44561 |
2009-04-26 |
Пятрова Ірына |
ж |
|
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Затрыманая ў Віцебску моладзевая актывістка Ірына Пятрова, якая мелася ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Пятрова дастаўлена ў Першамайскі РАУС, адпушчаныая пасьля тлумачэньня. |
44562 |
2009-04-26 |
Каваленка Сяргей |
м |
|
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Затрыманы сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час. |
44563 |
2009-04-26 |
Місьнікаў Валеры |
м |
|
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Затрыманы актывіст Валеры Місьнікаў, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час. |
44564 |
2009-04-26 |
Шчапёткіна Тамара |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-05-20 |
Нямкова Алена |
Бяроза |
|
|
У Бярозе пад час правядзеньня традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысьвечанай сумнай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, была затрыманая журналісмтка і праваабаронца Тамара Шчапёткіна. Дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час. Суд пачаўся 20 траўня. У удзе сьведчылі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС маёр Жук, капітан Аполька і Дземідовіч, якія затрымалі жуналістку, калі тая ыконвала свае прафесійныя абавязкі. 29 траўня судовы працэс скончаны, суд вынес папярэджаньне. |
44565 |
2009-04-26 |
Пілевіч Аляксей |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2009-05-21 |
Кісьмярошкіна Валянціна |
Віцебск, Першамайскі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Аляксей Пілевіч, які ўдзельнічаў у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Актывіст дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны. Сладзены пратакол правапарушэньня. На судзе супрацоўнік міліцыі Матвееў распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі актывіста - гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук, і пацвердзіў, што пры затрыманьні ў дачыненьні да актывіста ўжывалася фізічная сіла. |
44566 |
2009-04-26 |
Крук Іван |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2009-06-26 |
Дзямешчык Аляксандр |
Астравец |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
26 красавіка Іван Крук сустрэў на вуліцы суседа-пэнсіянэра і даў яму газэты “Астравецкі весьнік”, “Мірны атам”, “Новы час”, “Глыток паветра”, Вілейшчына”, у якіх былі надрукаваныя артыкулы пра плянаваную будоўлю Астравецкай АЭС.
Супрацоўнікі міліцыі потым канфіскавалі ўсе газэты, а ў Івана Крука ўчастковы ўзяў пісьмовае тлумачэньне і разам з газэтамі пераслаў у Міністэрства інфармацыі. Там на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што ён распаўсюджваў выданьні без выходных дадзеных, і накіравалі ў Астравецкі суд. |
44567 |
2009-04-25 |
Скрабец Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-26 |
|
Ліда |
1 сут. |
|
Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, адпушчаны праз пэўны час. |
44568 |
2009-04-25 |
Руды Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-05-25 |
|
Ліда |
|
|
Затрыманы моладзевы актывіст за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз пэўны час. Суд вынес папярэджаньне. |
44569 |
2009-04-25 |
Бунько Ганна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-05-25 |
|
Ліда |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманая моладзевая актывістка Ганна Бунько за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Ганна дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час. |
44570 |
2009-04-25 |
Бароўскі Вадзім |
м |
|
|
|
Ліда |
|
|
Затрыманы ля РАУСа, калі прыйшоў запытацца пра затрыманых сяброў пасьля шэсьця, прысьвечанага гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Адпушчаны праз пэўны час. |
44571 |
2009-04-22 |
Ільін Міхаіл |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2009-04-23 |
|
Берасьце, Ленінскі |
10 сут. |
|
Затрыманы сябра "Маладога фронту" Міхаіл Ільін супрацоўнікамі міліцыі на галоўнай плошчы Берасьця, куды ён прынёс і паклаў да помніка Леніну унітаз і чатыры рулоны туалетнай паперы. Дастаўлены ў Ленінскі РАУС, складзены пратакол. Ноч да суда правёў у пастарунку. |
44572 |
2009-04-17 |
Панамароў Сяргей |
м |
|
|
|
Клецк |
|
|
