44821 |
2008-09-21 |
Данілава Святлана |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2008-11-21 |
Ананіч Алена |
Менск, Першамайскі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Актывістка з Барысава была затрыманая за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. Дастаўленая ў РАУС, дзе ў дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. У РАУСе жанчыну пратрымалі каля 15 гадзінаў. Роўна праз 2 месяцы пасьля затрыманьня суд вынес пастанову без удзелу ў працэсе Сьвятланы. |
44822 |
2008-09-18 |
Лаўрэцкі Сцяпан |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-09-18 |
Рэлява Аксана |
Менск, Цэнтральны |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін.
Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання». |
44823 |
2008-09-18 |
Саколін Вадзім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-09-18 |
Савасьцян Людміла |
Менск, Цэнтральны |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін.
Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання». |
44824 |
2008-09-15 |
Ільін Міхаіл |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-09-16 |
Харытанюк |
Берасьце, Маскоўскі |
5 сут. |
|
На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Міхася Ільіна склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ.
Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся. |
44825 |
2008-09-15 |
Скрабец Яўген |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-09-16 |
Харытанюк |
Берасьце, Маскоўскі |
5 сут. |
|
На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Скрабца Яўгена склалі пратакол ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ.
Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся. |
44826 |
2008-09-13 |
Цянюта Андрэй |
м |
166 КаАП – «непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі» |
2008-09-24 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны РАУС |
7 сут. |
20 б.в. 700 000 руб. |
У Гомелі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.
Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена.
Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе.
Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд. Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля. |
44827 |
2008-09-07 |
Амельчанка Іван |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-09-24 |
|
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна |
|
|
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Івана Амельчанку затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары».
Ва УУС Ленінскага раёна сталіцы актывіста даставілі ў 23 гадзіны. Усю ноч Амельчанка правеў пад арыштам.
Вызвалілі актывіста толькі ў 11 раніцы. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). |
44828 |
2008-09-07 |
Макарэвіч Сяргей |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-09-24 |
|
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна |
|
|
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Макарэвіча затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары».
У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). |
44829 |
2008-09-05 |
Ханяўка Вадзім |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) |
2008-09-06 |
|
Менск, Савецкі |
15 сут. |
|
Моладзевага актывіста Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку затрымалі ў цэнтры гораду раніцою 5 верасьня і абвінавацілі ў знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе. |
44830 |
2008-08-28 |
Скрабец Яўген |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
У Берасьці па падазрэньні ў нанясеньні надпісу "БАЙКОТ" на помнік Леніну, які стаіць на аднайменнай плошчы, 28 жніўня быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Яўген Скрабец. У Ленінскім РАУСе на Я.Скрабца быў складзены пратакол. Актывіст падазраецца ва ўчыненьні правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нанясеньне надпісу на помнік. У актывіста была канфіскавана фотакамэра, якую пасля агляду яму вярнулі. У 17.50 маладафронтавец быў адпушчаны на волю. |
44831 |
2008-08-27 |
Салаш Сяргей |
м |
9.2 КаАП – «паклёп» |
2008-09-10 |
Бачышча Алена |
Барысаў, раённы |
|
25 б.в. 875 000 руб. |
10 верасня суддзя Барысаўскага раённага суда Алена Бачышча прызнала незарэгістраванага прэтэндэнта ў кандыдаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Сяргея Салаша вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, якое падпадае пад дзеянне артыкула 9.2 КаАП РБ ("Паклёп") і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь.
Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 (зараз -- сакратар акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) Таццяна Стасава абвінавацілі Салаша ў тым, што ён назваў іх "фальсіфікатарамі выбараў". Абвінавачанне падтрымалі сведкі -- супрацоўнікі Барысаўскага райвыканкама Малеін і Данская.
Адвакат Салаша Павел Сапелка мае намер абскардзіць рашэнне Барысаўскага суда ў вышэйстаячай судовай інстанцыі. |
44832 |
2008-08-20 |
Круткін Алесь |
м |
26.1 КаАП – «нез'яўленне ў ваенкамат» (былы 25.1) |
2008-08-20 |
Абрамава Натальля |
Полацак |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат.
Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску. |
44833 |
2008-08-18 |
Лукша Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-08-28 |
Хома Міхаіл |
Менск, Ленінскі |
10 сут. |
|
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Лукша быў прысуджаны судом Ленінскага раёна Менска да 10 сутак арышта за распаўсюджванне газеты «Выбар», у якой змяшчаліся заклікі да байкоту маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў» і пратэстаў супраць магчымых фальсіфікацый вынікаў «выбараў». Суддзя Міхаіл Хома прызнаў Паўла Лукшу вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КААП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). У газеце «Выбар» большасць артыкулаў была прысвечаная тэме байкота маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў», а таксама быў надрукаваны артыкул «Твой голас можа быць пачуты толькі на Плошчы» з заклікам выходзіць 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, у выпадку калі вынікі «выбараў» будуць сфальсіфікаваныя. |
44834 |
2008-08-11 |
Атакулава Маўлюда |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-08-12 |
|
Менск, Цэнтральны |
10 сут. |
|
Авістка была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі каля амбасады Расеі 11 жніўня. Такую пастанову прыняў 12 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску. Атакулаву абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях). |
44835 |
2008-08-08 |
Кур'яновіч Павал |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-08-11 |
|
Менск, Маскоўскі |
15 сут. |
|
На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны судом Маскоўскага раёна беларускай сталіцы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. Яго прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве". |
44836 |
2008-08-01 |
Шчапёткіна Тамара |
ж |
|
|
|
|
|
|
|
44837 |
2008-07-30 |
Жукоўскі Кастусь |
м |
16.6 ч. 2 КаАП – «пранікненьне ў зону радыёактыўнага забруджваньня мясцовасьці» (былы 16.3) |
2008-08-15 |
Мажэйка С |
Ветка, Веткаўскі раенны суд |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ).
- 30 ліпеня ен займаўся зборам подпісаў па сваёй акрузе і вырашыў заехаць у вёску Бяседь Веткаўскага раёна. Па дарозе яго спыніў патруль і спытаў дазвол на знаходжанне ў гэтым месцы. Дазволу ў яго не было. Але і дарожных знакаў, забараняючых уезд у гэтую зону, або папераджальных, таксама не было. Быў нейкі самаробны слупок з надпісам "уезд забаронены", вельмі падобны на плён дзіцячай творчасці, але не дарожны знак.
У судзе К. Жукоўскі растлумачыў, што дарожныя знакі павінны быць аформленыя іншым чынам, паводле ПДР.
З пастановай Кастусь прэтэндэнт у кандыдаты не згодзен і намерваецца абскардзіць рашэнне Веткаўскага суда ў Гомельскім абласным судзе. |
44838 |
2008-07-26 |
Азарка Наста |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2008-07-26 |
Гвозд Дзьмітрый |
Нясьвіж, раённы |
|
90 б.в. 3 150 000 руб. |
Затрымана 26 ліпеня 2008 года ў 00-00 гадзін па вуліцы Ленінскай у г. Нясьвіжы. Абвінавачана ў непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовай асобы. |
44839 |
2008-07-11 |
Cтажараў Віталь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-07-17 |
Паўлючук Тацяна |
Менск, Цэнтральны |
15 сут. |
|
Стажараў Віталь быў затрыманы 11 ліненя на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г.Менска. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ. |
44840 |
2008-07-11 |
Паўлоўскі Кірыл |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-07-17 |
Паўлючук Тацяна |
Менск, Цэнтральны |
10 сут. |
|
Паўлоўскі Кірыл быў затрыманы 11 ліненя на пр.Незалежнасці 19, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ. |