Навіны за Красавік 2015
26.04.2015 Салігорскаму праваабаронцу прапанавалі заплаціць за азнаямленне з выканкамаўскім рашэннем
Новы абарот набылі шматмесячныя намаганні салігорскага прадстаўніка БХК Леаніда Мархоткі па атрыманні копіі “таямнічага” рашэння Салігорскага выканкаму, што абмяжоўвае свабоду мірных сходаў у рэгіёне.
24.04.2015 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў пакаралі штрафамі за «незаконны ўдзел у вырабе прадукцыі СМІ»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 24 красавіка былі разгледжаны дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналістаў-фрылансераў Наталлі Крывашэй і Кастуся Жукоўскага. Яны пакараныя штрафам у памеры 5,4 мільёна кожны (30 базавых велічынь).
24.04.2015 Чаму ў Беларусі не медыкі, а міліцыя лечыць хворых на алкагалізм? (відэа)
Колькасць бібліятэк і дзіцячых летнікаў у Беларусі памяншаецца, а колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў для хворых на алкагалізм павялічваецца. І гэта пры тым, што адмыслоўцы не бачаць амаль ніякай карысці ад такога лячэння.
24.04.2015 Як змянілася стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі? (відэа-інфаграфіка)
Беларусь - адзіная ў Еўропе і на постсавецкай прасторы краіна, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. На дадзены момант, траціна грамадзян Беларусі выказваюцца за прымяненне гэтага віду пакарання. Аналагічная колькасць - супраць.
24.04.2015 Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе
Нільс Муйжніекс заявіў пра неабходнасць рашучых захадаў у абарону журналістаў і НДА, якія выкрываюць злоўжыванне ўладай і парушэнні правоў чалавека. Сярод сур'ёзных праблемаў ён адзначыў падзеі ва Украіне і Азербайджане.
24.04.2015 За шматлікія скаргі - на прымусовы псіхіятрычны агляд і лячэнне
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" па дапамогу звярнуўся настаўнік беларускай мовы Валянцін Кавальчук, які ўжо больш за год безвынікова скардзіцца на бяздзейнасць мясцовых органаў улады.
24.04.2015 МУС робіць спатканні з сваякамі сродкам уціхамірвання зняволеных
З прыняццем новых нормаў і скарачэннем часу на кантакты зняволеных з сваякамі, насуперак меркаванню міністра ўнутраных спраў Беларусі, немінуча нівелюецца выхаваўчая функцыя пенітэнцыярных установаў, лічыць эксперт.
24.04.2015 Заяўнікі Чарнобыльскага шляху вінныя міліцыі 13,5 мільёнаў
23 красавіка адбылася сустрэча заяўнікаў Чарнобыльскага шляху з прадстаўнікамі менскай міліцыі. На ёй міліцыянты заявілі, што арганізатары акцыі павінны заплаціць за ахову парадку 13,5 мільёнаў рублёў.
24.04.2015 Баранавічы: гарвыканкам забараніў прафсаюзным актывістам першамайскі пікет
Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку на правядзенне першамайскага пікета, на якім планавалася ўзняць пытанні абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі. Планавалася, што ў пікеце прыме ўдзел каля 15 чалавек.
24.04.2015 Светлагорск: на судзе медыкі спрабуюць пераканаць грамадскага актывіста, што ён «раптам захварэў» на пікеце
23 красавіка ў судзе Светлагорскага раёна адбыўся разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста Юрыя Ляшэнкі да мясцовых медыкаў.
24.04.2015 Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі
Васілевіч працягвае аспрэчваць штраф, вынесены Свіслацкім раённым судом 16 снежня 2014 года. Тады суддзя Аляксандр Шылін па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – Дні памяці паўстанцаў 1863 года – асудзіў яе да 25 базавых велічынь штрафу.
24.04.2015 У Быхаве да адзначэння дня нараджэння Леніна прыцягнулі дзяцей
Магчыма, у Быхаўскім раёне па-ранейшаму лічаць, што камуністычная партыя з’яўляецца “кіруючай і напраўляючай” у Рэспубліцы Беларусь, і таму яе прадстаўнікам дазволена выкарыстоўваць дзяцей у правядзенні палітычных партыйных мерапрыемстваў.
23.04.2015 Чыноўнікі прапануюць бабруйскай вазочніцы ўстанавіць пад'ёмнік за ўласныя грошы
"Арыенціровачны кошт прылады механізаванага пад'ёмніка складае 20 мільёнаў рублёў. Бюджэтнае фінансаванне мерапрыемстваў па стварэнні безбар'ернага асяродка жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў у камунальным жыллёвым фондзе на 2015 год не прадугледжана..."
23.04.2015 Палата Прадстаўнікоў: непублічнасць смяротнага пакарання прадугледжвае і ананімнасць пахавання
Тамара Сялюн атрымала адказ з Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на свой зварот па ініцыяванні ўпаўнаважанымі органамі змены артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса.
23.04.2015 Азербайджан: Інтыгам Аліеў асуджаны за працу ў галіне правоў чалавека
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад уладаў Азербайджана адмены прысуду Інтыгаму Аліеву і неадкладнага і безумоўнага вызвалення аўтарытэтнага праваабаронцы.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень