Навіны за Верасень 2012
24.09.2012 Мінск: апазіцыя не трапіла ў парламент
Сярод абраных дэпутатаў не было ні аднаго прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» або Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якія працягнулі ўдзел у выбарах.
24.09.2012 Ярмошына: у Беларусі абрана 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Другога туру не будзе ні па адным з выбарчых акругаў. Па дадзеных ЦВК, у цэлым па Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 74,3%. Каментуючы інфармацыю незалежных назіральнікаў аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў сябрамі камісій, Ярмошына адзначыла, што ЦВК давярае толькі пратаколам выбаркамаў.
24.09.2012 Алесю Макаеву - 6 сутак арышту
Старшыню Руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева судзяць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23,4 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разглядае суддзя Якунчыхін Аляксандр. Прысуд - 6 сутак арышту.
24.09.2012 Мазыр: Участак №31 Палесскай акругі -- прыпісана 386 галасоў
"Такога нахабства з боку камісіі яшчэ не бачыў! У іх пануе ўседазволенасць. Па спісу зарэгістравана 2550 выбаршчыкаў, 850 з іх прагаласавалі датэрмінова, а 477 – у дзень выбараў. Такім чынам атрымоўваем 1327 чалавек. У пратаколе пазначана іншая лічба: 1861 чалавек".
23.09.2012 Запрашаем на прэс-канферэнцыю
У панядзелак, 24 верасня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць папярэднюю справаздачу па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – у 11.30.
23.09.2012 Брэст: кандыдат просіць ануляваць вынікі выбараў у лякарні
Падлік галасоў непасрэдна на ўчастку быў спынены і перанесены ў кабінет галоўнага лекара. Пасля абвесцілі, што з 337-мі выбаршчыкаў за Аляксандра Мельніка аддалі галасы 40 чалавек, а за дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага – 219.
23.09.2012 Ліда: за дзесяць хвілін “прагаласавалі” 156 выбаршчыкаў
“Па спісе для галасавання налічвалася 1468 чалавек. Я лічыў кожнага выбаршчыка, які прыходзіў на ўчастак - налічыў 850 чалавек. На дзесяць хвілін я выйшаў пакурыць - і аказалася, што ўжо “прагаласавалі” 1006 чалавек", - распавёў Леанід Анацка, назіральнік з выбарчага ўчастку № 17 горада Ліды.
23.09.2012 Мазыр: падчас падліку галасоў назіральніка выдалілі з участка
Назіральнік Юрый Целяпун зрабіў заўвагу Івану Навіцкаму — намесніку старшыні участковай камісіі. Навіцкі на гэта ніяк не адрэагаваў. Тады Юрый сфатаграфаваў на тэлефон спіны сябраў камісіі, за якімі рэальна не было відаць падліку. Гэтае дзеянне назіральніка не засталося без увагі.
23.09.2012 Бабруйск: Вялікія разыходжанні ў падліках сябраў камісій і назіральнікаў
"Пасля выніковага падліку галасоў я ўбачыла 342 лішніх бюлютэня па пратаколу! Лічу, што выбары на гэтым участку не адбыліся. Бо без гэтага відавочнага ўкідвання мы налічылі ў канчатковым выніку крыху больш за 700 прагаласаваўшых, гэта з 2 030 выбаршчыкаў, зарэгістраваных на гэтым участку".
23.09.2012 Гомель: на ўчастку №23 Цэнтральнай акругі «цуд» здарыўся
На 20.00 ва ўсіх назіральнікаў была зафіксавана лічба 218 чалавек прагаласаваўшых за 23 верасня. Але ў выніковым пратаколе камісіі намалявалася іншая лічба — 295 - якраз, каб хапіла на тое, каб выбары адбыліся. Відаць, здарыўся «цуд», на які так спадзявалася сакратар выбарчай камісіі.
23.09.2012 Моладзь - Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы – наш талісман!”
“Алесь! Ты не адзін, і мы не адныя!”, - цытуе праваабаронца з-за кратаў зьвернутыя да яго словы. І дадае: “Вось гэта самае галоўнае ў жыцьці – каб мы ведалі, што мы не адныя. Я дык гэта адчуваю напоўніцу”.
23.09.2012 Мінск: назіральнікаў выдалілі за спробу напісаць скаргу
На участках № № 396 і 397 Заходняй акругі № 102, якія знаходзіліся ў СШ № 23, назіральнікаў выдалілі пасля спробаў напісаць скаргі на ўчастковыя камісіі: на абодвух участках зафіксаваныя разыходжанні ў дадзеных назіральнікаў і камісіі аб колькасьці прагаласаваўшых выбаршчыкаў.
23.09.2012 У Магілёве падчас падліку галасоў выдалілі назіральніка
Назіральнік Мікалай Расюк спрабаваў задаць пытанне старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №47, якая размешчана на тэрыторыі Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85. Старшыня камісіі палічыла, што назіральнік умешваецца ў працу камісіі і загадала выставіць яго за дзверы.
23.09.2012 Мінск: на 594 участку скрадзены выніковы пратакол галасавання
З рук старшыні камісіі яго вырвала адна з праўладных назіральніц. Аднак ні старшыня, ні сакратар камісіі, ні нават міліцыянт яе не спынілі. Яны разам з ёй паспяшаліся пакінуць будынак участку. Парушэнне было зафіксавана нацыянальнымі незалежнымі назіральнікамі і міжанроднымі ад місіі АБСЕ.
23.09.2012 Мінск: пяцёх назіральнікаў выдалілі з выбарчага ўчастка
З участка № 449 сталічнай Кальварыйскай акругі № 104 сёння ўвечары былі выдаленыя пяць незалежных назіральнікаў. Як паведаміў каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па гэтай акрузе Юрый Салодкі, на ўчастку працавалі два назіральнікі ад «ГП» Антон Жылко і Станіслаў Рамановіч і яшчэ тры незалежных назіральніка.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень