44481 |
2009-05-16 |
Драчоў Павел |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-06-08 |
Ланцэвіч Сьвятлана |
Ваўкавыск |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
16 траўня пасьля акцыі, прысьвечанай Дню салідарнасьці з мясцовымі прадпрымальнікамі Міколам Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам быў затрыманы кіраўнік Грамадзянскага Форуму Павел Драчоў, дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол правапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
14 чэрвеня абласны суд Гарадзенскай вобласьці адмяніў рашэньне Ваўкавыскага раённага суда па справе 8 сябраў АГП, якія правялі акцыю ў падтрымку Аўтуховіча і былі асуджаныя. Справу адправілі на перагляд. |
44482 |
2009-05-16 |
Гуляк Віталь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Ваўкавыск |
|
|
16 траўня пасьля акцыі, прысьвечанай Дню салідарнасьці з мясцовымі прадпрымальнікамі Міколам Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам быў затрыманы праваабаронца з Ваўкавыску Віталь Гуляк, дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол правапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. |
44483 |
2009-05-15 |
Хамайда Барыс |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну |
|
|
Барыса Хамайду затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Віцебску каля “сіняга дому” (вуліца Леніна, 28), дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу. Супрацоўнікі міліцыі з паўгадзіны назіралі, як Хамайда размаўляе зь мінакамі, а потым загадалі паехаць зь імі ў апорны пункт міліцыі Чыгуначнага раёну, патлумачыўшы, што ягоны столік з раскладзенымі друкаванымі выданьнямі замінае перасоўвацца па ходніках і ўвогуле псуе краявід у цэнтры гораду. Складзены пратакол правапарушэньня. Чакае адміністратыўнай камісіі. |
44484 |
2009-05-15 |
Хамайда Барыс |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну |
|
|
Барыса Хамайду затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Віцебску каля “сіняга дому” (вуліца Леніна, 28), дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу. Супрацоўнікі міліцыі з паўгадзіны назіралі, як Хамайда размаўляе зь мінакамі, а потым загадалі паехаць зь імі ў апорны пункт міліцыі Чыгуначнага раёну, патлумачыўшы, што ягоны столік з раскладзенымі друкаванымі выданьнямі замінае перасоўвацца па ходніках і ўвогуле псуе краявід у цэнтры гораду. Складзены пратакол правапарушэньня. Чакае адміністратыўнай камісіі. |
44485 |
2009-05-14 |
Шарэнда Андрэй |
м |
|
|
|
Берасьце, Ленінскі |
|
|
Прэвентыўна затрыманы на чыгуначным вакзале берасьцейскі актывіст Андрэй Шарэнда, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну нібыта для вызначэньня асобы, адпушчаны пасьля дагляду асабістых рэчаў, напісаньня тлумачэньняў, экспертызы на ўжываньне алкаголю. Адпушчаны. Але як толькі актывіст зайшоў у цягнік супрацоўнікі міліцыі зноў затрымалі Шарэнду, даставілі ў РАУС, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. |
44486 |
2009-05-14 |
Ільін Міхаіл |
м |
|
|
|
Берасьце, Ленінскі |
|
|
Прэвентыўна затрыманы на чыгуначным вакзале берасьцейскі актывіст Міхаіл Ільін, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну нібыта для вызначэньня асобы, адпушчаны пасьля дагляду асабістых рэчаў, напісаньня тлумачэньняў, экспертызы на ўжываньне алкаголю. Адпушчаны. Але як толькі актывіст зайшоў у цягнік супрацоўнікі міліцыі зноў затрымалі Ільіна, даставілі ў РАУС, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. |
44487 |
2009-05-14 |
Пашко Юлія |
ж |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Прэвентыўна затрыманая супрацоўнікамі міліцыі ў цягніку "Берасьце-Менск" актывістка Маладога фронту Юлія Пашко, якая зьбіралася ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманая дастаўленая ў пастарунак без тлумачэньняў прычынаў затрыманьня. |
44488 |
2009-05-14 |
Стасюк Іван |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Прэвентыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў цягніку "Берасьце-Менск" актывіст Маладога фронту Іван Стасюк, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак без тлумачэньняў прычынаў затрыманьня. |
44489 |
2009-05-14 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за ўдзел у маршы "За Незалежнасьць" на Кастрычніцкай плошчы Менску. У гэты дзень 1995 года пасьля рэферэндуму былі зьмененыя дзяржаўныя сымбалі (герб і сьцяг). Пры затрыманьні АПАМам прымянялася фізічная сіла. Вінярскага пассадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў Цэнтральны РУУС. Адпушчаны цягам трох гадзінаў. |
44490 |
2009-05-14 |
Вяргейчык Аляксей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
За паўгадзіны да пачатку акцыі ў Менску быў затрыманы Аляксей Вяргейчык, актывіст “Маладога Фронту”. Аляксей выходзіў са свайго дому, накіроўваючыся на Кастрычніцкую плошчу на марш “За Незалежнасьць!” Каля трох гадзінаў актывіст знаходзіўся ў Савецкім РУУС Менску. Вызвалены без складаньня пратаколаў. |
44491 |
2009-05-14 |
Кур'яновіч Павал |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Прыкладна ў 17 45 ля галоўпаштамту ў Менску быў затрыманы менскі каардынатар “Маладога Фронту” Павел Кур’яновіч, супрацоўнікі міліцыі патрабавалі паказаць пашпарт, якога не было пры сабе ў Кур’яновіча, забралі ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу. |
44492 |
2009-05-14 |
Скрабец Яўген |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
У Менску ля вакзала быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Скрабец, які накіроўваўся на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу. |
44493 |
2009-05-14 |
Мацкевіч Валерый |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
У Менску ля чыгуначнага вакзала быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Валеры Мацкевіч, які накіроўваўся на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу. |
44494 |
2009-05-14 |
Якубоўская Алеся |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
У Менску ля галоўпаштампта была затрыманая актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская, якіая накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўленая ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаная без пратаколу. |
44495 |
2009-05-14 |
Янушэўскі Аляксей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
У Менску на Кастрычніцкай плошчы пасьля маршу "За Незалежнасьць!" быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Аляксей Янушэўскі, які сядаў у аўтобус № 100, дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Цягам 2 гадзін адпушчаны без складаньня пратаколу. |
44496 |
2009-05-14 |
Варапаеў Ягор |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Прыкладна ў 19 10 каля сядзібы БНФ (куды ўдзельнікі акцыі ішлі заціснутыя ў колы АМАПу ) быў схоплены Ягор Варапаеў з Асіповічаў, які прыехаў на марш "За Незалежнасьць!" у Менск. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны цягам паўгадзіны. |
44497 |
2009-05-14 |
Лазар Аляксандр |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Прыкладна ў 19 10 каля сядзібы БНФ (куды ўдзельнікі акцыі ішлі заціснутыя ў колы АМАПу ) быў схоплены Аляксандр Лазар, які прыехаў на марш "За Незалежнасьць!" у Менск. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны цягам паўгадзіны. |
44498 |
2009-05-13 |
Рузаў Пётр |
м |
11.3 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» (былы 10.9) |
|
|
Баранавічы |
|
|
Уначы супрацоўнікі міліцыі затрымалі баранавіцкага актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава.
Затрыманьне праводзілася за нанясеньне графіці «Свабоду палітвязням!» і «Свабоду Аўтуховічу!» на сьцены мясцовага мясакамбіната ў цэнтры горада. Дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол. Вызвалены. Чакае суду. |
44499 |
2009-05-12 |
Кур'яновіч Павал |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-05-13 |
Ярмоленкаў Леанід |
Менск, Першамайскі |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
12 траўня Павал Кур’яновіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці. Падчас затрыманьня ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна, дзе складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суду актывіст знаходзіўся ў РУУС. Суд перанесены на 14 траўня, суддзя выклікала сведку, ахоўніка, які выклікаў міліцыю. |
44500 |
2009-05-12 |
Ладзіс Вікторыя |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
12 траўня непаўнагадовая Вікторыя Ладзіс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці разам з Паўлам Кур'яновічам. Падчас затрыманьня ў якога знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўленая ў РУУС Першамайскага раёна. Адпушчаная праз тры гадзіны без складаньня пратакола правапарушэньня як непаўнагадовая. |