У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру ў журналіста Сяргея Панамарова. Журналіст прыехаў у Клецк, каб зрабіць матэрыял пра руйнаваньне гісторыка-культурных каштоўнасьцей Клеччыны. Супрацоўнікі Клецкага РАУС некаторы час сачылі за Сяргеем Панамаровым, журналістам і тэлеаператарам, і актывістам руху "За свабоду" і, калі ён выходзіў з крамы, затрымалі. Прычыну затрыманьня назваць адмовіліся. У аддзяленьні міліцы адабраная каштоўная апаратура і касета з відэазапісам і складзены пратакол адабраньня. Копію пратакола супрацоўнікі міліцыі не далі. Адпушчаны праз пэўны час. |
44573 |
2009-04-16 |
Скрабец Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-17 |
Назарэнка Ларыса Іванаўна |
Берасьце, Ленінскі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманы моладзевы актывіст Яўген Скрабец за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і раздавалі прахожым улёткі з інфармацыяй пра іх. Яўген дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання. |
44574 |
2009-04-16 |
Шэлег Уладзімір |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-17 |
Назарэнка Ларыса Іванаўна |
Берасьце, Ленінскі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманы моладзевы актывіст Уладзімір Шэлег за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і раздавалі прахожым улёткі з інфармацыяй пра іх. Уладзімір дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. |
44575 |
2009-04-16 |
Гагалюк Натальля |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-17 |
Назарэнка Ларыса Іванаўна |
Берасьце, Ленінскі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманая моладзевая актывістка Натальля Гагалюк за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Натальля дастаўленая ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня. |
44576 |
2009-04-16 |
Ішчык Кацярына |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-17 |
Назарэнка Ларыса Іванаўна |
Берасьце, Ленінскі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманая моладзевая актывістка Кацярына Ішчык за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Кацярына дастаўленая ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня. |
44577 |
2009-04-16 |
Касянчук Іларыён |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-04-17 |
Назарэнка Ларыса Іванаўна |
Берасьце, Ленінскі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
Затрыманы моладзевы актывіст Іларыён Касянчук за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Іларыён дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. |
44578 |
2009-04-16 |
Грыдзін Уладзімір |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы фотакарэспандэнт, сябра БАЖ Уладзімір Грыдзін людзьмі ў цывільным, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска. Дастаўлены ў пастарунак. Знішчыўшы ўсе здымкі, адпушчаны. Супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся, падчас затрыманьня прымянялі фізічную сілу. |
44579 |
2009-04-16 |
Любянчук Алесь |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2009-04-17 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Затрыманы журналіст Любянчук Алесь супрацоўнікам міліцыі Дзядзейка 16 красавіка пасля заканчэньня судовага працэсу па скарзе моладзевага актывіста Змітра Хведарука. Чалавек у цывільным, як стала вядома з пратаколу суда К. Харлан, які прадстаўляўся як супрацоўнік камітэта дзяржбяспекі, здымаў прысутных на відэакамеру, Любянчук у адказ пачаў здымаць на сваю і быў затрыманы, дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе складзены два пратаколы правапарушэньня. Ноч правёў у пастарунку. Суд перанесены на 21 красавіка, бо Любянчук патрабаваў свайго адваката. |
44580 |
2009-04-15 |
Пушкін Алесь |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Затрыманы мытнікамі на польска-беларускай мяжы, на станцыі Брэст-Цэнтральны, мастак Алесь Пушкін, які вяртаўся на Беларусь. Ён звярнуўся да памежнікаў па-беларуску, чым выклікаў павышаную цікавасць да сябе. Пасля гэтага яго ссадзілі з цягніка і больш за 2 гадзіны даглядалі асабістыя рэчы, у выніку чаго забралі «на экспертызу» адзін асобнік кнігі «Беларусь. Разрыў пакаленьняў. Адрозьненьні ў мэтах, каштоўнасьцях, стратэгіі» пад рэдакцыяй Андрэя Дынько, а таксама 1 асобнік часопіса «Беларускія ведамасьці» (№ 2 (64)/2008 (Нью-Ёрк — Варшава). Пратакол вынятку падпісала старшы інспектар Людміла Уласава. |