Навіны за 6 верасьня 2012

Салігорск: Выбаркам вынес папярэджанне кандыдату Віктару Малочку

06.09.2012 Салігорск: Выбаркам вынес папярэджанне кандыдату Віктару Малочку

6 верасня акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату ў дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе №68 Віктару Малочку. Як паведамляе назіральнік Леанід Мархотка, які прысутнічаў на паседжанні, камісія налічыла чатыры парушэнні выбарчага заканадаўства камандай Віктара Малочкі падчас агітацыі.

Рэчыца: судовыя выканаўцы спрабавалі спагнаць грошы па месцы працы апазіцыйнага кандыдата

06.09.2012 Рэчыца: судовыя выканаўцы спрабавалі спагнаць грошы па месцы працы апазіцыйнага кандыдата

6 верасня трое судовых выканаўцаў Рэчыцкага раённага суда прыбылі на аб’ект прыватнага прадпрыемства, у якім працуе апазіцыйны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антон Няфёдаў. Яны запатрабавалі аддаць з касы грашовыя сродкі нібыта ў лік запазычанасці прадпрыемства. Калі работнікі адмовіліся, судовыя выканаўцы выклікалі міліцыянтаў.

У Віцебску з'явіліся першыя агітацыйныя ўлёткі

06.09.2012 У Віцебску з'явіліся першыя агітацыйныя ўлёткі

Гэта друкаваная прадукцыя з агітацыяй за тых, каго людзі называюць "праўладнымі кандыдатамі". Зрэшты, і гэтых улётак па горадзе яшчэ няшмат. А ў падтрымку незалежных кандыдатаў зусім няма ні улётак, ні пікетаў.

Барыса Хамайду праганяюць ад "сіняга дому"

06.09.2012 Барыса Хамайду праганяюць ад "сіняга дому"

Штодня міліцыя змушае апазіцыянера пакінуць месца каля дома №28 па вуліцы Леніна, дзе ён больш за 20 год распаўсюджвае незалежную прэсу і ладзіць пікеты. 6 ліпеня на спадара Хамайду склалі пратакол за хуліганства ды ў літаральным сэнсе "прыціснулі да сценкі" сталом і лаўкамі. Актывіст мяркуе, што ўсё гэта – наступствы пікету за байкот выбараў.

Мінск: Першы агітацыйны кандыдата ад «Гавары праўду!» (фота)

06.09.2012 Мінск: Першы агітацыйны кандыдата ад «Гавары праўду!» (фота)

Адзіны зарэгістраваны ў Мінску кандыдат ад кампаніі «Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч 6 верасня правяла першы агітацыйны пікет каля гіпермаркета «Карона». Караткевіч балатуецца ў Кальварыйскай акрузе № 104.

Горкі: апазіцыйнаму кандыдату пагражае папярэджанне акруговай камісіі

06.09.2012 Горкі: апазіцыйнаму кандыдату пагражае папярэджанне акруговай камісіі

Акруговая камісія Горацкай выбарчай акругі № 82 можа вынесці папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэю Юркову, калі той будзе распаўсюджваць улёткі, надрукаваныя за грошы Цэнтрвыбаркама.

Андрэю Ткачову ў РАУСе вярнулі сканфіскаваную маёмасьць

06.09.2012 Андрэю Ткачову ў РАУСе вярнулі сканфіскаваную маёмасьць

Асуджаны да 7 сутак арышту мадэратар сацыяльных сетак Андрэй Ткачоў сёньня звярнуўся ў Фрунзенскі РАУС Менску, каб вярнуць сканфіскаваную пад час ператрусу маёмасьць.

Смаргонь: кандыдат аспрэчвае ў судзе адмову ў прадастаўленні эфіру

06.09.2012 Смаргонь: кандыдат аспрэчвае ў судзе адмову ў прадастаўленні эфіру

Сёння кандыдат ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалай Уласевіч паведаміў, што падаў у суд скаргу па факце адмовы ў прадастаўленні тэле- і радыёэфіру. Ягоныя выступы не выйшлі ў эфір у абумоўлены час.

Рэчыца: “Дняпровец” паведамляе пра кандыдатаў праз 10 дзён пасля рэгістрацыі

06.09.2012 Рэчыца: “Дняпровец” паведамляе пра кандыдатаў праз 10 дзён пасля рэгістрацыі

Паводле заканадаўства, звесткі аб зарэгістраваных кандыдатах перадаюцца выбарчымі камісіямі ў рэдакцыі СМІ не пазней чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты адбылася 22 жніўня.

Магілёў: Адмоўлена ў размяшчэнні агітплакатаў у тралейбусах

06.09.2012 Магілёў: Адмоўлена ў размяшчэнні агітплакатаў у тралейбусах

Магілёўскі гарэлектратранспарт адмовіў кандыдату ў дэпутаты Леаніду Падбярэцкаму ў размяшчэнні агітацыйных плакатаў у салонах тралейбусаў. Намеснік дырэктара Алена Бычкоўская паведаміла, што размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў на транспарце не ўваходзіць у спіс дазволеных месцаў.

Жлобін: ніводнага стэнда з агітацыйнымі матэрыяламі

06.09.2012 Жлобін: ніводнага стэнда з агітацыйнымі матэрыяламі

У Жлобіне да сённяшняга дня няма ніводнага інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі матэрыяламі, нягледзячы на тое, што да пачатку выбараў засталося 17 дзён. У райвыканкаме патлумачылі, што стэнды павінны ўсталяваць заўтра-паслязаўтра.

Безвыніковыя “дэбаты” кандыдатаў з Брэстчыны

06.09.2012 Безвыніковыя “дэбаты” кандыдатаў з Брэстчыны

У першых тэлевізійных дэбатах, што паказваліся 5 верасня ў вечаровым эфіры канала “Беларусь-2”, бралі ўдзел тры з пяці кандыдатаў у дэпутаты з Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі №4 - Анатоль Новік, Уладзімір Базаноў і Сяргей Маркузаў.

Пінскі раён: кандыдат на школьнай лінейцы дарыў футбольныя мячы

06.09.2012 Пінскі раён: кандыдат на школьнай лінейцы дарыў футбольныя мячы

Кандыдат па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 павіншаваў дзетак з Днём ведаў і са словамі “Надеюсь, что эти мячи – подарок к началу учебного года – помогут вырастить чемпионов в Молотковичской школе…” падараваў спартовы рыштунак.

Салігорск: сустрэча з апазіцыйным кандыдатам не без эксцэсаў

06.09.2012 Салігорск: сустрэча з апазіцыйным кандыдатам не без эксцэсаў

Падчас мерапрыемства адыёзны афіцэр салігорскай міліцыі Георгій Крывальцэвіч, адказны за шматлікія затрыманні і пераслед апазіцыі ў рэгіёне, спрабаваў аршытаваць давераную асобу кандыдата ад АГП Віктара Малочкі Івана Шылу, пагражаючы яму двума суткамі арышту.

“Магілёўскія ведамасці” адцэнзуравалі перадвыбарчую праграму Ліліі Сіваковай

06.09.2012 “Магілёўскія ведамасці” адцэнзуравалі перадвыбарчую праграму Ліліі Сіваковай

Намеснік галоўнага рэдактара Генадзь Ляхаў выкінуў з тэкста фразу “адзін вырашае за ўсіх” з перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты ад “Справядлівага свету” па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86 Ліліі Сіваковай.

2024: Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства