Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 [109] 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2161 2010-03-25 Шчукін Валеры м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-03-26 Пракапенка Уладзімер 30 б.в.
1 050 000 руб.
Прыкладна каля 15.00 праваабаронцу і журналіста Валерыя Шчукіна, які вёз на сваім аўтамабілі 24 тысячы асобнікаў газеты «Наш дом», спынілі непадалёк ад Гомеля. Быў складзены пратакол вынятку накладу, а таксама пратакол па той жа ч. 2 арт. 22. 9 КаАП. Пасля гэтага Шчукіна адпусцілі. 26 сакавіка яго справу пачаў разглядаць раённы суд у Буда-Кашалёве.
2162 2010-03-25 Рамнёў Віктар м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-03-25 35 б.в.
1 225 000 руб.
Віктара Рамнёва, заснавальніка газэты “Витебский курьер”, якая зарэгістравана ў Расеі і друкуецца ў Смаленску, затрымалі непадалёк ад расейска-беларускай мяжы, на тэрыторыі Лёзьненскага раёну. Рамнёў вёз з друкарні наклад газэты – 10 тысяч паасобнікаў. Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што Рамнёў распаўсюджвае незарэгістраванае выданьне. Лёзьненскі раённы суд аштрафаваў Рамнёва на 1 мільён 225 тысяч рублёў. Газэту канфіскавалі.
2163 2010-03-25 Кіркевіч Алесь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-03-25 Стасюкевіч Ксенія Гародня 35 б.в.
1 225 000 руб.
Намесьнік старшыні "Маладога фронту" з Горадні Алесь Кіркевіч аштрафаваны на 1 мільён 225 тысяч рублёў. Маладафронтавец быў затрыманы за распаўсюд газэты “Хрысьціянская абарона”. Судзьдзя Ленінскага райсуду Ксенія Стасюкевіч угледзела ў гэтым адміністрацыйнае правапарушэньне і пакарала маладзёна штрафам. Алесь Кіркевіч зьбіраецца абскарджваць рашэньне раённага суду у вышэйшых установах.
2164 2010-03-25 Чарняк Максім м Бабруйск Затрыманыя на вакзале ў Бабруйску сябры незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія кіраваліся ў Менск, каб патрапіць на акцыю, прысвечаную Дню Волі. Сярод затрыманых Таісія Кабанчук, Ігар Казімірчык, Яўген Вішнякоў й Максім Чарняк . Усе затрыманыя дастаўленыя ў пастарунак бабруйскага чыгуначнага вакзалу.
2165 2010-03-25 Вішнякоў Яўген м Бабруйск Затрыманыя на вакзале ў Бабруйску сябры незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія кіраваліся ў Менск, каб патрапіць на акцыю, прысвечаную Дню Волі. Сярод затрыманых Таісія Кабанчук, Ігар Казімірчык, Яўген Вішнякоў й Максім Чарняк . Усе затрыманыя дастаўленыя ў пастарунак бабруйскага чыгуначнага вакзалу.
2166 2010-03-25 Казімірчык Ігар м Бабруйск Затрыманыя на вакзале ў Бабруйску сябры незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія кіраваліся ў Менск, каб патрапіць на акцыю, прысвечаную Дню Волі. Сярод затрыманых Таісія Кабанчук, Ігар Казімірчык, Яўген Вішнякоў й Максім Чарняк . Усе затрыманыя дастаўленыя ў пастарунак бабруйскага чыгуначнага вакзалу.
2167 2010-03-25 Кабанчук Таісія ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2010-03-25 Чарапуха Натальля Бабруйск Затрыманыя на вакзале ў Бабруйску сябры незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія кіраваліся ў Менск, каб патрапіць на акцыю, прысвечаную Дню Волі. Сярод затрыманых лідэр бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук, актывісты Ігар Казімірчык, Яўген Вішнякоў й Максім Чарняк . Усе затрыманыя дастаўленыя ў пастарунак бабруйскага чыгуначнага вакзалу. Праз тры гадзіны ўсе вызваленыя, акрамя Таісіі Кабанчук, якую даставілі ў суд. Пасля патрабавання адваката суд перанесены на 31-га сакавіка. 31-га сакавіка суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку. Суд зноў перанесены. Па матэрыялах справы Таісія Кабанчук падала скаргу ў пракуратуру. 22 красавіка намеснік пракурора Магілёўскай абласной транспартнай пракураты Аляксандр Старавойтаў паведаміў аб спыненні гэтай справы.
2168 2010-03-25 Карэтнікаў Юры м Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка арганізацыі "Правы альянс" Юрася Карэтнікава на прывакзальнай плошчы для высвятлення асобы, дастаўлены ў пастарунак Маскоўскага раёну Менску.Праз тры тры гадзіны вызвалены.
2169 2010-03-25 Лябедзька Анатоль м Супрацоўнікамі ДАІ затрыманы лідар АГП Анатоль Лябедзька, накіроўваючыся ў Менск на выездзе з Валожына, дзе разглядалася справа адміністратыўнага затрымання Лябедзькі яшчэ 15 лютага падчас суду па справе Дома Польскага ў Івянцы. Прычыны затрымання невядомыя.
2170 2010-03-24 Крэчка Андрэй м Менск Напярэдадні акцыі з нагоды Дня Волі ў кіраўніка «Моладзі БНФ» Андруся Крэчкі канфіскавана 20 бел-чырвона-белых сцягоў памерам два на адзін метр і 500 папяровых сцяжкоў з сімволікай гэтай структуры і гербам «Пагоня». Інцыдэнт адбыўся 24 сакавіка на сталічнай вуліцы Карбышава. Аўтамабіль, у якім знаёмы перадаваў яму сцягі, адкрылі два супрацоўнікі міліцыі — у форме і цывільным. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі Крэчку ў продажы скрадзенага мабільнага тэлефона свайму суразмоўцу, хаця насамрэч гэта толькі зачэпка. Сцягі канфіскавалі без складання пратаколу, прапанаваўшы з'явіцца раніцай у Цэнтральны РУУС. Прыкладна ў гэты ж час у кватэру, дзе пражывае Крэчка, прыйшлі супрацоўнікі спецслужбаў з позвай у суд на 9 гадзінаў раніцы 25 сакавіка.
2171 2010-03-24 Процка Аляксандр м Гомель, Савецкі Раніцай каля рынку «Давыдаўскі» ў Гомелі міліцыя затрымала гармадскага акывіста Аляксандра Процку, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час», даставілі ў РАУС Савецкага раёна, У пастарунку супрацоўнікі міліцыі ўважліва вывучылі змест выдання і праверылі яго рэгістрацыйныя звесткі. Не знайшоўшы прыкметаў «нелегальнасці», вярнулі распаўсюдніку ўсе асобнікі газеты і адпусцілі. У пастарунку Аляксандр Процка правёў каля гадзіны.
2172 2010-03-24 Паўль Сюзана ж Магілёў Раніцай у педінстытуце Магілёву былі затрыманыя нямецкія валанцёры Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль, якіх студэнты запрасілі на сустрэчу. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у Ленінскі РАУС па абвінавачанню ў незаконнай дзейнасьці. Валанцёркі прыехалі ў Беларусь каля 5-ці месяцаў таму на запрашэнне Фонду "Блакітныя берагі", грамадзскага аб'яднаньня, якое працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацікмі здольнасьцямі.
2173 2010-03-24 Шорыс Зольвай м Магілёў Раніцай у педінстытуце Магілёву былі затрыманыя нямецкія валанцёры Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль, якіх студэнты запрасілі на сустрэчу. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у Ленінскі РАУС па абвінавачанню ў незаконнай дзейнасьці. Валанцёркі прыехалі ў Беларусь каля 5-ці месяцаў таму на запрашэнне Фонду "Блакітныя берагі", грамадзскага аб'яднаньня, якое працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацікмі здольнасьцямі.
2174 2010-03-23 Бяляцкі Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-03-24 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 1 б.в.
17 500 руб.
Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Ірына Тоўсцік былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу ля будынка адміністрацыі прэзыдэнта з расцяжкай “Не – сьмяротнаму пакараньню”, такім чынам выказаўшы свой пратэст на парушэнне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў, выканаўшы смяротныя прысуды ў дачыненні да Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука. Праваабаронцы былі дастаўленыя ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну Мінску, пасля ў ЛЕнінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду праваабаронцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул. Акрэсціна.
2175 2010-03-23 Тоўсцік Ірына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-03-24 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 1 б.в.
17 500 руб.
Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Ірына Тоўсцік былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу ля будынка адміністрацыі прэзыдэнта з расцяжкай “Не – сьмяротнаму пакараньню”, такім чынам выказаўшы свой пратэст на парушэнне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў, выканаўшы смяротныя прысуды ў дачыненні да Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука. Праваабаронцы былі дастаўленыя ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну Мінску, пасля ў ЛЕнінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду праваабаронцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул. Акрэсціна.
2176 2010-03-23 Стэфановіч Валянцін м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-03-24 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 1 б.в.
17 500 руб.
Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Ірына Тоўсцік былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу ля будынка адміністрацыі прэзыдэнта з расцяжкай “Не – сьмяротнаму пакараньню”, такім чынам выказаўшы свой пратэст на парушэнне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў, выканаўшы смяротныя прысуды ў дачыненні да Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука. Праваабаронцы былі дастаўленыя ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну Мінску, пасля ў ЛЕнінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду праваабаронцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул. Акрэсціна.
2177 2010-03-23 Сыс Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Ленінскі Пасьля правядзеньня прэс-канферэнцыі, зьвязанай з прывядзеньнем у выкананьне сьмяротных прысудаў, праваабаронцы накіраваліся да адміністрацыі прэзідэнта, каб выказаць свой пратэст уладам, якія парушылі такім чынам міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства. Апранутыя ў адмысловыя майкі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік разгарнулі расьцяжку "НЕ сьмяротнаму пакараньню" перад адміністрацыяй прэзідэнта, у выніку чаго былі затрыманыя разам з журналістам Сяргеем Сысом, які здымаў акцыю, супрацоўнікамі АМАПу, дастаўленыя ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну Менску, затым адвезеныя ў Ленінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэньня, праз тры гадзіны Сяргей Сыс быў вызвалены, пратакол знішчаны.
2178 2010-03-17 Рамнёў Віктар м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-03-26 Віцебск, раённы 50 б.в.
1 750 000 руб.
Суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”. 50 тысяч асобнікаў газэты былі канфіскаваныя ў Рамнёва падчас перавозкі са Смаленску.
2179 2010-03-16 Чарнышоў Алесь м Менск, Цэнтральны Затрыманы моладзевы актывіст Аляксандр Чарнышоў, які браў удзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Некалькі чалавек выстраіліся на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Супрацоўнікі спецназу груба затрымалі 8 удзельнікаў акцыі і запіхнулі ў аўтобус, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, вызвалілі праз гадзіну без складання пратаколаў правапарушэння.
2180 2010-03-16 Кахавец Зьміцер м Менск, Цэнтральны Затрыманы моладзевы актывіст Зміцер Кахавец, які браў удзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Некалькі чалавек выстраіліся на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Супрацоўнікі спецназу груба затрымалі 8 удзельнікаў акцыі і запіхнулі ў аўтобус, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, вызвалілі праз гадзіну без складання пратаколаў правапарушэння.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 [109] 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства