41841 |
2013-06-27 |
Сівы Аляксандр |
м |
|
|
|
|
|
|
27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх быў Аляксандр Сівы “Народная Воля”
Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усе журналісты былі адпушчаны |
41842 |
2013-06-27 |
Карней Ігар |
м |
|
|
|
|
|
|
27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх быў Ігар Карней з Радыё Свабода.
Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку. |
41843 |
2013-06-27 |
Касцюкевіч Наталля |
ж |
|
|
|
|
|
|
27 чэрвеня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў,сярод якіх была Касцюкевіч Наталля.
Яны накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска. У 14.00 усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку. |
41844 |
2013-05-07 |
Камбалава Анжаліка |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-05-08 |
Груда Кацярына |
|
|
20 б.в. 2 000 000 руб. |
У Баранавічах 8 мая ў гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі АГП Анжалікі Камбалавай, якую 7 мая затрымалі супрацоўнікі міліцыі а 19-й гадзіне за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікету ў памяць бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Усю ноч актывістка правяла ў камеры ізалятара часовага ўтрымання.
Судовае пасяджэнне вяла суддзя Кацярына Груда. Яна прызнала актывістку вінаватай у парушэнні ч.2 арт.23.34 КаАП і прысудзіла ей адміністрацыйны штраф у памеры 20 базавых адзінак (2 млн. руб.). Анжаліка Камбалава прызнала, што арганізавала і ўдзельнічала ў пікеце ля гандлёвага цэнтра “Вясёлка”, але не прызнала сябе вінаватай.
Пасля суда міліцыянер, які прысутнічаў на судзе, вярнуў актывістцы партрэт Юрыя Захаранкі. |
41845 |
2013-05-06 |
Ярашэвіч Аляксандр |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-05-07 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
12 сут. |
|
Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску.
Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту.
Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналістаў у непадпарадкаванні.
Сведкі - супрацоўнікі міліцыі -Гарашко, Жарскі |
41846 |
2013-05-06 |
Галко Дзьмітрый |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-05-07 |
Хаткевіч Яўген |
Менск, Маскоўскі |
10 сут. |
|
Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску.
Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту.
Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналістаў у непадпарадкаванні
Суддзя дапытал сведак - супрацоўнікаў міліцыі Новіка і Гарошко |
41847 |
2013-05-02 |
Мельнікаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-05-03 |
Шабуня Вікторыя |
Менск, Цэнтральны |
10 сут. |
|
Актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава затрымалі ўвечары 2 траўня супрацоўнікі міліцыі. У парку імя М.Горкага ён трымаў расцяжку з надпісам "Анархізм не злачынства, Ігар Трухановіч не злачынца".
Ноч Мельнікаў правёў у пастарунку Першамайскага РУУС. А 3 траўня актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (ч.3 арт. 23.34, арт 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Суд Цэнтральнага раёна Менска пакараў яго арыштам на 10 сутак, суддзя Вікторыя Шабуня. Справа разглядалася без адваката. |
41848 |
2013-04-26 |
Каваленка Віталь |
м |
24.23 ч.2 КаАП – «арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) |
2013-05-17 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
20 б.в. 2 000 000 руб. |
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com
Дзяржаўцава і Каваленку прызналі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету ў дзень угодкаў чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка. Яны выйшлі на вуліцу Замкавую з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».
Каваленка і Дзяржаўцаў не адмаўлялі таго, што прастаялі з плакатамі каля паўгадзіны ў цэнтры Віцебску. Але казалі, што не ладзілі акцыі – проста выкаўвалі свае меркаванні, а гэта ёсць іх канстатуцыйным правам |
41849 |
2013-04-26 |
Дзяржаўцаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-05-17 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
20 б.в. 2 000 000 руб. |
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com
Дзяржаўцава і Каваленку прызналі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету ў дзень угодкаў чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка. Яны выйшлі на вуліцу Замкавую з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».
Каваленка і Дзяржаўцаў не адмаўлялі таго, што прастаялі з плакатамі каля паўгадзіны ў цэнтры Віцебску. Але казалі, што не ладзілі акцыі – проста выкаўвалі свае меркаванні, а гэта ёсць іх канстатуцыйным правам |
41850 |
2013-04-26 |
Ярашэвіч Аляксандр |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Палулех Кірыл |
Менск, Савецкі |
3 сут. |
|
Журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, якое, нібыта мела месца пад час “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка.
Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя ўвечары
пасля заканчэння дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасьведчанні. Выходныя журналісты правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна. |
41851 |
2013-04-26 |
Барбарыч Генадзь |

41852 |
2013-04-26 |
Дашкевіч Вячаслаў |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
|
5 сут. |
|
Вячаслава Дашкевіча затрымалі падчас маніторынга Савецкага РУУСа падчас акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка. прысудзілі 5 сутак арышту. |
41853 |
2013-04-26 |
Чарняк Дзьмітрый |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Чарняка Дзьмітрыя затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка . Выходныя правеў на ІВС у Менску. Асудзілі па 5 сутак па кожнаму артыкулу. |
41854 |
2013-04-26 |
Тарнагурскі Аляксандр |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Чарняка Дзьмітрыя затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі Шлях" 26 красавіка . Выходныя правеў на ІВС у Менску. Асудзілі па 5 сутак па кожнаму артыкулу. |
41855 |
2013-04-26 |
Трухановіч Ігар |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-04-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Прымаў удзел у дазволеным шэсьці «Чарнобыльскі шлях», выкрываў лёзунгі – напрыклад, «До чего дошёл прогресс, здоровья нет, а есть АЭС». Дайшоў да плошчы Бангалор, але на саму плошчу не пайшоў, вырашыў сысьці дадому. За ім увесь час ішоў чалавек у цывільным. Ён паспрабаваў уцячы ад незнаёмца, але тут падбеглі яшчэ двое, павалілі на зямлю, зацягнулі ў двор, а пасьля пад’ехаў мікрааўтобус, і яго туды запіхнулі. |
41856 |
2013-04-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
|
2013-04-18 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
15 сут. |
|
18 красавіка без удзелу Яроменка адбыўся суд па парушэнню нагляду. Суд пакараў хлопца 15 суткамі арышту — нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.
Паводле Першамайскага суду, Уладзь Яроменак не знаходзіўся ў сябе дома ў нейкі прамежак часу з 21 гадзіны вечара да 6 гадзіны раніцы 24 лютага 2013 году. |
41857 |
2013-04-22 |
Смолікаў Кастусь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-25 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. |
41858 |
2013-04-22 |
Вінаградаў Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-23 |
Шабуня Вікторыя |
Менск, Цэнтральны |
12 сут. |
|
Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Яго падазраюць у вывешванні каля ўвахода на станцыю метро «Няміга» партрэта Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сцяга. Побач з калонкі даносілася песня Ляпісаў Belarus Freedom.
У судовую залу дапусцілі толькі жонку актывіста - Святлану.
Абвешчаны прысуд - 12 сутак арышту. |
41859 |
2013-04-05 |
Мельнікаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-10 |
Рэлява Аксана |
Менск, Першамайскі |
|
22 б.в. 2 200 000 руб. |
25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю. Ён разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў.
Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
Назіральнікі, якія сачылі за працэсам адзначаюць, што суддзя прыняла рашэнне толькі на падставе рапарту супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фотаздымкаў з электронных СМІ.
Дзіўным і абсурдным выглядае і прымяненне часткі 2 артыкула 23.34 (арганізацыя масавага мерапрыемства, несанкцыянаванага ўладамі), паколькі цяжка ўявіць, якім чынам адзіны удзельнік акцыі можа арганізаваць яе. |
41860 |
2013-03-29 |
Вусік Валеры |
м |
172.3 КаАП – «распаўсюд друкаваных выданьняў без выходзячых дадзеных», 9.2 КаАП – «паклёп» |
|
Гуз Уладзімір |
Бялынічы, раённы |
|
50 б.в. 5 000 000 руб. |
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Вёў судовае паседжанне старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз, сакратаром суда на паседжанні была Тамара Ігнатовіч.
У судзе разглядаліся два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеныя ўчастковым інспектарам Сяргеем Карыткіным, быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за “незаконны” распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.Таксама Бялыніцкі раённы суд не задаволіў хадайніцтва Валерыя Вусіка аб удзеле ў разглядзе адміністрацыйнага працэса яго адваката. Слуханні ў судзе пачаліся ў 16-40 і скончыліся толькі ў 20-00 вечара.Суд таксама не прыняў да ўвагі пісьмовыя сведчанні шэрагу жыхароў вёскі Лебедзянкі, якія пацвярджалі, што факты парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, выкладзеныя у артыкуле Валерыя Вусіка “Што змянілась за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка”?” у газеце “Магілёўскі Выбар”, сапраўды мелі месца.Не прыняў да ўвагі суд і сведчанні выдаўца газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіча, што газета “Магілёўскі Выбар” выдаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, і можа распаўсюджвацца любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь без усялякіх абмежаванняў.Суд пакараў Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў. |