“Кожны мае права”: Свабода ад катаванняў
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра такое абсалютнае права, як свабода ад катаванняў.
Што такое свабода ад катаванняў? Свабода ад катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляецца адным з двух абсалютных правоў чалавека – такіх, якія не могуць быць абмежаваныя пры любых абставінах. Сёння прызнаёцца, што не існуе такіх прымальных для дэмакратычнага грамадства мэтаў, для якіх з чалавека можна было б здзеквацца ці наносіць яму фізічны боль. |
Што гэта за любыя абставіны? |
А раней катаванні былі дазволеныя? Менш як два стагоддзі назад катаванні былі цалкам прымальныя і ўжываліся ў краінах Еўропы як мера пакарання за зробленыя злачынствы. Нават за добрны крадзеж чалавеку наносіліся моцныя фізічныя пакуты. За больш сур’ёзныя правіны чалавека маглі пазбавіць жыцця, прыносячы нясцерпны боль. Нярэдка гэта рабілася публічна. Лічылася, што такім чынам можна паменшыць злачыннасць. Стагоддзі бессэнсоўнай жорскасці абверглі гэтае сцверджанне. З канца XVII стагоддзя катаванні ў еўрапейскіх краінах пачалі замяняцца на больш гуманныя спосабы пакарання – папраўчыя работы і пазбаўленне волі. На працягу ста гадоў – з другой паловы XVII да другой паловы XIX стагоддзя – шэраг еўрапейскіх дзяржаваў цалкам забаранілі ўжыванне катаванняў. У Расійскай імперыі катаванні былі фармальна адмененыя ў 1801 годзе, аднак прысуды да карання шпіцрутэнамі, якія налічвалі некалькі тысяч удараў, выносіліся ў саракавыя гады ХІХ стагоддзя. А ў некаторых краінах Еўропы цялесныя пакаранні ў дачыненні да дзяцей былі заканадаўча адмененыя толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя. |
Ці можна сказаць, што катаванні, жорсткае і прыніжаючае годнасць абыходжанне пакінутыя ў мінулым? На працягу ХХ стагодззя, асабліва ў другой яго палове, усведамленне каштоўнасці чалавечай асобы працягнула расці. Наўмыснае нанясенне болю і здзекі былі прызнаныя недапушчальнымі. Катаванні і цялесныя пакаранні былі не толькі цалкам забароненыя, але і крыміналізаваныя ў большасці краін свету. Катаванні ўжываюцца і зараз у шматлікіх краінах свету. І Беларусь тут не з’яўляецца выключэннем. |
Што характэрна для катаванняў? Для катаванняў або бесчалавечнага абыходжання характэрна наўмыснае прычыненне чалавеку моцнага фізічнага болю ці маральных пакутаў з мэтай атрымаць ад яго пэўную інфармацыю або дзеля таго, каб прымусіць яго здзейсніць пэўныя дзеянні ці ўстрымацца ад пэўных дзеянняў. |
Што разумецца пад маральнымі пакутамі? Жорсткім абыходжаннем можа быць прызнана таксама і прынясенне моцных маральных пакутаў. Так, напрыклад, Еўрапейскім судом па правах чалавека такім абыходжаннем была прызнаная перадача ўладамі Вялікабрытаніі ўладам Злучаных Штатаў спадара С’ёрынга, якому ў ЗША пагражала смяротнае пакаранне. Суд у сваім рашэнні адзначыў, што чаканне смяротнага пакарання прыносіць чалавеку моцныя маральныя пакуты, і экстрадыцыя чалавека ў краіну, дзе яму пагражае падобнае бесчалавечае пакаранне, з’яўляецца недапушчальным. |
Пра што нельга забываць? Асаблівая ўвага павінна надавацца выпадкам, калі чалавек знаходзіцца ў сітуацыі поўнай залежнасці ад прадстаўнікоў улады – затрыманы міліцыяй ці іншымі ўпаўнаважанымі на гэта службамі або зняволены. У падобных сітуацыях прадстаўнікі ўлады павінны яшчэ больш пільна клапаціцца аб тым, каб чалавек не пакутаваў ад жорсткага абыходжання. І калі чалавек скардзіцца на катаванні з боку чыноўнкаў такіх установаў, то менавіта дзяржава павінна прывесці пераканаўчыя доказы сваёй невінаватасці. |
Ці толькі дзяржаве забаронена катаваць? Варта заўважыць, што жорсткае або прыніжаючае годнасць абыходжанне ці пакаранне забароненае не толькі прадстаўнікам дзяржавы, але і ўсім іншым асобам. У абавязкі дзяржавы ўваходзіць папярэджанне жорсткага абыходжання шляхам заканадаўчай забароны падобных дзеяняў і ўстанаўлення адказнасці для парушальнікаў. У справе “Кастэла-Робертс супраць Злучанага Каралеўства” Еўрапейскі суд хоць і не вызначыў, што цялеснае пакаранне сямігадовага дзіцяці не дасягнула той ступені, каб лічыць яго прыніжальным абыходжанне, але адзначыў, што дзяржава не мае права ўхіляцца ад адказнасці за захаванне правоў чалавека, дэлегуючы свае паўнамоцтвы па выхаванні прыватным установам ці асобам. Хуткае і пільнае расследаванне паведамленняў аб прымяненні катаванняў таксама з’яўляецца важнай часткай абавязкаў дзяржавы ў гэтай сферы. |
Ці толькі катаванні асуджаюцца міжнароднай супольнасцю? Меншай ступенню неналежныя паводзінаў з’яўляюцца паводзіны, якія прыніжаюць годнасць чалавека. Такія паводзіны таксама забароненыя. Паводле стандартаў Еўрапейскага суда, прыніжаючымі годнасць лічацца такія паводзіны, у выніку якіх ахвяра адчувае страх, маральныя пакуты, непаўнавартаснасць і прыніжанасць. Прычым гэта можа быць выклікана як дзеяннямі, гэтак і бяздзейнасцю службовых асоб. Напрыклад, прыніжаючымі годнасць, а часам нават бесчалавечнымі паводзінамі прызнаецца неаказанне медыцынскай дапамогі затрыманым і зняволеным у выпадках, калі гэта пагражае жыццю чалавека або можа мець непапраўныя наступствы для яго здароўя. (гл. справа Ігара Пцічкіна ці справа Алега Багданава). Прыніжаючым годнасць абыходжаннем могуць быць прызнаныя і ўмовы ўтрымання чалавека. |
Што з усім гэтым рабіць? Барацьба супраць ужывання катаванняў працягваецца і сёння. У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць акцыі, закліканыя прыцягнуць увагу грамадства і ўлады да праблемы прымянення катаванняў. Можна далучацца да такіх акцый, або ладзіць свае. Забарона катаванняў з’яўляецца прадметам пастаяннай увагі і кантролю міжнародных арганізацый. |
Куды можна звярнуцца, калі катуюць мяне ці маіх блізкіх? Пытанню катаванням у Беларусі надаюць увагу праваабаронцы з Праваабарончага цэнтру “Вясна” і “Прававой ініцыятывы”. Асобныя аспекты разглядаюць Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дакументацыйны цэнтр ды інш. Так, у весну 2018 года кааліцыя праваабарончых арганізацый прадставіла свой альтэрнатыўны даклад на 63 сесіі Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе, у якім адлюстравала рэальнае становішча з катаваннямі ў Беларусі. |
Што яшчэ пачытаць па тэме? |
Чытайце таксама пра Паходжанне правоў чалавека, Чалавечую годнасць, Прынцыпы правоў чалавека, Салідарнасць, Недыскрымінацыю і Абмежаванні.
Беларускі варыянт выставы “Кожны мае права ведаць свае правы” быў адаптаваны Праваабарончым цэнтрам “Вяснам” у межах сумеснай дзейнасці Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека праграмы “Дом Дому”.
У распрацоўнцы стэндаў выкарыстаны фотаздымкі і ілюстрацыі з конкурсаў, якія праводзіліся Усеўкраінскай асветнай праграмай “Разумеем правы чалавека”, Украінскім Хельсінкскім саюзам правоў чалавека, грамадскай арганізацыі “М’АРТ”.