Навіны за Красавік 2010

27.04.2010 Вялікая Бераставіца: Грамадска-палітычнага актывіста за ўдзел у выбарах пераследуюць праз суд

Нядаўняга кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Бераставіцкага раённага Саветаў Алега Рамашкевіча выклікаюць у суд. Ён атрымаў позву на 28 красавіка а 9.30 - з’явіцца ў раённы суд на разгляд адміністратыўнай справы.

27.04.2010 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі.

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

27.04.2010 Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі.

27.04.2010 Віцебшчына: Вынікі выбараў пакуль ніхто не абскарджвае

На Віцебшчыне аказалася самая вялікая яўка ў параўнанні з іншымі абласцямі краіны - амаль 91% ад усіх жыхароў, якія валодаюць правам голасу. Больш 30% выбаршчыкаў вобласці прыйшлі і прагаласавалі падчас правядзення датэрміновага галасавання. Каля 102 тысяч выбаршчыкаў прагаласавала ў дзень асноўнага галасавання ў сябе дома, што складае каля 10%.

27.04.2010 Журналістак зноў выклікаюць у міліцыю

28 красавіка Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна і Марына Коктыш павінны зьявіцца ў Першамайскую ўправу міліцыі Менска.

27.04.2010 Менск: Падлік моўчкі

Падчас падвядзення вынікаў выбараў па акругах у Партызанскай выбарчай камісіі сябра камісіі ад Партыі БНФ А.Церашкоў пры падпісанні выніковага пратаколу выказаў асобнае меркаванне.

27.04.2010 Віцебшчына: Ніхто з актывістаў БХД не стаў дэпутатам

У Віцебскай вобласці ўсе 15 актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паводле афіцыйных звестак, набралі толькі 5-12% галасоў выбаршчыкаў. Лідэрам па колькасці галасоў стаў Яўген Самсонаў з г.Глыбокае, які балатаваўся ў Віцебскі абласны і Глыбоцкі раённы Саветы дэпутатаў. Ён набраў крыху больш за 30% галасоў.

27.04.2010 Магілёўскія дэмакраты падвялі вынікі выбарчай кампаніі

Учора, 26 красавіка, у Магілёве адбылася прэс-канферэнцыя, на якой дэмакраты Магілёва падвялі вынікі выбарчай кампаніі.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

27.04.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак ў у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” гучыць праграма “Людзьмі звацца”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

27.04.2010 Гомельскага маладафронтаўца затрымалі за ўлёткі

26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка. Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”.

27.04.2010 Брэсцкія сацыял-дэмакраты абскардзяць вынікі выбараў у пяці выбарчых акругах

У Брэсцкі гарсавет ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) балатаваліся 11 чалавек і дзевяць — у абласны савет. Ніводзін з іх не быў абраны дэпутатам.

Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

27.04.2010 Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

Па краінах найбольшая колькасць прыхільнікаў, вядома, з Беларусі - 37%. На другім месцы датчане (20%), на трэцім - польскія карыстальнікі (9%). У першую пяцёрку тых, хто цікавіцца выбарамі ў Беларусі, уваходзяць таксама шведы і амерыканцы. 22-гадовая шведская рок-спявачка Ізабель нават размясціла 2 свае спасылкі. Акрамя названых краін, прадстаўлены таксама Нідэрланды, Нямеччына, Вялікабрытанія, Украіна, Францыя, Расія, Чэхія, Літва, Мексіка, Швейцарыя, Грузія, Бельгія, Італія, Аўстрыя і Канада.

27.04.2010 Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў

Алеся Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 і абвінавацілі ў дробным хуліганстве

27.04.2010 У Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка

Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі «За беларускую мову».

26.04.2010 У Брэсце быў затрыманы актывіст БХД

Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

2024: Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства