўся 20 траўня. У удзе сьведчылі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС маёр Жук, капітан Аполька і Дземідовіч, якія затрымалі жуналістку, калі тая ыконвала свае прафесійныя абавязкі. 29 траўня судовы працэс скончаны, суд вынес папярэджаньне.
2665 2009-04-26 Місьнікаў Валеры м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы актывіст Валеры Місьнікаў, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час.
2666 2009-04-26 Каваленка Сяргей м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час.
2667 2009-04-26 Пятрова Ірына ж Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманая ў Віцебску моладзевая актывістка Ірына Пятрова, якая мелася ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Пятрова дастаўлена ў Першамайскі РАУС, адпушчаныая пасьля тлумачэньня.
2668 2009-04-26 Раманенка Валеры м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Валеры Раманенка, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Раманенка дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня.
2669 2009-04-26 Іваноў Кастусь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-05-21 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Канстанцін Іваноў, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Іваноў дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня. Сладзены пратакол правапарушэньня. На судзе супрацоўнік міліцыі Матвееў распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі актывіста - гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук, і пацвердзіў, што пры затрыманьні ў дачыненьні да актывіста ўжывалася фізічная сіла.
2670 2009-04-26 Галавань Алесь м Віцебск, Першамайскі Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Алесь Галаваня, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Галаваня дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня.
2671 2009-04-25 Бароўскі Вадзім м Ліда Затрыманы ля РАУСа, калі прыйшоў запытацца пра затрыманых сяброў пасьля шэсьця, прысьвечанага гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Адпушчаны праз пэўны час.
2672 2009-04-25 Бунько Ганна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-25 Ліда 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Ганна Бунько за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Ганна дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час.
2673 2009-04-25 Руды Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-25 Ліда Затрыманы моладзевы актывіст за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз пэўны час. Суд вынес папярэджаньне.
2674 2009-04-25 Скрабец Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-26 Ліда 1 сут. Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, адпушчаны праз пэўны час.
2675 2009-04-22 Ільін Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-04-23 Берасьце, Ленінскі 10 сут. Затрыманы сябра "Маладога фронту" Міхаіл Ільін супрацоўнікамі міліцыі на галоўнай плошчы Берасьця, куды ён прынёс і паклаў да помніка Леніну унітаз і чатыры рулоны туалетнай паперы. Дастаўлены ў Ленінскі РАУС, складзены пратакол. Ноч да суда правёў у пастарунку.
2676 2009-04-17 Панамароў Сяргей м Клецк У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру ў журналіста Сяргея Панамарова. Журналіст прыехаў у Клецк, каб зрабіць матэрыял пра руйнаваньне гісторыка-культурных каштоўнасьцей Клеччыны. Супрацоўнікі Клецкага РАУС некаторы час сачылі за Сяргеем Панамаровым, журналістам і тэлеаператарам, і актывістам руху "За свабоду" і, калі ён выходзіў з крамы, затрымалі. Прычыну затрыманьня назваць адмовіліся. У аддзяленьні міліцы адабраная каштоўная апаратура і касета з відэазапісам і складзены пратакол адабраньня. Копію пратакола супрацоўнікі міліцыі не далі. Адпушчаны праз пэўны час.
2677 2009-04-16 Любянчук Алесь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-04-17 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы журналіст Любянчук Алесь супрацоўнікам міліцыі Дзядзейка 16 красавіка пасля заканчэньня судовага працэсу па скарзе моладзевага актывіста Змітра Хведарука. Чалавек у цывільным, як стала вядома з пратаколу суда К. Харлан, які прадстаўляўся як супрацоўнік камітэта дзяржбяспекі, здымаў прысутных на відэакамеру, Любянчук у адказ пачаў здымаць на сваю і быў затрыманы, дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе складзены два пратаколы правапарушэньня. Ноч правёў у пастарунку. Суд перанесены на 21 красавіка, бо Любянчук патрабаваў свайго адваката.
2678 2009-04-16 Грыдзін Уладзімір м Менск Затрыманы фотакарэспандэнт, сябра БАЖ Уладзімір Грыдзін людзьмі ў цывільным, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска. Дастаўлены ў пастарунак. Знішчыўшы ўсе здымкі, адпушчаны. Супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся, падчас затрыманьня прымянялі фізічную сілу.
2679 2009-04-16 Касянчук Іларыён м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Іларыён Касянчук за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Іларыён дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
2680 2009-04-16 Ішчык Кацярына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Кацярына Ішчык за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Кацярына дастаўленая ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 [134] 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства