44601 |
2009-03-25 |
Карноў Дзяніс |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы актывіст Маладога Фронту Дзяніс Карноў, пасьля ператрусу ў яго кватэры супрацоўнікі міліцыі ў штацкім вывезлі Карнова і актывістку Насту Палажанку за горад і высадзілі ля вёскі Тарасава. Па дарозе Карноў быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, адзеньне парванае. Актывістам нацягнулі на вочы шапкі. |
44602 |
2009-03-19 |
Ладуцька Алег |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну |
|
|
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны. |
44603 |
2009-03-19 |
Вінярскі Максім |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну |
|
|
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны. |
44604 |
2009-03-15 |
Іваноў Кастусь |
м |
|
|
|
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі віцебскі актывіст БХД Кастусь Іваноў каля ўнівермагу ў Віцебску, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Ва ўлётках былі пералічаныя артыкулы, якія гарантуюць грамадзянам правы на атрыманьне праўдзівай інфармацыі, на свабоду сходаў і вольнае выказваньне палітычных меркаваньняў. А таксама прыклады таго, што гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі і , у прыватнасьці, у Віцебску.
Актывіст дастаўлены ў Чыгуначны РАУС Віцебска, некалькі дзесяткаў улётак, якія ён не пасьпеў раздаць канфіскаваныя. Адпушчаны без складання пратаколу правапарушэньня. |
44605 |
2009-03-12 |
Рэпін Валер |
м |
|
|
|
|
|
|
|
44606 |
2009-03-07 |
Масеціч Аляксей |
м |
|
|
|
Бяроза |
|
|
Затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" за расклейку налепак з выявай сцягу еўразвязу. Дастаўлены ў РАУС
г. Бярозы Берасцескай вобласці, адпушчаны праз тры гадзіны. Налепкі канфіскаваныя. |
44607 |
2009-03-06 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Максім Вінярскі за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
44608 |
2009-03-06 |
Ладуцька Алег |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Алег Ладуцька за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
44609 |
2009-03-06 |
Ігнатовіч Уладзімір |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Уладзімір Ігнатовіч за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
44610 |
2009-03-06 |
Пятрова Ірына |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманая моладзевая актывістка Ірына Пятрова за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывістку ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
44611 |
2009-03-06 |
Круглова Марта |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманая моладзевая актывістка Марта Круглова за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывістку ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
44612 |
2009-03-03 |
Пачобут Анджэй |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Гародня |
|
|
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
Паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, Анджэй Пачобут абвінавачваецца міліцыянтамі ў тым, што прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся 17 студзеня бягучага года каля будынка праўладнага саюза палякаў на Беларусі.У той дзень некалькі сот чалавек, пераважна польскага паходжання, спрабавалі прайсьці ў Дом польскі, але былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.Сам Анджэй Пачобут лічыць, што захады міліцыянтаў носяць правакацыйны характар і накіраваныя на тое, каб перашкодзіць правядзенню 7 з’езда арганізацыі, які павінен адбыцца 14-15 сакавіка. |
44613 |
2009-03-02 |
Міхайлава Юлія |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-03-03 |
|
Менск, Ленінскі |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Юлія Міхайлава і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Міхайлава ўтрымлівалася на Акрэсціна. |
44614 |
2009-03-02 |
Дземідзенка Мікалай |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-03-03 |
|
Менск, Ленінскі |
|
45 б.в. 1 575 000 руб. |
Дземідзенка Мікалай і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Дземідзенка ўтрымліваўся на Акрэсціна. |
44615 |
2009-03-02 |
Ханяўка Вадзім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Менск, Ленінскі |
|
875000 б.в. 25 руб. |
Ханяўка Вадзім і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Вадзім ўтрымліваўся на Акрэсціна. |
44616 |
2009-03-02 |
Лыскавец Яраслаў |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Менск, камісія па справах непаўнагадовых |
|
|
Непаўнагадовы актывіст “Маладога Фронту” Яраслаў Лыскавец і яшчэ чатыры актывісты затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі.
Двух непаўналетніх актывістаў, адзін з якіх Яраслаў, адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі па справах непаўнагадовых у райвыканкамах па месцы жыхарства. |
44617 |
2009-03-02 |
Рэвякоў Багуслаў |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Менск, камісія па справах непаўнагадовых |
|
|
Непаўнагадовы актывіст “Маладога Фронту” Багуслаў Равякоў і яшчэ чатыры актывісты затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі.
Двух непаўналетніх актывістаў, адзін з якіх Багуслаў, адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі па справах непаўнагадовых у райвыканкамах па месцы жыхарства. |
44618 |
2009-02-26 |
Камарова Аляксандра |
ж |
|
|
|
|
|
|
Жыхарку Баранавічаў Аляксандру Камарову і яе сяброўку затрымалі міліцыянты падчас правядзеньня апытаньня. Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч.
Дзяўчаты абыходзілі людзей па месцы жыхарства, задаючы пытаньне: “Ці ёсць у Беларусі крызіс і што Вы пра гэта думаеце?”. Актывістак Руху “За Свабоду” даставілі ў пастарунак, склалі пратаколы і адабралі анкеты. Прычыну затрыманьня пазначылі так: “падрывалі асновы Канстытуцыйнага ладу”. |
44619 |
2009-02-23 |
Клюеў Сяргей |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2009-04-23 |
|
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Клюеў за вывешваньне на мосце расцяжкі "Не палітычнаму прызыву!" Дастаўлены ў Ленінскі РУУС, дзе была канфіскаваная расьцяжка і складзены пратакол правапарушэньня, парушыўшы п. 46 Правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыменьня горада Менску. |
44620 |
2009-02-21 |
Жукоўскі Кастусь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-02-23 |
|
Гомель, Цэнтральны |
7 сут. |
|
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы актывіст "Маладога Фронту" Канстанцін Жукоўскі і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова» і трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Канстанціну 7 сутак адміністратыўнага арышту. |