45061 |
2008-03-22 |
Марыя Аліева |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-24 |
Хома Міхаіл |
Менск, Ленінскі |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Актывістка Грамады БСД(Г) Марыя Аліева была затрыманая разам з Аленай Напоркай (БНФ) увечары 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка падчас распаўсюд незалежнага выданьня "Вольная Серабранка". Сярод іншых матэрыялаў газэта зьмяшчала інфармацыю аб сьвяткаваньні 90-годдзя абвяшчэньня БНР. |
45062 |
2008-03-22 |
Абразоўскі Сяргей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-28 |
|
Пухавічы, раённы |
|
40 б.в. 1 400 000 руб. |
28-га сакавіка супрацоўнікі міліцыі запрасілі на тлумачальную гутарку. Зьявіўшыся ў Пухавіцкі РАУС, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў суд. Аднак пратрымаўшы там каля трох гадзін, вызвалілі, уручыўшы позву зьявіцца ў суд 10 красавіка. Яго вінавацяць у арганізацыі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва хімічнага заводу. |
45063 |
2008-03-21 |
Стрыжак Андрэй |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-24 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
7 сут. |
|
Андрэй Стрыжак быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Дзянісам Грамыкай і Аляксандрам Яшанавым падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР.
Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. |
45064 |
2008-03-21 |
Грамыка Дзяніс |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-24 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Дзяніс Грамыка быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Андрэям Стрыжаком і Аляксандрам Яшанавым падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР.
Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. |
45065 |
2008-03-21 |
Яшанаў Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-24 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Аляксандр Яшанаў быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Дзянісам Грамыкам і Андрэем Стрыжаком падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР.
Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. |
45066 |
2008-03-20 |
Цянюта Андрэй |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-03-21 |
Свірыдаў Ілля |
Гомель, Чыгуначны |
10 сут. |
|
Маладафронтавец Андрэй Цянюта прэвінтыўна затрыманы ў Гомелі напярэдадні 25 сакавіка. |
45067 |
2008-03-17 |
Кур'яновіч Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-18 |
Скугарава Натальля |
Менск, Савецкі |
15 сут. |
|
Актывіст камапаніі "Jeans- за свабоду!" быў затрыманы падчас акцыі салідарнасьці з тыбецкім народам, якая адбылася 17 сакавіка ля Кітайскай амбасады ў Менску. |
45068 |
2008-03-15 |
Каспяровіч Зьміцер |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-03-17 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
12 сут. |
|
Зьмітра затрымалі 15 сакавіка супрацоўнікі ДАІ. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі некалькі пачак налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “За эўрапейскую Беларусь” і міжнародную моладзевую арганізацыю Малады Фронт. У міліцыі на Зьмітра склалі пратакол, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы. Да суду Касьпяровіча трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. |
45069 |
2008-03-14 |
Жукоўскі Кастусь |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-17 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
14 сут. |
20 б.в. 700 000 руб. |
Сябра аргкамітэту БХД Кастусь Жукоўскі быў затрыманы разам з Марыяй Тульжанковай ўвечары 14 сакавіка.
Затрыманьне адбылося падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры г. Гомеля, дзе маладыя людзі раздавалі паштоўкі-запрашэньні да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. |
45070 |
2008-03-14 |
Тульжанкова Марыя |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-17 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Навучэнку мастацкай вучэльні Марыну Тульжанкову затрымалі разам з Кастусём Жукоўскім ўвечары 14 сакавіка. Затрыманьне адбылося падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры г. Гомеля, дзе маладыя людзі раздавалі паштоўкі-запрашэньні да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. |
45071 |
2008-03-14 |
Нягацін Сяргей |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-03-15 |
Рубіс Тацяна |
Магілёў, Ленінскі |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
А палове на дванаццатую ночы затрыманы каля пад’езда свайго дома двума міліцыянтамі патрульна-паставой службы. Нагодай для зьняволеньня сталіся нібыта непрыстойныя паводзіны актывіста. Паводле пратаколу затрыманьня, ён быў п’яны й лаяўся матам. Канфіскаваны дзясятак календарыкаў Беларускай службы “Радыё Свабоды”, некалькі асобнікаў недзяржаўнай газэты “Магілёўскі час”. Ноч з 14 на 15 сакавіка Сяргей Нягацін прабыў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 27-га сакавіка суд вынес рашэньне. Затрымлівалі і сьведчылі ў судзе супрацоўнікі міліцыі Мачэкін Пётр і Салабёнак Сяргей. Па іх словах, хлопец прыцягнуў да сябе ўвагу аб’ёмнай торбай і адсутнасьцю флікера. |
45072 |
2008-03-14 |
Хамайда Барыс |
м |
23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) |
2008-04-09 |
|
Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
Віцебскі апазыцыянэр атрымаў па пошце копію пастановы адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёну, якая пакарала яго штрафам ў памеры 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў) за гандаль у неналежным месцы.
Барысу Хамайду паведамілі, што правапарушэньне было зафіксавана 14 сакавіка каля дому № 28 па вуліцы Леніна — знакамітага ў Віцебску “Сіняга дому”, дзе актывіст штодня распаўсюджвае недзяржаўныя газэты й часопісы. “За гандаль у неналежным месцы”, як напісана ў пастанове адміністрацыйнай камісіі, на спадара Хамайду накладзены штраф памерам 5 базавых велічынь. |
45073 |
2008-03-04 |
Сяргіец Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-05 |
Паўлючук Тацяна |
Менск, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы 4 сакавіка ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу. |
45074 |
2008-03-02 |
Марозаў Аляксей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Менск, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Моладзевы актывіст быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам. |
45075 |
2008-03-02 |
Шыла Уладзімір |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Салігорск |
15 сут. |
|
Дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла быў затрыманы 2 сакавіка ў Салігорску падчас мітынгу. Нагадаем, 2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу горада вышла каля 300 чалавек для ўдзелу сацыяльным мітынгу, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі. Мітынг быў жорстка разагнаны міліцыянтамі і мінскім спецназам. |
45076 |
2008-03-02 |
Банько Зьміцер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Салігорск |
3 сут. |
|
Моладзевы актывіст Зьміцер Банько быў затрыманы падчас сацыяльнага мітынгу ў Салігорску. |
45077 |
2008-02-27 |
Сіўцова Юлія |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
|
Юлію Сіўцову і Яўгена Пятліцкага затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Моладзевых актывістаў абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму.
Рашэньнем суду Юлія Сіўцова была АПРАЎДАНАЯ. |
45078 |
2008-02-27 |
Пятліцкі Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Яўгена Пятліцкага і Юлію Сіўцову затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Юлію і Яўгена абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму. |
45079 |
2008-02-25 |
Грышчэня Яраслаў |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-02-26 |
|
Баранавічы |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
11 лютага падчас правядзеньня ў Баранавічах мітынгу прадпрымальнікаў моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня быў затрыманы, у пастарунку на яго склалі адміністратыўны пратакол нібыта за брыдкую лаянку і сказалі чакаць позвы ў суд. Аднак замест позвы супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яраслава Грышчэню 25 лютага проста на вуліцы і трымалі за кратамі да наступнага дня, калі было прызначана судовае паседжаньне. |
45080 |
2008-02-25 |
Хамайда Барыс |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-04 |
Бардзюкова Ала |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Барыс Хамайда быў затрыманы 25 лютага ў цэнтры гораду разам Аленай Залескай падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову.
ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ |