Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 [106] 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2101 2010-05-06 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-12 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых моладзевы актывіст Мікалай ДЗемідзенка. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
2102 2010-05-06 Яроменак Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-06 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых моладзевы актывіст Уладзімір Яроменак. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
2103 2010-05-06 Казулін Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-12 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы Аляксандр Казулін, былы кандыдат у прэзідэнты, калі ішоў ад будынка Вярхоўнага суда ( пасля вынесенага рашэння па справе Мікалая Аўтуховіча) – на перакрыжаванні вуліц Леніна і Маркса. Прычым Казуліна мэтанакіравана выхапілі з групы людзей, якія ішлі побач з ім. Палітыка АМАПаўцы моўчкі заштурхнулі ў аўтобус і не адказвалі на патрабаванні патлумачыць прычыны яго затрымання.Даставілі ў Ленінскі РУУС, дзе быў складзены пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.
2104 2010-05-04 Шацікава Крысьціна ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-28 Крашкіна Натальля Магілёў, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы. Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва. Выданне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Выданне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі.
2105 2010-04-30 Багданава Галіна ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак
2106 2010-04-30 Сагідуліна Лідзія ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак
2107 2010-04-30 Канавалаў Руслан м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-06-30 Герасімовіч Тацяна Ворша 30 красавіка на вакзале ў Воршы быў затрыманы Руслан Канавалаў, у яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду». Але пратакол быў складзены толькі 12 траўня ў транспартнай міліцыі, куды актывіст быў выкліканы. Пратакол паводле артыкула 22.9 — нібыта спадар Канавалаў, які прывёз балёнікі зь Менску ў Воршу, займаўся незаконным распаўсюдам пэрыядычных друкаваных выданьняў. Справа спыненая.
2108 2010-04-28 Кузьмінскі Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін усе былі затрыманыя, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціана.
2109 2010-04-28 Атрошчанка Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 1 б.в.
17 500 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін усе былі затрыманыя, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціана.
2110 2010-04-28 Наскоў Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-29 Карнюшка Вольга Менск, Цэнтральны 1 б.в.
17 500 руб.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг. Праз некалькі хвілін супрацоўнікі АМАПу затрымалі ўдзельнікаў пікету, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціна.
2111 2010-04-26 Барадзінчык Аляксандр м Менск У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык. У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі.
2112 2010-04-26 Ладзіс Вікторыя ж Менск, Першамайскі У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык. У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі.
2113 2010-04-26 Казакова Марыя ж Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакова Марыя.
2114 2010-04-26 Казлоўскі Алег м Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казлоўскі Алег.
2115 2010-04-26 Казакоў Аляксей м Менск Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакоў Аляксей
2116 2010-04-26 Кузняцоў Аляксандр м Берасьце Актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі. Затрыманне машыны супрацоўнікамі ДАІ і далейшае трыманне актывіста ў адзяленні міліцыі звязанае менавіта з грамадскай дзейнасцю і нежаданнем уладаў дапусціць удзельнікаў на массавую акцыю "Чарнобыльскі шлях" у Менску.
2117 2010-04-26 Назранка Антось м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2010-05-19 Шышкоў Міхаіл Гомель, адміністратыўная камісія 4 б.в.
140 000 руб.
26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка. Антось расклейваў увечары улёткі зь інфармацыяй пра Малады Фронт ля прыпынкаў транспарту. Каля адзінаццатай гадзіны вечара яго затрымалі й адвялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі блізу 80 інфармацыйных улётак. Супрацоўнікі міліцыі разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”. Прыблізна празь дзьве гадзіны адпусьцілі, склаўшы пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Адміністратыўная камісія пакарала хлопца мінімальным штрафам і спагнала 600000 як кампенсацыя матэрыяльнай шкоды ЖЭСу.
2118 2010-04-26 Ладуцька Алег м Менск На станцыі метро "Інстытут культуры" да маладога чалавека падышлі супрацоўнікі міліцыі і абшукалі яго заплечнік. Знайшоўшы там сцягі Еўрапейскага Саюза міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў пакой міліцыі на станцыі метро, а адтуль - у суд Ленінскага раёна, дзе разгледзелі пратакол аб удзеле Алега Ладуцькі у акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам перад будынкам Вярхоўнага суда 16 сакавіка.
2119 2010-04-25 Кульманава Марыя ж Магілёў Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. Пачалося разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі.
2120 2010-04-25 Александровіч Вадзім м Менск У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча. Затрыманне адбылося каля 20.00, калі ён здымаў на фотаапарат у рэжыме відэа працэс падліку галасоў. Гэта не спадабалася выбарчай камісіі. Затрыманне правёў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Уладзіслаў Спірын па просьбе дырэктаркі гімназіі № 33 Аксаны Якубоўскай.Затрыманага журналіста адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. у пастарунку ў яго адразу ж адабралі мабільны тэлефон. Пратаколу на яго не складалі, але ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, а каля 23.00 адпусцілі.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 [106] 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства