Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 [150] 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2981 2008-04-23 Сіўчык Вячаслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-23 Старыя Дарогі, раённы 15 сут. Вячаслава Сіўчыка затрымалі раніцай 23.04.2008 у Мінску каля будынка Маскоўскага суда. Затрыманьне праводзілі міліцыянты з горады Старыя Дарогі, куды і быў дастаўлены Сіўчык пасьля затрыманьня. Палітыка абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянавага мерапрыемства. 19 красавіка Сіўчык браў удзел ва ўсталяванні мемарыяльнага крыжа каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе мірных жыхароў. Крыж усталявалі недалёка ад могілак, дзе пахаваныя ахвяры той трагедыі. У акцыі ўдзельнічалі і мясцовыя жыхары. Супрацоўнікі сілавых структур і прадстаўнікі ўлады спрабавалі ёй перашкодзіць
2982 2008-04-21 Кішкурна Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-25 Менск, раённы 15 б.в.
525 000 руб.
Уладзімір Кішкурна быў затрыманы на ўласнай машыне 21 красавіка ў райне Калядзічаў. Міліцыянты дагледзелі аўтамабіль і знайшлі ўлёткі, прысьвечаныя з апланаванай акцыі. У пастарунку ў дачыненьні да партыйнага актывіста склалі адміністратыўны пратакол, друкаваную прадукцыю канфіскавалі.
2983 2008-04-19 Акаловіч Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-17 Епіхаў Сяргей Старыя Дарогі, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход.
2984 2008-04-19 Віктар Хурсік м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Старыя Дарогі, раённы 15 сут. Суд гораду Старыя Дарогі пакараў на 15 сутак арышту журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка, аўтара кнігі “Кроў і попел Дражна” са сьведчаньнямі аб забойстве савецкімі партызанамі мірных жыхароў. 19 красавіка 2008 г. ў вёсцы Дражна Віктар Хурсік прымаў удзел ва ўсталяваньні крыжа Эўфрасіньні Полацкай у памяць пра 25 беларусаў, закатаваных савецкім партызанскім аддзелам у 1943 г.
2985 2008-04-14 Удавічэнка Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-15 Яшчанка Ала Менск, Першамайскі 14 сут. Журналіст, сябра БАЖ Анатоль Удавічэнка быў затрыманы 14 красавіка нібыта за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Чарнобыльскі шлях".
2986 2008-04-13 Банцар Ігар м 24.19 КаАП – «парушэньне памежнага рэжыму» (былы 23.30) 2008-04-18 начальнік Лідскага памежнага атрада Ліда, раённы 525000 б.в.
15 руб.
Журналіст Ігар Банцар, нефармальны лідар Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, кіроўца і 8 грамадзян Польшчы былі затрыманыя 13 красавіка ў Воранаўскім раёне. На беларускіх грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у палякаў дакументы былі аформленыя належным чынам.
2987 2008-04-13 Борыс Анжаліка ж 24.19 КаАП – «парушэньне памежнага рэжыму» (былы 23.30) 2008-04-18 начальнік Лідскага памежнага атрада Ліда, раённы 15 б.в.
525 000 руб.
Нефармальны лідар Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, журналіст Ігар Банцар, кіроўца і 8 грамадзян Польшчы былі затрыманыя 13 красавіка ў Воранаўскім раёне. На беларускіх грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у палякаў дакументы былі аформленыя належным чынам.
2988 2008-04-08 Сітнік Павел м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
2989 2008-04-08 Садоўскі Дзяніс м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
2990 2008-04-08 Шэйн Аляксей м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
2991 2008-04-08 Мацкевіч Валерый м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск на машыне з Полацку, дзе праходзіў суд над Кацярынай Салаўёвай. Адпушчаны.
2992 2008-04-08 Атакулава Маўлюда ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-09 Полацак, раённы 35 б.в.
1 225 000 руб.
Затрыманая супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся на машыне ў Менск пасьля суда над Кацярынай Салаўёвай. Дастаўленая ў Полацкі ГУУС, дзе быў складзены пратакол. Да суда адпраўленая ў Наваполацкі ІЧУ.
2993 2008-04-08 Янушэўскі Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-09 Полацак, раённы 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы каля Полацкага гарадзкога суда, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Хлопец прыехаў падтрымаць Кацярыну.
2994 2008-04-02 Кур'яновіч Паліна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-03 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 10 сут. Актывістка руху "Джынс за свабоду" затрыманая за ўдзел у пікеце ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. На расьяжцы было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў. Супрацоўнікі міліцыі з'явіліся на трох машынах са зброяй у руках. Дастаўленая ў Цэнтральны РУУС.
2995 2008-04-02 Дзьякава Паліна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, камісія па справах непаўнагадовых Актывістка руху "Джынс за свабоду" затрыманая за ўдзел у пікеце ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. На расьяжцы было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў. Супрацоўнікі міліцыі з'явіліся на трох машынах са зброяй у руках. Дастаўленая ў Цэнтральны РУУС. Праз тры гадзіны адпушчаная як непаўнагадовая. Справа перададзеная ў камісію па справах непаўнагадовых.
2996 2008-04-01 Севярынец Павал м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-04-22 Казак Віктар Менск, Маскоўскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
Палітык, сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец быў аштрафаваны за арганізацыю збору подпісаў па зьмяненьні рэлігійнага заканадаўства. 1 красавіка ў яго адносінах быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
2997 2008-04-01 Севярынец Павал м Затрыманы пры ўваходзе ў метро чатырма асобамі ў цывільным, вяртаючыся з суду Цэнтральнага раёну, дзе слухалася справа Андрэя Кіма. Дастаўлены ў гарадзкую пракуратуру да намесьніка пракурора Аляксея Стука, які прад'явіў санкцыю на ператрус у справе, распачатай у 2005 годзе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку (мультфільмы палітычнага зьместу).
2998 2008-03-31 Панамароў Сяргей м 4 б.в.
140 000 руб.
Прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”, сябра Партыі БНФ і рэгіянальны каардынатары “Руху за Свабоду” з Клецку аштрафаваны міліцыяй. Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі. утарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”.
2999 2008-03-31 Мальчык Сяргей м Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС гораду Гродна. Яшчэ 25-га сакавіка пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Гародні да яго падыходзілі міліцыянты з патрабаваньнем прайсці ў аддзяленьне і даць тлумачэньні. На гэта Сяргей Мальчык тады заявіў, што без афіцыйна аформленай позвы згодна з заканадаўствам, ён нікуды не пойдзе. Тлумачэньні браў прадстаўнік аддзелу аховы грамадскага правапарадку маёр Ленец. Пасьля тлумачэньня хлопца адпусцілі.
3000 2008-03-28 Тульжанкова Марыя ж Студэнтка мастацкай вучэльні была выкліканая ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 [150] 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства