Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 [149] 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2961 2008-05-14 Каралёнак Сяржук м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 10 б.в.
350 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Сяржук Каралёнак затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!".
2962 2008-05-14 Сазонаў Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-05 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
14 траўня 2008 г. у Гародні ў адносінах да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за ўдзелу ў канцэрце польскага гурту “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Вулічны канцэрт адбыўся 2 траўня ў Дзень палоніі — палякаў усяго сьвету на прыватным падворку па адрасу вул. Будзёнага, 48а —пад вокнамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча.
2963 2008-05-14 Істомін Юры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-05 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 50 б.в.
1 750 000 руб.
14 траўня на кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.
2964 2008-05-09 Шыталь Кастусь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-07-10 Докшыцы, Докшыцкі раён 2 б.в.
70 000 руб.
На суд, які адбыўся 10 ліпеня 2008 года, Кастуся, па яго словах, ніхто не выклікаў, хоць у пастанове суда напісана, што ён быццам «не явился на суд, хотя был надлежащим образом уведомлён». 9 траўня 2008 года Кастусь Шыталь правёў у Докшыцах пікет супраць абортаў пад дэвізам «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць», які нарабіў шмат розгаласу як сярод мясцовага насельніцтва, так і ў сродках масавай інфармацыі
2965 2008-05-08 Ільля Копыль м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-05-09 Менск, адміністратыўная камісія Савецкага раёну 5 б.в.
175 000 руб.
8 траўня ветэран партыі БНФ Ільля Піліпавіч Копыль расклейваў самаробныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі на дрэвах уздоўж ходнікаў па вуліцы Сурганава. Недалёка да станцыі Кульман фронтаўца спынілі чацьвёра міліцыянтаў з аўтаматамі. Ілю Копыла затрымалі і адвялі ў міліцэйскі пастарунак, дзе той правёў дзьве гадзіны. Быў складзены пратакол за парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў.
2966 2008-05-02 Борыс Анжаліка ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-09 Гародня, Ленінскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня
2967 2008-05-01 Алесь Пяршак м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-02 Баранавічы 3 б.в.
105 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
2968 2008-05-01 Ластавецкі Арцём м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-02 Баранавічы 3 б.в.
105 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
2969 2008-05-01 Грышчэня Яраслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-02 Баранавічы 5 б.в.
175 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
2970 2008-05-01 Хведарук Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-12 Рэвінская Тацяна Менск, Першамайскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Адзін зь лідэраў "Маладога Фронту" Зьміцер Хведарук быў затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2971 2008-05-01 Фінькевіч Артур м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 7 сут. Адзін з лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2972 2008-05-01 Дашкевіч Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-21 Менск, Першамайскі 5 сут. Лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2973 2008-05-01 Максім Сяргеец м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Першамайскі Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Сяргеец затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2974 2008-05-01 Юхневіч Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-16 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 7 сут. Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павал Юхневіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2975 2008-05-01 Афнагель Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Менск, Першамайскі 7 сут. Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген афнагель быў затрыманы першага траўня ў Менску падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2976 2008-05-01 Статкевіч Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-02 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 10 сут. Старшыня БСДП (НГ), адзін з лідэраў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Мікалай Статкевіч быў затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
2977 2008-04-29 Лявонава Натальля ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-06-17 Казак Віктар Менск, Маскоўскі 20 б.в.
700 000 руб.
Сябра "Маладых дэмакратаў" Леонава Натальля была затрыманая 29 красавіка ў Менску разам з іншымі прадстаўнікамі АГП падчас спробы перадаць петыцыю ў парламент.
2978 2008-04-29 Абразоўскі Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-22 Акуліч Сьвятлана Пухавічы, раённы 40 б.в.
1 400 000 руб.
Грамадзкі актывіст Сяргей Абразоўскі быў абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.
2979 2008-04-26 Каваленка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-14 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Дэмакратычны актывіст Сяргей Каваленка быў прызнаны віноўным за тое, што на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы выйшаў на плошчу Свабоды ў цэнтры гораду з бел-чырвона-белым сьцягам. Ён здолеў прайсьці з ім некалькі метраў, як быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Амаль двое сутак Сяргей Каваленка ўтрымліваўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Судовае паседжаньне пачалося 28-га красавіка, аднак актывіст заявіў хадайніцтва аб удзеле ў судовым працэсе перакладчыка, якое было задаволенае, таму суд быў адкладзены.
2980 2008-04-24 Ганчарэнка Вячаслаў м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-04-25 Аўдзеенка Ўладзімер Менск, Маскоўскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
24 сакавіка пастар Царквы "Новае жыцьцё" Вячаслаў Ганчарэнка быў выкліканы ў пракуратуру Менску для дачы тлумачэньняў у сувязі са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, пад якім падпісаліся больш за 50 тысяч жыхароў краіны. Пракуратура абвінаваціла пратэстанцкага пастара ў арганізацыі збору подпісаў за ўнясеньне зьменаў у рэлігійнае заканадаўства, быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 9.10 КаАП.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 [149] 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства